Урачыстая цырымонія, прымеркаваная да 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія, пройдзе ў ВНУ 14 лістапада.


У рамках мерапрыемства запланавана выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Інданезія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь спадара Жазэ Антоніа Марата Таварэш на тэму культурнай разнастайнасці Інданезіі.

Гасцям таксама будзе прадстаўлены нацыянальны інданезійскі танец.

Экспазіцыя выстаўкі, прысвечаная шматграннай культуры Інданезіі, раскрые характэрныя нацыянальныя адметнасці і традыцыі, унікальнасць духоўнай і матэрыяльнай спадчыны дзяржавы.

Адкрыццё Цэнтра мовы і культуры Рэспублікі Інданезія ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце стане важным крокам на шляху развіцця адукацыйных сувязей і ўмацавання культурнага дыялогу паміж краінамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

По материалам https://zviazda.by/.