Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Яны пройдуць толькі ў рэгіянальных ВНУ краіны, усяго ў 21 навучальнай установе. Як расказаў БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, мэта іх правядзення не змянілася — гэта ўмацаванне кадравага патэнцыялу рэгіёнаў нашай краіны.

Не змяніліся і квоты для залічэння абітурыентаў без уступных іспытаў — да 15 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму. Гэта датычыцца пераможцаў заключнага этапу алімпіяд ВНУ — уладальнікаў дыпломаў 1, 2 і 3 ступені.

Універсітэцкія алімпіяды пройдуць у два этапы — папярэдні і заключны. Цяпер на сайтах і іншых інфармацыйных крыніцах рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі размешчана ўся неабходная інфармацыя аб тым, калі і ў якім фармаце пачнецца рэгістрацыя. Яна пройдзе пераважна ў дыстанцыйным фармаце, гэта значыць, абітурыентам трэба будзе запоўніць заяўку для ўдзелу ў папярэднім этапе. Там жа можна знайсці графік правядзення папярэдніх этапаў, якія могуць праходзіць як анлайн, так і афлайн.

Пералік спецыяльнасцяў, на якія могуць быць залічаны без уступных іспытаў пераможцы алімпіяд ВНУ, цяпер знаходзіцца на зацвярджэнні. Па словах Сяргея Пішчова, такіх спецыяльнасцяў стане больш. Напрыклад, у спіс увойдуць спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Робататэхнічныя сістэмы», «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў», шэраг педагагічных спецыяльнасцяў, напрыклад «Прыродазнаўчая адукацыя». Гэта будуць тыя спецыяльнасці, выпускнікі якіх запатрабаваны сёння арганізацыямі эканомікі і сацыяльнай сферы ў рэгіёнах. Таксама ўключаныя ў пералік спецыяльнасці дадуць магчымасць павысіць прывабнасць гэтай траекторыі паступлення для абітурыентаў.

Папярэдні этап універсітэцкіх алімпіяд будзе праведзены ў студзені, жорсткіх рамак па датах няма. Заключны этап пройдзе ў другой палове лютага 2024 года. І ўжо ў сакавіку пераможцы будуць рэкамендаваны да залічэння ў ВНУ.

Трэба дадаць, што ў заключным этапе ўніверсітэцкіх алімпіяд, якія прайшлі ў папярэднім навучальным годзе, пераможцамі былі прызнаны больш як 800 абітурыентаў, з іх каля 370 паступілі ва ўстановы вышэйшай адукацыі па гэтай траекторыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Учебники и учебные пособия для общего среднего образования

Учебные пособия для высшего образования