17 лістапада Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы правядзе навуковую канферэнцыю «Рэспубліканскія навуковыя чытанні». Акрамя пленарнага пасяджэння, якое адкрые прывітальным словам рэктар універсітэта кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына Кітурка, работа канферэнцыі будзе праходзіць па тэматычных секцыях: «Агульныя праблемы купалазнаўства»; «Актуальныя праблемы літаратуразнаўства»; «Актуальныя праблемы мовазнаўства і дыдактыкі», «Актуальныя праблемы супастаўляльнага мовазнаўства», «Студэнцкая навука ў гонар Янкі Купалы».
У склад арганізацыйнага камітэта канферэнцыі ўвайшлі дасведчаныя навукоўцы не толькі з Гродзенскага ўніверсітэта, але і з Мінска і Брэста. У пленарным пасяджэнні і рабоце секцый прымуць удзел і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: старшыня секцыі крытыкі і літаратуразнаўства СПБ доктар філалагічных навук Валерый Максімовіч, кандыдат філалагічных навук Аліна Сабуць, краязнаўца з Карэліч Святлана Кошур, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ Дзмітрый Радзівончык і інш.
Даволі цікавымі падаюцца заяўленыя студэнтамі тэмы выступленняў, прысвечаныя беларускай літаратуры, напрыклад: «Семантыка-структурныя асаблівасці безэквівалентнай лексікі ў паэме „Новая зямля“ Якуба Коласа (на прыкладзе субстантыва)» С. Міхаловіч, «Мадэль „восені“ ў „жаночай“ лірыцы Людмілы Кебіч» В. Рымко, «Мастацкі почырк Яўгеніі Янішчыц: слова літаратурнай крытыкі» Д. Шабельскай.
Сяргей ШЫЧКО
По материалам https://zviazda.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Янка Купала, Якуб Колас
У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.
Фота А. В. Клешчука.

Книгу можно приобрести в магазинах ОАО «Белкнига», РУП «Академкнига», книжном магазине «Адукацыя», на сайте OZ.by, а также найти в библиотеках страны.

