Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Думаеце, што ведаеце пра Беларусь усё? Адкрыйце для сябе родны край разам з Хатнікам, Вадзяніком і Злыднем! Адчуйце гордасць за краіну чыстых азёр, густых лясоў, душэўных людзей і духмяных дранікаў!

 

Знаёмства з любой краінай непарыўна звязана з паглыбленнем у яе культуру, традыцыі і гісторыю, вывучэннем нацыянальнай кухні і асаблівасцей нацыянальнага характару. У школьным курсе англійскай мовы гэтым тэмам адводзіцца значнае месца, пачынаючы з 5 класа. З кожным годам веды вучняў пашыраюцца ра­зам з удасканаленнем іх камунікатыўных навыкаў.

У інтэрнэце можна знайсці шмат матэрыялаў пра розныя англамоўныя краіны, а вось коль­касць рэсурсаў для вывучэння тэмы “Рэспубліка Беларусь” на замежнай мове абмежавана. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць у прадукце, які дапамог бы стварыць цэласны вобраз нашай краіны і матэрыялы якога можна было б выкарыстоўваць пры вывучэнні англійскай мовы.

З мэтай павышэння вучэбнай матывацыі школьнікаў была распрацавана адукацыйная інтэр­актыўная гульня, карысная як носьбітам англійскай мовы, зацікаўленым у вывучэнні беларускай культуры і традыцый, так і людзям, якія вывучаюць англійскую як другую мову. Гульня знаходзіцца ў свабодным доступе на сайце ўстановы адукацыі.

У аснове гульні — міфалагічныя істоты беларускага фальклору. Чаму міфалогія? Бо яна з’яўляецца неад’емнай часткай культуры краіны і заўсёды прыцягвае сваёй таямнічасцю.

Для стварэння гульні былі вылучаны найбольш значныя кампаненты беларускай культуры: геа­графічнае размяшчэнне нашай краіны, асаблівасці яе прыроды, нацыянальная кухня, характар беларусаў, культурна-гістарычныя помнікі, традыцыі і святы. Асноўныя міфалагічныя істоты Беларусі сталі галоўнымі героямі сюжэта казачнага квеста. Дзякуючы аўтарскаму мастацкаму афармленню, любы чалавек без цяжкасцей зразу­мее, пра што пойдзе гаворка на пэўным этапе гульні.

Паводле сюжэта, гулец трапляе ў чароўны лес, дзе сустракае Вужынага Цара, які абяцае раскрыць усе скарбы нашага краю, калі дапамагчы вырата­ваць яго дачку Вужалку, выкра­дзеную злым духам Злыднем. Каб справіцца з гэтай задачай, трэба прайсці шэраг выпрабаванняў і сабраць 7 артэфактаў для калекцыі Злыдня.

Гульня падзелена на 6 этапаў: агульная інфармацыя пра краіну, прырода, нацыянальны характар, славутасці, нацыянальная кухня, святы і традыцыі.

Першы этап — прэзентацыя базавых звестак пра краіну (геаграфічнае становішча, адміністрацыйны падзел, асноўныя рэлігіі і нацыянальны склад, дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы, асновы палітычнага ладу). Гэты блок інфармацыі прадстаўлены Лёляй, багіняй вясны, у выглядзе відэапрэзентацыі на аснове праграмы Microsoft PowerPoint.

Пасля прагляду вучэбнага матэрыялу прапаноўваецца выканаць заданне на замацаванне засвоенай інфармацыі, якое можна атрымаць у аднаго з галоўных герояў гульні — памочніка Злыдня Вадзяніка (заступніка балот і рэк). Для выканання задання неабходна прайсці па спасылцы (клікнуўшы на малюнак Вадзяніка) на анлайн-платформу LearningApps.org, дзе гульцу даецца магчы­­масць адказаць на пытанні віктарыны з выбарам некалькіх адказаў, пасля чаго ён вяртаецца ў квест, дзе, клікнуўшы на малюнак смайліка, пераходзіць на старонку з персанажам, а націснуўшы на яго, атрымлівае артэфакт.

Каб перайсці на наступны этап гульні, трэба націснуць на атрыманы артэфакт. І так, пераходзячы ад персанажа да персанажа, выконваючы заданне за заданнем, вучні пашыраюць і замацоўваюць веды па прапанаваных тэмах.

У канцы квеста гулец атрымлівае папараць-кветку ад Вужынага Цара, якая сімвалізуе доступ да ўсіх багаццяў нашага краю: прапаноўваюцца спасылкі на спіс аграсядзіб Брэстчыны для наведвання, бо менавіта аграэкатурызм — адзін з найлепшых спосабаў адпачынку, што раскрывае нацыянальны каларыт краіны.

Заснаваная на ідэі захавання гістарычнай памяці, гульня будзе карыснай на ўроках англійскай мовы і пазакласных мерапрыемствах, бо раскрывае прыгажосць роднага краю, абуджае цікавасць вучняў да культуры Беларусі, садзейнічае пераемнасці пакаленняў і захаванню нацыянальных традыцый.

У гульні выкарыстоўваюцца розныя спосабы падачы вучэбнага матэрыялу: відэапрэзентацыі, інтэр­актыўныя відэаролікі, кніга, постар. Так, для стварэння відэаролікаў The Republic of Belarus і The Legend of Lake Naroch прымянялася праграма ProShow Producer. Анлайн-платформы StoryJumper і Renderforest паслужылі асновай для стварэння інтэрактыўных кніг National Cuisine і National Сharacter, а пры стварэнні інтэр­актыўнага постара Belarusian Sights — анлайн-платформа ThingLink.

Заданні складзены з улікам розных магчымасцей анлайн-сэр­вісу LearningApps: падбор пар, групавое заданне, віктарына з выбарам некалькіх адказаў, сетка слоў, гульня “Скокі”. Разнастайнасць заданняў дапамагае гульцу не засумаваць пры вывучэнні інфармацыі. Падчас праходжання ўсіх этапаў квеста ў захапляльнай форме адбываецца знаёмства з асаблівасцямі нашай краіны.

Дыдактычная гульня Belarus: Above Expectations размешчана па гэтай спасылцы

Вікторыя САЛАЎЁВА,
Марына ДЗЯНЕЙКА,
настаўніцы англійскай мовы гімназіі Ляхавіч

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Грамматика английского языка

 Л. В. Хведченя

Настоящий учебник включает теоретический и практический курс грамматики современного английского языка. Он имеет широкий читательский адрес и предназначен для студентов высших учебных заведений, слушателей курсов повышения квалификации, абитуриентов, а также всех желающих самостоятельно углубить свои знания по грамматике. В учебнике имеются приложения, куда включены отрицательные префиксы прилагательных, таблица неправильных форм глаголов, а также ключи и список использованной литературы. Утверждено Министерством образования Республики Беларусь в качестве учебника для студентов учреждений высшего образования.  

47.44 руб.