Думаеце, што ведаеце пра Беларусь усё? Адкрыйце для сябе родны край разам з Хатнікам, Вадзяніком і Злыднем! Адчуйце гордасць за краіну чыстых азёр, густых лясоў, душэўных людзей і духмяных дранікаў!
Знаёмства з любой краінай непарыўна звязана з паглыбленнем у яе культуру, традыцыі і гісторыю, вывучэннем нацыянальнай кухні і асаблівасцей нацыянальнага характару. У школьным курсе англійскай мовы гэтым тэмам адводзіцца значнае месца, пачынаючы з 5 класа. З кожным годам веды вучняў пашыраюцца разам з удасканаленнем іх камунікатыўных навыкаў.
У інтэрнэце можна знайсці шмат матэрыялаў пра розныя англамоўныя краіны, а вось колькасць рэсурсаў для вывучэння тэмы “Рэспубліка Беларусь” на замежнай мове абмежавана. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць у прадукце, які дапамог бы стварыць цэласны вобраз нашай краіны і матэрыялы якога можна было б выкарыстоўваць пры вывучэнні англійскай мовы.
З мэтай павышэння вучэбнай матывацыі школьнікаў была распрацавана адукацыйная інтэрактыўная гульня, карысная як носьбітам англійскай мовы, зацікаўленым у вывучэнні беларускай культуры і традыцый, так і людзям, якія вывучаюць англійскую як другую мову. Гульня знаходзіцца ў свабодным доступе на сайце ўстановы адукацыі.

У аснове гульні — міфалагічныя істоты беларускага фальклору. Чаму міфалогія? Бо яна з’яўляецца неад’емнай часткай культуры краіны і заўсёды прыцягвае сваёй таямнічасцю.
Для стварэння гульні былі вылучаны найбольш значныя кампаненты беларускай культуры: геаграфічнае размяшчэнне нашай краіны, асаблівасці яе прыроды, нацыянальная кухня, характар беларусаў, культурна-гістарычныя помнікі, традыцыі і святы. Асноўныя міфалагічныя істоты Беларусі сталі галоўнымі героямі сюжэта казачнага квеста. Дзякуючы аўтарскаму мастацкаму афармленню, любы чалавек без цяжкасцей зразумее, пра што пойдзе гаворка на пэўным этапе гульні.
Паводле сюжэта, гулец трапляе ў чароўны лес, дзе сустракае Вужынага Цара, які абяцае раскрыць усе скарбы нашага краю, калі дапамагчы выратаваць яго дачку Вужалку, выкрадзеную злым духам Злыднем. Каб справіцца з гэтай задачай, трэба прайсці шэраг выпрабаванняў і сабраць 7 артэфактаў для калекцыі Злыдня.
Гульня падзелена на 6 этапаў: агульная інфармацыя пра краіну, прырода, нацыянальны характар, славутасці, нацыянальная кухня, святы і традыцыі.
Першы этап — прэзентацыя базавых звестак пра краіну (геаграфічнае становішча, адміністрацыйны падзел, асноўныя рэлігіі і нацыянальны склад, дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы, асновы палітычнага ладу). Гэты блок інфармацыі прадстаўлены Лёляй, багіняй вясны, у выглядзе відэапрэзентацыі на аснове праграмы Microsoft PowerPoint.
Пасля прагляду вучэбнага матэрыялу прапаноўваецца выканаць заданне на замацаванне засвоенай інфармацыі, якое можна атрымаць у аднаго з галоўных герояў гульні — памочніка Злыдня Вадзяніка (заступніка балот і рэк). Для выканання задання неабходна прайсці па спасылцы (клікнуўшы на малюнак Вадзяніка) на анлайн-платформу LearningApps.org, дзе гульцу даецца магчымасць адказаць на пытанні віктарыны з выбарам некалькіх адказаў, пасля чаго ён вяртаецца ў квест, дзе, клікнуўшы на малюнак смайліка, пераходзіць на старонку з персанажам, а націснуўшы на яго, атрымлівае артэфакт.
Каб перайсці на наступны этап гульні, трэба націснуць на атрыманы артэфакт. І так, пераходзячы ад персанажа да персанажа, выконваючы заданне за заданнем, вучні пашыраюць і замацоўваюць веды па прапанаваных тэмах.
У канцы квеста гулец атрымлівае папараць-кветку ад Вужынага Цара, якая сімвалізуе доступ да ўсіх багаццяў нашага краю: прапаноўваюцца спасылкі на спіс аграсядзіб Брэстчыны для наведвання, бо менавіта аграэкатурызм — адзін з найлепшых спосабаў адпачынку, што раскрывае нацыянальны каларыт краіны.
Заснаваная на ідэі захавання гістарычнай памяці, гульня будзе карыснай на ўроках англійскай мовы і пазакласных мерапрыемствах, бо раскрывае прыгажосць роднага краю, абуджае цікавасць вучняў да культуры Беларусі, садзейнічае пераемнасці пакаленняў і захаванню нацыянальных традыцый.
У гульні выкарыстоўваюцца розныя спосабы падачы вучэбнага матэрыялу: відэапрэзентацыі, інтэрактыўныя відэаролікі, кніга, постар. Так, для стварэння відэаролікаў The Republic of Belarus і The Legend of Lake Naroch прымянялася праграма ProShow Producer. Анлайн-платформы StoryJumper і Renderforest паслужылі асновай для стварэння інтэрактыўных кніг National Cuisine і National Сharacter, а пры стварэнні інтэрактыўнага постара Belarusian Sights — анлайн-платформа ThingLink.
Заданні складзены з улікам розных магчымасцей анлайн-сэрвісу LearningApps: падбор пар, групавое заданне, віктарына з выбарам некалькіх адказаў, сетка слоў, гульня “Скокі”. Разнастайнасць заданняў дапамагае гульцу не засумаваць пры вывучэнні інфармацыі. Падчас праходжання ўсіх этапаў квеста ў захапляльнай форме адбываецца знаёмства з асаблівасцямі нашай краіны.
Дыдактычная гульня Belarus: Above Expectations размешчана па гэтай спасылцы
Вікторыя САЛАЎЁВА,
Марына ДЗЯНЕЙКА,
настаўніцы англійскай мовы гімназіі Ляхавіч
По материалам https://nastgaz.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Грамматика английского языка
Л. В. Хведченя
Настоящий учебник включает теоретический и практический курс грамматики современного английского языка. Он имеет широкий читательский адрес и предназначен для студентов высших учебных заведений, слушателей курсов повышения квалификации, абитуриентов, а также всех желающих самостоятельно углубить свои знания по грамматике. В учебнике имеются приложения, куда включены отрицательные префиксы прилагательных, таблица неправильных форм глаголов, а также ключи и список использованной литературы. Утверждено Министерством образования Республики Беларусь в качестве учебника для студентов учреждений высшего образования.

47.44 руб.

