Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Дзіця, не такое, як астатнія, не значыць горшае, упэўнены дырэктар Бялыніцкага ЦКРНіР педагог-­дэфектолаг па адукацыі Вера Андрэйка і педагог-­псіхолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі цэнтра Марына Гусанкова. Сённяшняя размова карэспандэнта «Настаўніцкай газеты» са спецыялістамі — пра асаблівасці навучання і выхавання дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасцю (СДУГ).

— На ваш погляд, дзеці са СДУГ — норматыповыя ці дзеці з асаблівасцямі ў развіцці?

Марына Мікалаеўна Гусанкова. Гэта, хутчэй, асаблівыя дзеці. Для такіх дзяцей нават у рамках класа неабходны асаблівыя ўмовы для навучання, каб яны змаглі засвойваць інфармацыю. Для іх важна ўлічваць пасадку на пэўным месцы (за першай ці другой партай у сярэднім радзе, каб увагу дзіцяці не адцягвала карціна за акном ці гукі, якія даносяцца са школьнага калідора), магчымасць прайсціся па класе падчас урока. Дзіця са СДУГ павінна сядзець адно за партай, можна выдзеліць яму яшчэ адну парту, калі такая магчымасць ёсць, каб дзіця магло перамяшчацца, мяняць месца. Нейкія заданні такое дзіця можа выкон­ваць стоячы. У любым выпадку, тыя дзеці, якія нейкім чынам адцягваюць увагу класа ў працэсе навучання, — гэта асаблівыя дзеці.

Дзеці са СДУГ заўсёды актыўныя (асаб­ліва дашкольнікі), заўсёды звярта­юць на сябе ўвагу. Для іх характэрна няўстойлі­васць увагі: з цацкай такое дзіця ўзаема­дзейнічае кароткі час, а пасля ідзе да наступнай і г.д. Важна падкрэсліць, што дзеці са СДУГ паводзяць сябе так заўсёды. Норматыповае дзіця ў сітуацыі гульні паво­дзіць сябе па-іншаму: яно засяроджана на тым, чым займаецца, даводзіць пачатую справу да канца, а ў канцы гульні прыбірае за сабой цацкі. Яно можа паказваць сімптомы гіперактыўнасці толькі ў сям’і, дома ці толькі ў дзіцячым садзе. Тыповы партрэт дзіцяці са СДУГ: яно ёрзае на месцы, не можа выканаць заданне нараўне з астатнімі дзецьмі, не можа размерка­ваць задачы ў ходзе выканання задання, яно пакідае па-за ўвагай важныя рэчы, адцягвае ўвагу іншых дзяцей, імпульсіўнае. Калі яму задаюць пытанне, то яно дае адказ адразу, не падумаўшы, прычым адказ часта бывае няправільным. Калі дзіця са СДУГ не слухае выхавальніка ці настаўніка і яму робяць заўвагу, то яно часта не рэагуе і працягвае парушаць дысцыпліну.

Вера Валер’еўна Андрэйка. Любы настаўнік адразу заўважыць, што дзіця адрозніваецца ад равеснікаў, — паво­дзінамі, непаслухмянасцю. Калі такое ра­зуменне ў педагога ёсць, правільным будзе планаваць школьны ўрок ці заняткі ў дзіцячым садзе такім чынам, каб ахапіць дзейнасцю ўсіх дзяцей, у тым ліку дзіця са СДУГ. Часам дзіця са СДУГ з-за сваіх асаблівасцей не можа засвоіць вучэбны матэрыял за пэўны прамежак часу, таму такое дзіця важна не перагрузіць: заданні павінны быць складзены такім чынам, каб дзіця са СДУГ лёгка магло з імі справіцца. Напрыклад, увесь клас чытае на адзнаку старонку тэксту, а дзіця са СДУГ — абзац.

Хачу адзначыць, што тэрмін СДУГ у педагагічным асяроддзі пакуль не карыстаец­ца папулярнасцю. Кожны педагог прыхо­дзіць да метадаў, якія працуюць з дзецьмі са СДУГ, шляхам проб і памылак. Тут важна не ўпасці яшчэ ў адну крайнасць — лічыць усіх звышактыўных і нявыхаваных дзяцей дзецьмі са СДУГ.

— Як будуецца работа з бацькамі дзіцяці са СДУГ?

Марына Гусанкова. Бацькі дзіцяці са СДУГ, як правіла, лічаць сваё дзіця самым звычайным. На мой погляд, прызнаць, што тваё дзіця адрозніваецца ад равеснікаў, цяжка: закранаецца бацькоўскае самалюбства. У бацькоў узнікае пачуццё віны за тое, што іх дзіця не такое, як усе. Яшчэ адзначу такі момант. Нават калі бацькі адчуваюць, што з іх дзіцем штосьці не так, і звяртаюцца па кансультацыю да ўрача, той часта супакойвае бацькоў, што дзіця перарасце праблемы. Прычым так адбываецца не толькі з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасцю. Дзіця не размаўляе — “загаворыць, перарасце” і г.д. Магчыма, урач з прычыны загружанасці не звяртае ўвагі на прыметы СДУГ. Нормай для дзіцяці дашкольнага ўзросту з’яўляецца актыўнасць, таму бацькі чакаюць, што здарыцца цуд і іх гіперактыўнае дзіця стане падобным на равеснікаў. Актыўнасць у дзіцяці — гэта выдатна, калі яна не гіпер і не перашкаджае яго развіццю.

— СДУГ — праблема педагагічная ці медыцынская?

Марына Гусанкова. Гэта больш медыцынская праблема, таму што ў дзіцяці маюцца парушэнні ў рабоце мазгавых абалонак. Аднак наступствы СДУГ вырашаюць педагогі.

Вера Андрэйка. Нам важна праца­ваць сумесна з медыкамі. Рэальна абследа­ваць дзіця і паставіць дыягназ СДУГ могуць толькі ўрачы. Але медыкі не мо­гуць прыйс­ці ў кожную ўстанову адукацыі і агледзець кожнае дзіця, нават медагляды не здольны цалкам вырашыць праблему. Калі ­бацькі на прыёме ў доктара не агучва­юць скаргі, то за 5 хвілін прыёму доктар можа і  не западозрыць СДУГ у дзіцяці. Лічу, што было б правільным, калі б педагогі ўстановы да­школьнай ці агульнай сярэдняй адукацыі, убачыўшы гіперактыўнае дзіця з нестандартнымі паводзінамі, адразу гаварылі аб гэтым яго бацькам усю праўду, якая яна ёсць, не хаваючы. Настаўнік можа сказаць пра свае падазрэнні педагогу-дэфектолагу ці педагогу-псіхолагу. Важна, каб бацькі пачулі педагога, каб своечасова звярнуліся да ўрача-неўролага.

Калі будзе створаны банк даных дзяцей са СДУГ, будзе прасцей. Будзе распрацаваны дакладны алгарытм работы з такімі дзецьмі, у тым ліку работы педагога-псіхолага. 

— Як вы лічыце, арт-тэрапеўтычныя методыкі дапамагаюць у рабоце з дзецьмі са СДУГ?

Марына Гусанкова. Так, дапамагаюць. Сярод маіх прафесійных інтарэсаў — арт-тэрапія, якую актыўна прымяняю ў рабоце з такімі дзецьмі. Можна выкарыстоўваць пясочную тэрапію, тэхнікі малявання. Арт-тэрапеўтычныя практыкаванні дапамогуць развіць у дзяцей са СДУГ уседлівасць, уменні чуць і ўспры­маць педагога, выконваць яго інструкцыі. Сваім маладым калегам — пачынаючым педагогам-псіхолагам — у рабоце з дзецьмі са СДУГ я параіла б спачатку правесці дыягностыку, каб убачыць моцныя і слабыя бакі дзіцяці, і, зыходзячы з атрыманых пара­метраў, планаваць карэкцыйную дзейнасць. У такога дзіцяці варта развіваць дэфіцытарныя функцыі — увагу, уседлі­васць, самакантроль. Можна пачынаць з простага практыкавання: на падлогу пала­жыць прадмет і сказаць дзіцяці, што з аднаго боку прадмета — рака, з другога — бераг. Дзіця павінна станавіцца то на “бераг”, то на “раку”, слухаючы, куды яму гаворыць станавіцца педагог-псіхолаг. Практыкаванне дзейснае і простае, яно не патрабуе асаблівага абсталявання. Дзіця вучыцца чуць педагога і кантраляваць сябе.

Абавязкова неабходна працаваць з класам, каб дзіця са СДУГ не было ізгоем, што часам здараецца. Праводзячы групавыя мерапрыемствы на калектыўную згуртаванасць, неабходна абавязкова ўключаць у іх дзіця са СДУГ, каб яно было прынята ў калектыў. Варта працаваць і з бацькамі, каб патрабаванні да дзіцяці дома і ў школе не адрозніваліся.

— На ваш погляд, астатнія дзеці ў класе павінны ведаць, што іх аднакласнік крыху нестандартны? Хто ім павінен пра гэта расказаць?

Марына Гусанкова. На мой погляд, аднакласнікі павінны ведаць, што ў іх сябра ёсць пэўныя праблемы. Пра гэта ім неабходна расказаць пры яго адсутнасці, каб дзіця са СДУГ не адчула сябе “нейкім не такім”, іншым, адрозным ад усіх. Астатнім дзецям важна данесці думку, што хоць іх аднакласнік і адрозніваецца ад іх, але ён з іх асяроддзя і мае поўнае права быць членам класнага калектыву. Не такі, як усе, не значыць горшы! Важна, каб дзеці зразумелі, што ўсе мы розныя, што кожны чалавек мае свае асаблівасці.

Вера Андрэйка. Пагаджуся з калегай. Адзінае, я засяродзіла б увагу на выхаванні талерантнасці — да дзяцей, якія адрозніваюцца ад іншых. Думаю, што гэтую якасць нам трэба выхоўваць з ранняга дзяцінства. Выдатна, што ўжо некалькі гадоў у нас у раёне няма скаргаў ад бацькоў, якія не хочуць, каб іх дзеці вучыліся ў класе (ці наведвалі групу дзіцячага сада) ра­зам з дзецьмі з нестандартнымі паводзінамі, асаблівасцямі ў развіцці, — спрацоўвае інфармацыйна-асветніцкая работа. Адносіны да нестандартных аднакласнікаў у дзяцей ідуць з сям’і, ад бацькоў.

— Як вы лічыце, ці магчыма перарасці СДУГ? І ці ёсць дарослыя са СДУГ?

Вера Андрэйка. Зразумела, ёсць і дарослыя людзі са СДУГ. Але гэта гісторыя не пра тое, што яны перараслі праблему, а пра развіццё іх свядомасці. Чым больш дарослым становіцца дзіця, падлетак, юнак ці дзяўчына, тым больш у іх жыццёвага вопыту, уменняў і навыкаў. І тым больш дарослы чалавек прызвычайваецца да сваёй праблемы, здольны больш кантраляваць яе, адаптавацца да жыцця ў грамадстве і кіраваць сваімі паводзінамі.

Марына Гусанкова. З узростам у чалавека, у якога ў дзяцінстве быў СДУГ, застаюцца няўважлівасць і імпульсіўнасць, а вось гіперактыўнасць згладжваецца. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў падлеткавым узросце.

Наталля КАСТЭНКА, фота аўтара

Крыніца: Настаўніцкая газета

 

«Народная асвета» рекомендует:

Пособия по инклюзивному образованию

Дети с инвалидностью: пути интеграции в социум

 Т. В. Лисовская, А. Р. Маллер

Авторы книги делятся с читателями своим теоретическим и практическим опытом, интересными методическими находками в работе с детьми с инвалидностью (с выраженными нарушениями психофизического развития).

Рекомендуется педагогам, студентам педагогических специальностей, будущим учителям-дефектологам, работникам социальной сферы, родителям, тьюторам.

 20.16 руб.

 

Воспитание толерантности. Модели инклюзивных практик

 Т. В. Жук

Данное пособие является практикоориентированным и адресовано широкому кругу читателей: педагогическим работникам, студентам педагогических специальностей, работникам культуры, социальным работникам, представителям общественных организаций, тьюторам, волонтерам и всем тем, кто неравнодушен к проблеме толерантности.

 17.44 руб.

 

Обучение математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью

В. П. Гриханов, Т. В. Лисовская, М. Е. Скивицкая

Учебно-методическое пособие представляет собой основные содержательные линии, которые отражают сущность компетентностной основы обучения математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью: коррекционные возможности содержания, методы и приемы обучения, использования электронных средств обучения математике; примерный перечень практических заданий, примерное планирование учебного материала.

 16.00 руб.

 

Профилактика и коррекция дискалькулии

Н. С. Цырулик

В пособии раскрываются психолого-педагогические и организационно-методические основы профилактики и коррекции дискалькулии. Пособие адресуется студентам, обучающимся по специальности «Логопедия», учителям-дефектологам, слушателям курсов переподготовки по специальности «Логопедия», педагогическим работникам учреждений дошкольного и общего среднего образования, также может быть использовано студентами по специальностям профиля «Педагогика».

Профилактика и коррекция дискалькулии

33.70 руб.

 

Учимся рассказывать и говорить правильно

И. К. Боровская

Учебное наглядное пособие «Учимся рассказывать и говорить правильно» разработано с учётом инновационных подходов к воспитанию и обучению детей дошкольного возраста. Задания разного уровня сложности учитывают жизненный опыт ребёнка и призваны способствовать не только коррекции речи, но и развитию произвольного внимания, памяти и мышления.

В пособие включены также задания, способствующие развитию мелкой моторики и подготовке руки к письму.

 14.50 рублей.

 

Формирование жизненных компетенций у детей с инвалидностью

Т. В. Жук и другие 

Данное пособие знакомит педагогов и всех заинтересованных лиц с педагогическими основами формирования жизненных компетенций у детей и подростков с инвалидностью, обучающихся в центрах коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Авторы делятся с читателями практическим опытом, интересными находками в работе с очень сложной, неоднородной по составу категорией детей и подростков — детьми с тяжелыми множественными нарушениями.

23.00 рублей.

 

Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью

А. Н. Коноплева, Т. Л. Лещинская

В пособии представлены: методика коррекционной работы по развитию познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью; дидактические сценарии и примерное тематическое планирование коррекционных занятий. 

Пособие рекомендуется учителям-дефектологам, педагогам, работающим в учреждениях дошкольного образования с детьми, имеющими интеллектуальную недостаточность, родителям, студентам факультетов специального и инклюзивного образования.

Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью

20.16 рублей. 

 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1

 Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова

Рабочая тетрадь. Учебное пособие для 2 класса специальных общеобразовательных школ для детей с нарушением слуха. В двух частях. Часть 1. 

Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.

Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала. Задания можно выполнять как на уроках, так и дома.

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1

13.70 руб.

 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2

 Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова

Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.

Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала.

Задания можно выполнять как на уроках, так и дома. 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2

 12.23 руб.

Заказ можно сделать:

в интернет-магазине издательства «Народная асвета»: http://narasveta.by/;

непосредственно в издательстве по адресу: г.Минск, пр.Победителей, 11, 10-й этаж, к. 1019, тел.: +375 (17) 203-89-25, 203-84-44, +375 (29) 395-00-26 Viber; по электронной почте: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

в интернет-магазине ОАО «Белкнига»: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тел.:          8 (017) 396-47-72, 8 (029) 606-85-85;

во всех розничных магазинах ОАО «Белкнига» по всей стране – около 100 магазинов во всех регионах, тел. справочной службы: 8 (017) 399-73-80; список магазинов ОАО «Белкнига» размещен на сайте: https://belkniga.by/contacts/stores/;

в интернет-магазине и розничном магазине РУП «Академкнига»: https://akademkniga.by/, г. Минск, пр. Независимости, 72.