Як Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя стварае свае мультыплікацыйныя ролікі, карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» расказала старшыня БРПА Аляксандра Ганчарова.

Гэтыя невялікія 3-мінутныя ролікі сёння вельмі запатрабаваны як у дзяцей, якія раздумваюць, ці ўступаць у піянеры, так і ў педагогаў: установы адукацыі ахвотна выкарыстоўваюць іх на занятках па патрыятычным выхаванні. Карысныя яны і ў рабоце важатых, старшынь піянерскіх дружын. Альтэрнатывы такому відэа пакуль няма, зараз ролікаў чатыры, а будзе яшчэ больш.

— Мы плануем працягваць выпускаць нашы мультфільмы, спадзяёмся нават на іх паказ па тэлебачанні, — адзначае Аляксандра Ганчарова. — Гэта выдатны інструмент у выхаваўчай рабоце. А пакуль што паглядзець ролікі можна на нашым афіцыйным сайце ці ў сацсетках БРПА. Кароткі фармат і зразумелы сюжэт адразу чапляюць дзяцей, многім з якіх сёння, на жаль, цяжка ўспрымаць доўгія фільмы. Выкарыстоўваем прыёмы, якія падабаюцца сучасным дзецям, напрыклад, камп’ютарнай гульні (калі расказваем пра нашу ваенна-патрыя­тычную гульню “Зарніца”). А ў роліку пра гісторыю нашай краіны прымяняем прыём перамяшчэння героя ў часе.

Праца карпатлівая — каб стварыць мульцік, патрабуецца прыкладна месяц. Неабходна прадугледзець усё: як будзе выглядаць галоўны герой, у што яго апрануць, якім голасам ён загаворыць, зрабіць музычнае суправаджэнне, прадумаць інтэр’еры, пейзажы. Над усім гэтым працуе цэлая каманда спецыялістаў.

— Каб стварыць якасную карцінку, трэба звяр­нуць увагу на кожную дробязь, кожную фразу, кожны рух герояў, — дадае старшыня БРПА. — Нават як будзе завязаны ў нашага мульцяшнага актывіста гальштук ці дзе ў акцябронка прышпіліць значок.

Самы першы ролік быў інфармацыйны — як стаць піянерам, для чаго гэта патрэбна. Яго галоўны герой рысяня Вогнік — адзін з сімвалаў арганізацыі. Другі мультфільм расказвае пра гісторыю Беларусі, слаўныя мясціны кожнай вобласці. Напрыклад, пра Брэсцкую крэпасць, Магілёўскі абласны драматычны тэатр. У трэцім роліку, які расказвае пра гульню “Зарніца”, упершыню з’яўляецца новы герой — актывіст БРСМ. Апошні, чацвёрты, быў прысвечаны беларускім дзяржаўным сімвалам.

— Спадзяюся, хутка прэзентуем новы ролік. Магчыма, ён будзе прысвечаны героям Беларусі — гістарычным і сучасным, — заўважае Аляк­сандра Ганчарова.

Лізавета МІЦКЕВІЧ, Настаўніцкая газета

 

«Народная асвета» рекомендует:

Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет

А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко

Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.

5.54 руб.

Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.

 

Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет

А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко

Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.

 4.81 руб.

Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.

 

Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет

А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко

Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.

 4.93  руб.

Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.

Заказ можно сделать:

в интернет-магазине издательства «Народная асвета»: http://narasveta.by/;

непосредственно в издательстве по адресу: г.Минск, пр.Победителей, 11, 10-й этаж, к. 1019, тел.: +375 (17) 203-89-25, 203-84-44, +375 (29) 395-00-26 Viber; по электронной почте: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

в интернет-магазине ОАО «Белкнига»: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тел.: 8 (017) 396-47-72, 8 (029) 606-85-85;

во всех розничных магазинах ОАО «Белкнига» по всей стране – около 100 магазинов во всех регионах, тел. справочной службы: 8 (017) 399-73-80; список магазинов ОАО «Белкнига» размещен на сайте: https://belkniga.by/contacts/stores/;

в интернет-магазине и розничном магазине РУП «Академкнига»: https://akademkniga.by/, г. Минск, пр. Независимости, 72.