Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Міжнародны навукова-практычны фестываль «Інавацыйныя сацыяльна-псіхалагічныя тэхналогіі: ад тэорыі да практыкі» пройдзе 17 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Удзельнікамі стануць каля 200 студэнтаў, выкладчыкаў, навуковых работнікаў і супрацоўнікаў профільных службаў з Беларусі і Расіі. Гэта прадстаўнікі БДУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта, Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.

У рамках фестывалю эксперты абмяркуюць пытанні сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях, прафілактыку і карэкцыю дэвіянтных паводзін, сучасныя практыкі ў рабоце з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі насельніцтва, праблемы сучаснай сям’і, прафесійныя рызыкі.

У прыватнасці, спецыялісты правядуць для слухачоў серыю майстар-класаў па сацыяльна-псіхалагічных тэхналогіях. Спікеры раскажуць аб развіцці патэнцыялу і актывізацыі рэсурсаў пажылых людзей праз нефармальную адукацыю і валанцёрскую дзейнасць, асаблівасцях нейрапсіхалагічнай карэкцыі расстройстваў аўтыстычнага спектру, пра дапамогу пры жыццёвых і ўзроставых крызісах, тэхнікі самарэгуляцыі пры стрэсе, сацыяльна-псіхалагічнае суправаджэнне замежных студэнтаў і інш.

Па выніках фестывалю падрыхтуюць зборнік навуковых матэрыялаў, які апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Семейная педагогика

Г. Ф. Вечорко

Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье. Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

Семейная педагогика

25,39 руб.