Сёння навуку рухаюць маладыя. Яны не баяцца выходзіць за рамкі звыклых уяўленняў, рызыкаваць, праяўляць ініцыятыву і спрабаваць рэалізаваць нават самыя неверагодныя ідэі, бо іх шчырае жаданне — даследаваць, ствараць і адкрываць новае.
Каб яно не знікла, навукоўцаў-пачаткоўцаў пастаянна падтрымліваюць на розных узроўнях. Як гэта робіць Міністэрства адукацыі, карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” даведалася ў старшыні савета маладых вучоных ведамства Настассі Кісялевіч.