Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” спытала ў педагогаў з розных рэгіёнаў, як за апошні час змяніліся экспазіцыі іх музеяў.

Ніна Шавель, кіраўнік і захавальнік фондаў народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя У.П.Таўлая, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 4 Баранавіч, Брэсцкая вобласць:

— Падчас сустрэчы з навучэнцамі школы ў лютым воіны-афганцы падарылі нашаму музею біяграфічны даведнік і памятны сцяг. А настаўніца абслуговай працы Наталля Ламанос прэзентавала дзіцячую коўдру, звязаную кручком. Жыхарка Емяльянавіч Соф’я Скараход падарыла старадаўнія накідкі на падушку. Вось такія экспанаты папоўнілі архіў музея за апошнія паўгода. У цяперашні час фонды музея ўключаюць 1266 музейных прадметаў асноўнага фонду і 465 — дапаможнага. У нас створаны ўсе ўмовы для іх поўнай захаванасці. Фонды музея пастаянна папаўняюцца з дапамогай настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў. Летась да 30-годдзя музей атрымаў падарункі ад гарадскога краязнаўчага музея, цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя У.П.Таўлая. Тады ж адкрылі выставу “Нумізматыка”, а ў літаратурнай зале абнавілі вітрыны і стэнды. Мы рэгулярна праводзім экскурсіі. У цяперашні час у нас прадстаўлены экспазіцыі на тэмы “Беларускія паэты пра маці”, “Размаўляй са мной па-беларуску” і “Дарогамі вайны”. Дарэчы, у якасці экскурсаводаў выступаюць навучэнцы школы — члены савета музея. Тут мы ладзім тэатралізаваную пастаноўку “У гасцях у Міхася і Агаты”, арганізоўваем семінары для настаўнікаў гісторыі, рускай і беларускай моў. Сумесна з гарадской бібліятэкай імя У.П.Таўлая праводзім літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтамі Баранавіч. Пры музеі працуюць гурток “Пошук” і лектарская група, члены якой распрацоўваюць і праводзяць інфармацыйныя гадзіны для вучняў школы, удзельнічаюць у краязнаўчых конкурсах і займаюцца навукова-пошукавай дзейнасцю. Змест музейнай экспазіцыі дае магчымасць пашырыць рамкі школьнай праграмы. Сваю галоўную задачу музей бачыць у выхаванні ў вучняў паважлівага стаўлення да гісторыі малой радзімы і краіны ў цэлым.

Галіна Граблюк, выхавальніца групы прадоўжанага дня, кіраўнік музея “Пад стрэхамі продкаў” сярэдняй школы № 209, Мінск:

— На працягу гэтага навучальнага года выхавальніцай групы прадоўжанага дня На­дзеяй Лаўрэнавай былі перададзены 10 акупацыйных марак 1944 года, хлебныя карткі 1945 года, куртка вязня фашысцкага канцлагера і 20 польскіх злотых ваеннага часу. Гэтыя экспанаты расказваюць пра жыццё людзей у апошнія гады вайны. Гэта вельмі рэдкія музейныя прадметы, якія ма­юць вялікую гістарычную каштоўнасць. Дзякуючы ім, вучні могуць далучыцца да мінулага нашай краіны, даведацца, у якіх умовах жылі іх продкі ў ваенныя гады і як стваралася палітычная карта свету пасля Другой сусветнай вайны. За час існавання нашага музея мы арганізавалі 13 асноўных раздзелаў экспазіцыі, пачынаючы ад прадметаў працы і побыту першабытных лю­дзей эпохі неаліту і бронзы да савецкіх часоў. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі для нас з’яўляюцца манеты Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя і Рэчы Паспалітай XVIII стагоддзя, свінцовыя кулі часоў Айчыннай вайны 1812 года, гарматнае ядро XVIII стагоддзя, курыльная трубка шляхціца XVIII стагоддзя, Біблія 1912 года і жэтон з выявай Андрэя Першазваннага 1910 года. У выніку актыўнай даследчай работы савета музея аформлены экспазіцыі “Так адыходзіла сталінская эпоха”, “Касмічная эпапея Савецкага Саюза”, “Боль мой — Афганістан” і “Старонкі школьнай гісторыі”, якія выклікаюць вялікую цікавасць у навучэнцаў.

Аксана Мікула, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 16 імя А.Сухамбаева, Гродна:

— За гэты навучальны год у наш мінералагічны музей “Карат” паступіла некалькі новых узораў ад бацькоў навучэнцаў: 3 узоры галіту з рознымі ўключэннямі (Беларусь), актыналіт (Палярны Урал), узор лавы з вяршыні вулкана (Каўказ, Цебярда), крышталь кварцу з горным крышталём (Прыпалярны Урал), кварц ружовы і сланец вуглісты пірытызаваны (Украіна). Гісторыя нашага музея пачынаецца з далёкага 1989 года, калі адкрыўся гурток юных геолагаў. Пазней рэарганізаваны ў геалагічны атрад “Карат”, ён атрымаў званне ўзорнай студыі па мастацкай апрацоўцы каменю. У 2001 годзе з’явіўся мінералагічны музей “Карат” на базе нашай установы адукацыі. Асноўны фонд музея склада­юць 638 узораў мінералаў і горных парод, знойдзеных удзельнікамі геолага-гамалагічнага гуртка падчас 13 геалагічных экспедыцый у раёнах Палярнага, Паўночнага, Сярэдняга, Паўднёвага Урала, Кольскага паўвострава, Крыма, Паўднёвага Прыбайкалля і Забайкалля. Таксама ў нас фігуруюць 388 экспанатаў часовага фонду. У 20 вітрынах прадстаўлены раздзелы пародаўтваральных, металічных, неметалічных, каляровых і дэкаратыўных мінералаў. Яшчэ ў нас можна паглядзець на горныя пароды і каменярэзныя вырабы, створаныя нашымі вучнямі. Найбольш каштоўныя экспанаты музея — тры жэоды бразільскіх аметыстаў, перада­дзеныя ў дар музею распараджэннем Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь. Пры музеі ў верасні 2008 года свае дзверы расчыніла школьная студыя “Каменная казка”. На занятках дзяцей ву­чаць маляваць здробненымі мінераламі, праца­ваць з горнымі пародамі, распісваць марскую гальку і ствараць унікальныя экспазіцыі з каменнай крошкі і кварцавага пяску. У 2017 годзе школьны народны мінералагічны музей “Карат” сярэдняй школы № 16 Гродна быў уключаны ў інтэрактыўную карту культурна-пазнавальных аб’ектаў Гродзеншчыны для наведвання пры бязвізавым турыстычным рэжыме. А з 2018 года на базе музея “Карат” функцыянуе раённы рэсурсны цэнтр “Музей — партнёр культурна-адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі”. 

Марына Крэсік, дырэктар Верхменскай сярэдняй школы імя В.А.Тумара, Мінская вобласць:

— Каштоўны падарунак — кнігу “Спадчына Беларусі” — нам зрабіў беларускі навуковец у галіне раслінаводства, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук Фёдар Прывалаў. Аўтары кнігі прадэманстравалі ўсю прыга­жосць і значнасць гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі. Раскажу пра ўнікальнасць нашага музея. Першая асаблівасць — паказ менавіта таго адрэзка часу, які звязаны з дзейнасцю Якуба Коласа ў пачатку 1906 года. Другая — мы часткова выкарыстоўваем ансамблевы метад пабудовы экспазіцыі. Наўмысна стварылі інтэр’ер настаўніцкага памяшкання ў сельскім доме, дзе праходзяць заняткі дзяцей. А трэцяя адмет­насць — спалучэнне музея і тэатра. Падчас экскурсіі з дапамогай маладых артыстаў музей становіцца сцэнічнай пляцоўкай, дзе дэманструюцца эпізоды з твораў Якуба Коласа. Да адкрыцця музея народны мастак Беларусі Сярге­й Селіханаў падарыў гіпсавую скульптуру пісьменніка. Дарэчы, экспанат з’яўляецца адным з трох варыянтаў, які прапаноўваўся для стварэння помніка паэту на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.

Настасся ЧАРКАНАВА, Настаўніцкая газета

 

«Народная асвета» рекомендует:

Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы. Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

13,66 руб.

 

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

 25 руб.

 

Помним их имена. Герои военных лет

Составитель Т. С. Юдчиц

Прекрасной традицией в Беларуси стало присвоение имен известных людей учреждениям образования. Эта книга посвящена героям военных лет, чьими именами названы гимназии и школы в разных уголках Беларуси.

Помним их имена. Герои военных лет

20,94 руб.

 

Помним их имена. Выдающиеся люди Беларуси

Составитель Т. С. Юдчиц

В книге собраны материалы о жизни выдающихся деятелей культуры, науки, искусства, просвещения, национального Возрождения, медицины, строительства и сельского хозяйства, политических, общественных и государственных деятелей, людей, проявивших необычайное мужество и героизм в сложных жизненных обстоятельствах, именами которых названы учреждения образования, улицы населенных пунктов Беларуси.

Помним их имена. Выдающиеся люди Беларуси

 41.08 руб.