У гэтым годзе БРПА за ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі. Што стала падставай для такой высокай узнагароды і якія задачы стаяць перад сучаснымі піянерамі, карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” расказала старшыня Цэнтральнага савета арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
Заўсёды першыя
— Столькі спраў, ледзь паспяваю, — адзначае мая суразмоўніца. — Кожны дзень не падобны на папярэдні, затое мне няма калі сумаваць! Я сумяшчаю дзейнасць у Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі з кіраўніцтвам БРПА, а гэта не толькі складана, але і вельмі адказна. Тым не менш спраўляюся — з дапамогай калег і нашых актыўных піянераў.
Калі б хтосьці сказаў калісьці маленькай Аляксандры, што яна стане на чале ўсіх піянераў краіны, напэўна, не паверыла б.
— Маё дзяцінства прыйшлося на гістарычна пераломны час — піянерскай арганізацыі тады практычна не было, адпаведна, і мне, на жаль, не давялося стаць піянерам, — успамінае Аляксандра Ганчарова. — Піянерскі агонь у маёй душы загарэўся позна, ужо ў сталым узросце. Але работа з дзецьмі (я і сама была вельмі актыўным дзіцем), арганізацыйная дзейнасць мяне вабілі заўсёды. Я скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, потым працавала педагогам-арганізатарам у сталічнай гімназіі № 74. Тут мяне і “знайшоў” БРСМ — менавіта ў гэты час я адкрыла для сябе розныя грамадскія арганізацыі. І зразумела: вось мой шлях, прычым для мяне гэта была не проста кар’ера, я працавала па загадзе сэрца. Так я пачала сваю дзейнасць у БРСМ, з 2017 года з’яўляюся сакратаром яго Цэнтральнага камітэта. А зараз — і старшынёй піянерскай арганізацыі.
Які ён, сучасны піянер? Перш за ўсё, лёгкі на пад’ём. У яго гараць вочы, ён хоча ўсё ведаць, цягнецца да ўсяго новага. З такімі дзецьмі лёгка працаваць. Але мы можам разварушыць і нават самае ціхае дзіця.
Мяняецца час — мяняюцца і лозунгі. Галоўнае застаецца нязменным: піянер заўсёды першы, гатовы прыйсці на дапамогу, навучыцца і навучыць іншых, павесці за сабой, запаліць піянерскі агеньчык у сэрцах сваіх сяброў.
— Сімволіка ў нас сучасная, але пэўная пераемнасць ад піянерыі савецкіх часоў існуе, — заўважае Аляксандра Уладзіміраўна. — Наш сцяг чырвоны як знак павагі да шматгадовай традыцыі. На ім дэвіз: “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”. Сімвал — вясёлае рысяня Вогнік, гальштук чырвоны з зялёным, ну а ўсім вядомы піянерскі салют застаўся нязменным. Не так даўно, у студзені, наша арганізацыя атрымала пачэсную ўзнагароду ад Прэзідэнта Беларусі. Гэта для нас не проста прыемна — адказна. Асабліва былі адзначаны не толькі нашы праекты, але і дзейнасць па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Мы з гонарам працягваем працу нашых папярэднікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё піянерыі, ставім і новыя задачы. Зараз вельмі хутка развіваюцца электронныя сродкі камунікацыі — выкарыстоўваем іх не толькі ў зносінах з дзецьмі, але і для стварэння іміджу піянерскай арганізацыі, яе “раскруткі”.
Дарэчы, на міжнародным форуме TIBO-2022 сайт БРПА быў прызнаны лепшым у намінацыі “Для дзяцей і юнацтва”. Сёння гэта не проста месца для навін ці тэматычных чатаў і форумаў, але і вялікая адукацыйная платформа для педагогаў і піянераў. На сайце можна знайсці інавацыйныя методыкі, выхаваўчыя матэрыялы.
— Мы імкнёмся аблегчыць працу педагогам-арганізатарам. Ім сёння не хапае дапаможніка з ужо гатовымі распрацоўкамі, і гэта менавіта тое, што мы для іх стварылі — якасны прадукт, — расказвае старшыня БРПА. — Заданні ў ім варыятыўныя. Гэта значыць, што педагогі могуць падбіраць іх пад свой клас — яны лепш ведаюць сваіх дзяцей, свой рэгіён.
Падабраць ключык
Аляксандра Уладзіміраўна адзначае, што вялікая работа праводзіцца і з важатымі — штогод для іх арганізоўваюць вучэбны форум. Сёлета ён будзе пятым па ліку і пройдзе ў верасні — плануецца сабраць ад 300 да 500 чалавек.
— Абавязкова ўзаемадзейнічаем з татамі і мамамі нашых будучых піянераў, а гэта часам нялёгкая задача, таму што ў сучасных бацькоў, як правіла, няма піянерскага вопыту, — падкрэслівае Аляксандра Ганчарова. — Стараемся падабраць індывідуальны ключык да кожнага дзіцячага сэрца. Асаблівую ўвагу ўдзяляем і педагогам малодшых класаў — гэта адна са сцяжынак да нашых дзяцей. Але, як вядома, да 16 гадоў рашэнне за іх прымаюць бацькі. Таму не так даўно мы выпусцілі наш першы відэаролік, у якім паказалі і расказалі, чаму трэба дазволіць дзіцяці ўступіць у піянеры. Колькасць праглядаў вялікая! Прыцягваем бацькоў і да ўдзелу ў розных праектах — асабліва актуальна гэта для работы з акцябратамі. Праводзім конкурсы, квесты. І дарослыя, і дзеці любяць нашу гульню-маршрут “Тэрыторыя дзяцінства” — праект з цікавымі заданнямі для любога ўзросту. Нашы гульні захапляюць нават бацькоў — мяне і саму нагнаў той самы піянерскі “вайб” (гэтае моднае сёння слова азначае “вібрацыя”), хоць дзяцінства ўжо даўно скончылася. Хачу зазначыць, што піянерыя — гэта менавіта саюз дзяцей і дарослых. Апошнім ён дазваляе акунуцца ў атмасферу дзяцінства, а школьнікам — адчуць сябе неабходнымі іншым людзям. Напрыклад, нашы цімураўцы — прамыя пераемнікі руху, якому хутка споўніцца 80 гадоў, але сутнасць адна — прыносіць карысць людзям. Дарэчы, хлопчыкам і дзяўчынкам мы рэкамендуем добра ведаць твор А.Гайдара “Цімур і яго каманда”. Расказваем ім, што дзіцячае валанцёрства (а гэтае паняцце многім сучасным школьнікам больш знаёмае, чым цімураўства) узнікла не толькі што, а мае глыбокія карані.
Аляксандра Ганчарова ўпэўнена, што дзяцінства павінна быць яркім, каляровым. Гэтаму спрыяюць піянерскія праекты, прапанаваць якія могуць і самі вучні — ініцыятыва вітаецца. Самастойнасць і адказнасць — рысы сучасных піянераў, пра што сведчыць і актыўнасць дзіцячай палаты БРПА. У яе ўваходзяць па 2 прадстаўнікі ад кожнай вобласці краіны ва ўзросце ад 11 гадоў. Дзеці прыдумваюць і рэалізуюць свае праекты, напрыклад, “Паштоўка Вогніку”, “Ёлка-бум”. Самы апошні праект — Instagram-конкурс “Любоў скрозь часы”, прымеркаваны да 8 Сакавіка. Яго ўдзельнікі знаходзілі сваё дзіцячае фота з мамай, бабуляй ці настаўніцай і паўтаралі яго ў сучаснасці. Фантазіі ў дзяцей хапае — ініцыятыў нараджаецца шмат. Але фантазёраў папярэджваюць: мала проста “кінуць ідэю” — трэба яе распрацаваць і ўвасобіць у жыццё.
— Мы не абмяжоўваем сябе нейкімі рамкамі, наш дэвіз — свабода і разнастайнасць, — тлумачыць Аляксандра Уладзіміраўна. — Але і ідэалагічны, выхаваўчы кампанент у арганізацыі моцны. Ён закладзены ў кожным праекце ці гульні. Напрыклад, ніякі квіз немагчыма прайсці, калі ты не ведаеш гісторыю нашай дзяржаўнасці, сімвалы, факты пра Вялікую Айчынную вайну і г.д. Гульні “Зарнічка”, “Зарніца” і “Арляня” таксама спрыяюць патрыятычнаму выхаванню. Прычым яны падабаюцца аднолькава і хлопчыкам, і дзяўчынкам: бачылі б вы, як нашы прыгажуні маршыруюць! Часам лепш, чым хлопцы.
Ідэалагічны, выхаваўчы кампанент у БРПА моцны. Ён закладзены ў кожным праекце ці гульні.
Галоўны піянер
— Стаяць на чале арганізацыі, у якой 620 тысяч удзельнікаў, няпроста, але, па-першае, гэта вельмі цікава, а па-другое — прыемна, бо ўвесь час я бачу добры вынік працы, — выказвае сваё меркаванне Аляксандра Ганчарова. — Так, 85 працэнтаў піянераў уступаюць у БРСМ, справа наша жыве, шырыцца. Адказнасць, вядома, вялікая, кожны дзень я прыходжу на работу мінут на 40 раней, каб падрыхтавацца, зверыць гадзіннікі з калегамі. Асноўная мая пасада — сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, а пасада ў піянерскай арганізацыі — гэта грамадская нагрузка. Прычым вялікая, бо БРПА — найбуйнейшая дзіцячая арганізацыя ў рэспубліцы. Шмат увагі мы ўдзяляем агітацыйнаму складніку: я вельмі люблю хадзіць па школах, размаўляць з педагогамі, навучэнцамі. Са школьнікамі працуем, пачынаючы з груп прадоўжанага дня ў пачатковых класах. Расказваем, хто такія акцябраты, чаму быць імі класна. Дапамагаюць нам у гэтым шыкоўныя, яскравыя дзённікі акцябронка ад выдавецтва “Народная асвета” — дзецям яны вельмі падабаюцца.
Аляксандра Уладзіміраўна звяртае ўвагу, што ў вольны час стараецца адключацца ад штодзённых спраў, каб не адбылося выгарання:
— Стараюся больш знаходзіцца побач з сям’ёй. Мы з мужам і дачкой любім вандраваць — на сваім аўто ці на цягніку. Апошнім разам наведалі наш прыгожы горад Гомель. Люблю таксама чытаць, праводзіць час на дачы. Усё гэта дае мне сілы для працы, якая патрабуе напружання і дакладнай арганізацыі. Але ёсць для чаго рухацца наперад — каб напоўніць жыццё нашых дзяцей асаблівым сэнсам.
Лізавета МІЦКЕВІЧ
Фота прадастаўлена БРПА
Крыніца: «Настаўніцкая газета»
Около 80 % учащихся 7–14 лет являются октябрятами и пионерами
В республике около 80 % учащихся в возрасте от 7 до 14 лет — октябрята и пионеры, проинформировала председатель Центрального совета Белорусской республиканской пионерской организации Александра Гончарова, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на БЕЛТА.
Как рассказала А. Гончарова, чтобы оставаться актуальной и интересной для детей и их родителей, пионерской организации надо непрерывно развиваться, идти в ногу со временем. Например, в 2021 г. инициатива «Создание информационно-образовательного модуля БРПО» как новая модель патриотического воспитания детей и подростков принесла победу на Республиканском конкурсе молодежных инициатив. Основная идея проекта направлена на совершенствование системы патриотического воспитания подрастающего поколения путем внедрения новых форм и методов работы, через создание информационно-образовательного модуля организации. При реализации проекта созданы и размещены на интернет-ресурсах два 2D-мультипликационных имиджевых ролика, ориентированных на патриотическое воспитание детей через призму БРПО и БРСМ.
Кроме того, разработаны и размещены на интернет-ресурсах БРПО материалы по гражданско-патриотическому воспитанию, в том числе видеоуроки, для организаторов пионерского движения. Закуплено оборудование для восьми пионерских модулей на базе Центрального, областных (Минского городского) советов БРПО для развития детских палат пионерских организаций и продвижения их инициатив.
Реализация этого проекта решила несколько задач: развитие инфраструктуры, обеспечивающей доступность современных информационных ресурсов членам БРПО, организаторам пионерского движения и общественности; развитие системы управления и самоуправления БРПО посредством формирования современного информационно-образовательного пространства для детских палат областных (Минского городского) советов; совершенствование навыков использования информационно коммуникационных технологий, развитие интеллектуальных и творческих качеств членов БРПО, их способностей к самостоятельным действиям и решениям, а также формирование гибкой информационно-образовательной среды для членов организации и организаторов пионерского движения посредством разработки актуального интернет-контента и другое.
От реализации проекта организаторы ожидают восприятия БРПО как привлекательной динамично развивающейся детской организации страны, повышение уровня доверия со стороны молодежи, вовлеченность и активное участие детей и подростков, родителей и общественности в деятельность БРПО через интернет-ресурсы, внедрение новых форм и методов работы по патриотическому воспитанию.
Андрей Гаврон
Источник: Минск-Новости
«Народная асвета» рекомендует:
Дневник октябрёнка 1, 2, 3
Книги «Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет», «Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет», «Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет» авторов А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко адресованы детям младшего школьного возраста. Это научно-популярное издание, в котором дети знакомятся с государственными символами Республики Беларусь, пионерской организацией, правилами октябрят, законами пионеров, тимуровским движением. Читателям предлагаются увлекательные задания на любознательность, внимательность, которые расширяют кругозор и развивают творческие способности.
Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
5.54 руб.
Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.
Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
4.81 руб.
Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.
Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
4.93 руб.