Сёння ўсё больш значным становіцца выкарыстанне ў навучанні заданняў, накіраваных на развіццё ўніверсальных вучэбных дзеянняў (УВД), і, як вынік, фарміраванне ключавых кампетэнцый навучэнцаў.
Як зрабіць нацыянальны падручнік яшчэ лепшым, каб ён задавальняў патрэбы вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў, ішла гаворка ў Нацыянальным інстытуце адукацыі падчас круглага стала «Ацэнка ступені рэалізацыі асноўных патрабаванняў да сучаснага вучэбнага выдання. Шляхі ўдасканалення вучэбных дапаможнікаў» па выніках доследнай праверкі дапаможніка па біялогіі для 11-га класа, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».






