Штогадовы зімовы «сезон прастуд» у самым разгары. І няхай (на шчасце!) ён сёлета праходзіць не так востра, як у памятны «ковідны» час, усё ж на ВРВІ і грып хварэюць многія. І менавіта зімой мы часцей за ўсё звяртаемся да народнай медыцыны — рэцэптаў, вядомых з дзяцінства. Ну, а галоўныя супрацьпрастудныя іх кампаненты — цыбуля, часнок і мёд...

Цыбуля айчыннай вытворчасці прадаецца і на рынках, і ў гіпермаркетах, і на прыдарожных міні-кірмашах. На апошніх — адразу ў «косках»

Можна па-рознаму ставіцца да народных рэцэптаў. Медыкі апошнім часам, як змовіўшыся, спяшаюцца развянчаць міфы аб карысці цыбулі і часнаку для прафілактыкі ВРВІ і грыпу. Іх агульная рыторыка такая: фітанцыды рэпчатай цыбулі і часнаку не могуць забіць вірусы (хіба што да чалавека з пахам часнаку або цыбулі наўрад ці хто-небудзь захоча набліжацца, і такім чынам мы выключым блізкі кантакт з хворым, жартуюць урачы). А злоўжыванне вышэйназванымі «лекамі» можа нават нашкодзіць (напрыклад, людзям з хранічнымі захворваннямі страўнікава-кішачнага тракта, асабліва ў стадыі абвастрэння). І ўсё ж народныя рэцэпты дайшлі да нас праз стагоддзі і ў нашы дні захоўваюць актуальнасць, нягледзячы на развіццё фармацэўтыкі. Калі б яны былі зусім ужо бессэнсоўныя — даўно згубіліся б у глыбінях часу. Справа ў тым, што, сапраўды, цыбуля і часнок не прагоняць вірусы, затое яны ўмацоўваюць імунную абарону арганізма, бо багатыя вітамінамі і мінераламі і маюць у складзе дзясяткі антысептыкаў шырокага спектра дзеяння. А лятучыя рэчывы, якія яны ўтрымліваюць, палягчаюць сімптомы прастуды і грыпу, памяншаючы ацёк слізістых носа і горла.

Самая беларуская (пасля бульбы)

Гэта, канешне ж, цыбуля.

— Узімку яна — самы хадавы тавар, — кажа прадавец Аліна за прылаўкам з гароднінай. — Каштуе нядорага, а карысці!.. І вітаміны, і прафілактыка грыпу і прастуды.

Пачнём з цэн, бо іх роскід досыць адчувальны. Жадаеце цыбулю таннейшую — ідзіце ў гіпермаркет. Аддаяце перавагу «эка»-цыбулі? Тады вам на рынак. 

У гіпермаркетах, дарэчы, зялёная цыбуля (пер’е) гэтай зімой дарагаватая — 1,4-1,5 рублёў за 70 грам. Але ж кілаграмамі яе не купляюць. Звычайна бяруць пучок максімум грам 200. Цыбуля-парэй у сярэднім каштуе ў аддзелах зеляніны «гіпераў» 13-14 рублёў за кілаграм. Ну, а рэпчатая цыбуля ў гандлёвых сетках сёлета — ад 1,7 да 2 рублёў за кілаграм. Кожнаму па кішэні.

На рынках класічная цыбуля-«рэпка» — у сярэднім 2,2-2,5 за кілаграм. Вось яе бяруць кілаграмамі. Часцей за ўсё, расказала Аліна, пакупнік спыняе выбар на класічнай «жоўтай» цыбулі, самай звычайнай (белая мякаць, тоўстая лупіна карычневага колеру). Чырвоная цыбуля (саладкавы прысмак, лупіна і мякаць маюць чырванаватае адценне) таксама карыстаецца попытам. А вось белая (тоненькая лупіна, далікатная мякаць) — пакуль пакупніку нязвыклая.

— Дарэмна яе ігнаруюць, гэта салатны варыянт, як і чырвоная або фіялетавая цыбуля, але ў белай — яшчэ больш далікатны і салодкі смак, — кажа прадавец.

Да парэю (падобны на перарослую зялёную цыбулю, мае доўгую «шыю» і мініяцюрную цыбуліну, выкарыстоўваецца для соусаў і гарачых страў) наведвальнікі рынку таксама пакуль не праяўляюць вялікай цікавасці, дзеліцца Аліна.

— А самі вы верыце ў тое, што цыбуля здольная выратаваць ад ВРВІ і грыпу ў разгар «прастуднага сезона»? — пытаю прадаўца Ірыну, якая гандлюе зяленівам і гароднінай на адкрытых радах Камароўскага рынку.

— Я не веру — я ведаю. Мы ўсе, прадаўцы, якія працуюць на свежым паветры, кожны дзень ядзім цыбулю, і гэта дапамагае нам не хварэць, — запэўнівае суразмоўніца. — А каб не было паху, можна пажаваць кававыя зярняткі або сцябло кропу.

Агульнавядома, што цыбуля багатая фітанцыдамі, якія падаўляюць хваробатворныя мікробы і бактэрыі, — таму яна і з’яўляецца прыродным антыбіётыкам. Расліна змяшчае кверцацін, які абараняе сценкі сасудаў і зніжае ўзровень халестэрыну, а таксама аліцын, што нармалізуе артэрыяльны ціск у гіпертонікаў. Чырвоная цыбуля валодае выяўленым цукразніжаючым дзеяннем — яе раяць уключаць у рацыён дыябетыкаў. Любы від цыбулі змяшчае высокія дозы вітаміну С і вітаміны групы В, важныя мінералы.

Самай багатай па складзе, заўважым, лічыцца менавіта класічная, самая звычайная «жоўтая» цыбуля. Якраз яна ў найбольшай ступені валодае тымі ўласцівасцямі, якія прыпісвалі гэтай гародніне старажытныя лекары і якія даказала ў апошнія гады медыцына, — умацоўвае імунітэт і падтрымлівае сэрца, зніжае вязкасць крыві і пастаўляе ў арганізм антыаксіданты, паляпшае мінеральную шчыльнасць касцей і нават змагаецца з пухлінамі. Дарэчы, класічная цыбуля ў продажы ў асноўным айчыннай вытворчасці, і гэта яшчэ адзін плюс — аб карысці «мясцовых прадуктаў», вырашчаных у радыусе 100 км ад месца вашага нараджэння/пражывання, спецыялісты здаровага харчавання ўсе вушы прагудзелі.

Чырвоная цыбуля таксама беларуская, як і зялёная цыбуля-пяро, а парэй — у асноўным экспартны, прыязджае да нас, у прыватнасці, з Нідэрландаў. Ну а самы дарагі са знойдзеных мной на Камароўцы варыянтаў рэпчатай цыбулі — гэта чырвоная цыбуля з Крыма, прыгожая, хоць нацюрморт з яе пішы — 18 рублёў за кілаграм.

Выбіраючы цыбулю-«рэпку», звяртаем увагу на яе лупіну (яна павінна быць сухой, без кропак і плямак), а таксама на шчыльнасць гародніны — цыбуліна павінна быць цвёрдай і цяжкай, расказалі прадаўцы. Лёгкая вага цыбуліны сведчыць, што ў сярэдзіне яна сухая. Чырвоная цыбуля мае самы кароткі тэрмін захоўвання: калі збіраецеся захоўваць, купляйце залацістую або белую.

Захоўваць цыбулю лепш за ўсё «ў косцы», падвесіўшы на кухні або ў пакоі (дарэчы, такая «коска» — яшчэ і мілая дэкаратыўная дэталь). Або ў сухім кошыку пры добрай вентыляцыі. Сутачная норма цыбулі, рэкамендаваная медыкамі, — не больш за 150 грам.

Давай «па часнаку»

Няхай будзе вам вядома, што тыбецкая медыцына, адна з найстаражытных на планеце, дзеліць усе чалавечыя «болькі» ўсяго на дзве групы — «хваробы холаду» і «хваробы спякоты». Першыя, абвяшчае медыцынскі трактат ХІІ стагоддзя «Чжуд-Шы», звязаны з дрэнным страваваннем, недастатковай выпрацоўкай жоўці, запаволеннем і парушэннем абмену рэчываў, зніжэннем імунітэту, дрэннай работай эндакрыннай сістэмы. Няцяжка здагадацца, што да «хвароб холаду» адносілі старажытныя лекары таксама і ўсякага роду прастуды. А абсалютнай панацэяй ад «хвароб холаду» трактат называе часнок. Медыцына ХХІ стагоддзя ў гэтым са старажытнымі лекарамі салідарная. Часнок сапраўды паляпшае выпрацоўку жоўці, дапамагае расшчапленню тлушчаў, змагаецца з «дрэнным» халестэрынам, разганяе абмен рэчываў і ўмацоўвае імунітэт, а таксама перашкаджае бронха-лёгачным захворванням. Яго рэкамендуецца ўключаць у рацыён хворых пры ВРВІ і ВРЗ, грыпе і нават ковідзе, бранхіце, пнеўманіі, астме, прастудах, сінусітах, гаймарытах, хранічных фарынгітах і іншых праблемах верхніх дыхальных шляхоў (і для іх прафілактыкі).

Ад «хвароб спякоты», дарэчы, часнок старажытныя лекары таксама рэкамендавалі, але да нашай тэмы гэта не адносіцца. А пры прастудах яны раілі спалучаць часнок з топленым сметанковым маслам і вострым чырвоным перцам.

Карысць часнаку сучасныя медыкі звязваюць з утрыманнем у ім аліцыну (гэта наймацнейшы антыаксідант і стэрылізуючы сродак). А таксама з іншымі біялагічна актыўнымі рэчывамі, комплекс якіх валодае антывірусным, бактэрыцыдным, супрацьгрыбковым і гарачкапаніжальным дзеяннем. Як і цыбуля, часнок з’яўляецца прыродным антыбіётыкам (у прыватнасці, змагаецца з залацістым стафілакокам, туберкулёзнай палачкай, сальманэлай). І, згодна з апошнімі даследаваннямі, у тры разы павышае імунітэт арганізма да грыпу. У ім шмат вітаміну С, шырокі спектр вітамінаў групы В і правітамін А, а таксама мноства неабходных нашаму арганізму мікра- і макраэлементаў. Досыць сказаць, што 100 г часнаку ўтрымлівае 95% ад аптымальнай сутачнай нормы вітаміну В6, 80% ад нормы марганцу, 38% ад нормы вітаміну С і 18% ад нормы кальцыю. Часнок больш каларыйны за бульбу, але патаўсцець на ім наўрад ці атрымаецца: шмат не з’ясі, як ні імкніся.

— На часнок цяпер таксама «сезон», — кажа Ірына. — Праўда, кілаграмамі яго купляюць рэдка. Але кілаграмы два-тры, а то і болей з латка ў будні дзень сыходзіць.

Каштуе часнок даволі дорага, значна даражэй за цыбулю. У гіпермаркетах — 11 — 11,5 рубля за кіло. На рынку — каля 20 рублёў за кілаграм. У асноўным у гіпермаркетах ён кітайскі (у гэтым Беларусь не адна: каля 80% усяго часнаку, які прадаецца ў свеце, кітайскай вытворчасці). А на рынках — па большай частцы наш, беларускі. Пра тое, што да кітайскага часнаку «ёсць пытанні», можна знайсці і артыкулы ў інтэрнэце, і пасты ў сацсетках (у іх гародніну з Кітая абвінавачваюць у наяўнасці пестыцыдаў у саставе). Але, аказваецца, проста практычна паўсюдна ў свеце танней прывозіць яго з Паднябеснай, чым «гадаваць» самастойна. У любым выпадку, айчынны часнок адназначна больш карысны, але пры гэтым даражэйшы амаль удвая (у сярэднім, 17–20 рублёў за кіло або рубель за адну галоўку часнаку на фермерскіх радах, дзе вам у дадатак падрабязна раскажуць «біяграфію» дадзенай канкрэтнай гародніны: адкуль прыехала, дзе і як расла).

— Наш, беларускі, часнок змяшчае больш вады, ён цяжэйшы за кітайскі, — распавядае прадавец гародніны Уладзімір. — І навобмацак ён цвярдзейшы.

У асартыменце рынкаў гэтай зімой ёсць яшчэ часнок з Узбекістана — буйны, ружова-фіялетавы, ажно па 35 рублёў за кілаграм.

Ва ўжыванні часнаку даволі шмат супрацьпаказанняў — ад эпілепсіі да тахікардыі. Ёсць нават звязаная з ім фобія — апліумафобія (цыбуля такім пахваліцца не можа). Дададзім, што можа быць і «перадазіроўка» часнаку — дзённая норма не павінна перавышаць 3-4 свежыя зубкі, інакш магчымы пякотка і болі ў страўніку, метэарызм і дыярэя.

Салодкі шлях да здароўя

Пра мёд, народныя «лекі ад усіх хвароб», «Звязда» падрабязна пісала мінулай зімой. Мёд сапраўды валодае ўнікальнымі гаючымі ўласцівасцямі і з’яўляецца яшчэ адным прыродным антыбіётыкам. Антыбактэрыяльны эфект абумоўлены ўтрыманнем пераксіду вадароду. А эфектыўнасць у барацьбе з інфекцыямі мёду забяспечвае яго антыаксідантная і супрацьмікробная актыўнасць. Абвалакваючы хворае горла, мёд здымае боль і загойвае тканкі. Словам, калі вочы слязяцца, горла пяршыць, а нос «цячэ», мёд — першы сродак, але — толькі якасны. «Няправільным» гэты прадукт пчалярства можа быць па розных прычынах: недаспелы, разведзены, «цукровы», ад апрацаваных антыбіётыкамі пчол або сабраны з апырсканых «хіміяй» раслін. Выснова: купляць мёд лепш у правераных прадаўцоў або ў месцах цывілізаванага гандлю.

Застаецца дадаць, пачым мёд гэтай зімой. Літр натуральнага мёду непасрэдна ў пчаляра каштуе ў сярэднім 15–17 рублёў, мёд у сотах — 25–30 рублёў за кілаграм. На рынку кошт мёду вагаецца ад 13-14 да 16 і нават 20 рублёў за кілаграм. Даражэйшы за ўсё — грэчкавы і верасовы.

— Цана на мёд залежыць ад складанасці яго збору, — распавядае прадавец на «Заходнім» рынку Мінска. — Скажам, ліпавага мёду шмат не збярэш: перыяд цвіцення ліпы кароткі. А вось лугавога мёду атрымліваецца больш, адпаведна, ён таннейшы.

І напрыканцы — рэцэпт «натуральнага антыбіётыку» ад валеолага Ліліі Кацар.

Вам спатрэбіцца 1 сярэдніх памераў цыбуліна, 1 сярэдняя галоўка часнаку і 3 сталовыя лыжкі мёду.

Літр натуральнага мёду ў пчаляра каштуе ў сярэднім 15–17 рублёў

Цыбулю і часнок чысцім і дробна рэжам. Змяшчаем у шкляны слоік і дадаём мёд. Зараз трэба ўсё старанна змяшаць, шчыльна закаркаваць слоік вечкам, абгарнуць тару ў фольгу і пакінуць на 24 гадзіны ў халадзільніку. Цыбуля і часнок пусцяць сок. Вадкасць пераліваем у іншы слоік, працадзіўшы праз сіта. «Лекі» гатовы. Прымаць іх можна пры прастудах, кашлі, бранхіце, сінусіце. Дазаванне — па адной чайнай лыжцы раніцай і ўвечары.

Важна памятаць і аб супрацьпаказаннях. Непажадана ўжываць сумесь, калі ў вас алергія ці непераноснасць гэтых прадуктаў, захворванні страўнікава-кішачнага тракта, цукровы дыябет, хваробы нырак. Выкарыстоўваючы «натуральны антыбіётык», памятайце, што гэта не лекі ад усіх хвароб і неабходна перад яго прыёмам пракансультавацца з урачом.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

 

Вот что чеснок животворящий делает! Собрали самые распространенные мифы о гриппе

Почему с гриппом шутки плохи и каким расхожим домыслам об этой хвори не стоит верить? Ответы на эти и другие вопросы искал корреспондент агентства «Минск-Новости».

Миф 1. Эта болезнь абсолютно не опасна

Если вы так думаете, то очень сильно ошибаетесь. Грипп — заболевание совсем не простое. Кашель, озноб и температура пройдут, а «осадочек» может остаться. Как это ни прискорбно, но грипп способен вызвать самые неприятные осложнения. Особенно если перенести его на ногах и не заморачиваться по поводу лечения.

Последствия — воспалительные процессы в других органах. Пневмония, как вариант. Кроме того, из-за гриппа нередко развиваются нарушения в работе сердечно-сосудистой и нервной систем.

В группе риска — дети, пожилые люди, беременные женщины. В общем, будьте осторожны!

Миф 2. Грипп развивается из-за переохлаждения

Возможно, сквозняки и низкая температура воздуха играют свою негативную роль, ослабляя иммунитет человека. Но это не причина заболевания. Грипп — вирусная инфекция. Ее можно подхватить воздушно-капельным или контактно-бытовым путем. Проще говоря, если возле вас чихнул или кашлянул больной гриппом человек, то есть шанс, что и у вас вскоре появятся схожие симптомы.

И да, в закрытом помещении, где тепло, концентрация вируса гораздо выше, чем на улице, где холодно.

Миф 3. Чтобы не болеть, надо есть чеснок и лук

Возможно, специфический запах, который появится после такой «терапии», отпугнет от вас тех, кто болеет гриппом. И это поможет сформировать определенную антивирусную защиту.

А если серьезно, то уповать на эти продукты как панацею не стоит. Гораздо эффективнее будет промывание носа физиологическим соляным раствором и полоскание полости рта. А еще лучше — вакцинация.

Миф 4. При гриппе нужно принимать антибиотики

Как мы с вами уже отметили, грипп — это вирус. А антибиотики предназначены для борьбы с бактериями. Поэтому и лекарственные средства при гриппе нужны другие.

Принимая препараты, назначенные врачом, не забывайте про соблюдение постельного режима! Так вы и о себе позаботитесь, и другим не причините вреда.

Миф 5. Прививка спровоцирует заболевание

Конечно, нет. Но вакцина запускает иммунный ответ организма. Поэтому после прививки может появиться легкая головная боль, незначительно повыситься температура. Не стоит забывать и о том, что антитела в организме вырабатываются после процедуры не сразу. Должно пройти две–три недели. В этот период можно подхватить вирус и переболеть.

Медики советуют

Во время сезонного подъема заболеваемости острыми респираторными инфекциями (а сейчас именно такой период) важно соблюдать респираторный этикет. Речь идет о довольно простых правилах, которые касаются поведения в общественных местах и не только. Выполнение такого этикета позволит обезопасить себя и ограничить распространение инфекции. Вот эти нехитрые принципы.

Если вы чихаете или кашлеете, то обязательно используйте носовой платок. Лучше всего подойдут одноразовые бумажные салфетки. После применения их следует сразу же выбросить.

Если под рукой нет носового платка, кашляем и чихаем в сгиб локтя. Ладони в качестве салфетки не используем! Привычное для многих прикрывание рта ладонью может только поспособствовать распространению инфекции. Потому что вирус попадет на предметы обихода.

Когда грипп бродит вокруг, следует часто мыть руки. И вовсе не обязательно использовать дезинфицирующие средства. Обычное мыло тоже неплохо справляется со своей задачей.

Кашляющих и чихающих людей лучше избегать, особенно в закрытых помещениях.

Справочно

ОРИ — это группа вирусных заболеваний верхних дыхательных путей. В нее входят грипп, парагрипп, аденовирусные болезни, респираторно-синцитиальная и риновирусная инфекции.

Наталья Вавилова

По материалам https://zviazda.by/, https://minsknews.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Приключения Пипетки и её друзей

И. А. Токарева

Книга Ирины Токаревой в увлекательной форме рассказывает маленьким читателям о приключениях обитателей медицинского шкафа.

5,99 руб.