Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій у наступным годзе плануе набраць амаль 40 абітурыентаў з асаблівасцямі развіцця. Пра гэта паведаміў дырэктар каледжа Георгій Козел на пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, перадае БелТА.


«Цяпер мы актыўна рэалізуем праект па пашырэнні навучання асоб з засмучэннямі аутыстычнага спектру. У наступным годзе плануем набраць амаль 40 асаблівых абітурыентаў (гэта самы вялікі набор за ўсе гады, на працягу якіх мы вядзем навучанне) і сфарміраваць чатыры групы, дзве з якіх будуць складацца ў тым ліку з рабят з разладам аўтыстычнага спектру. Будзем набіраць і пасля 9-га класа, і пасля 11-га», — сказаў Георгій Козел.

Ён удакладніў, што праект рэалізуецца без прыцягнення бюджэтных сродкаў, а з дапамогай людзей, неабыякавых да праблем дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Дырэктар у сувязі з гэтым выказаў падзяку кіраўніцтву Парку высокіх тэхналогій за актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтага праекта.

На працягу 18 гадоў у каледжы функцыянуе цэнтр інклюзіўнай адукацыі. У ім навучаюцца хлопцы з парушэннямі зроку, слыху, апорна-рухальнага апарата і засмучэннямі аутыстычнага спектру. За гэты перыяд падрыхтавана больш за 700 спецыялістаў для эканомікі краіны, 22 з іх — з засмучэннямі аутыстычнага спектру. Усе выпускнікі былі працаўладкаваны па атрыманых спецыяльнасцях. «На працягу двух гадоў пасля заканчэння каледжа мы ажыццяўляем суправаджанае працаўладкаванне і падтрымку на працоўным месцы кожнага выпускніка», — удакладніў Георгій Козел.

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Пособия по инклюзивному образованию