Выкарыстанне вершаў на ўроку замежнай мовы дазваляе зрабіць заняткі больш насычанымі і жывымі. Навучэнцы праяўляюць большую цікавасць да ўрока, а таксама развіваюць маўленчыя здольнасці з дапамогай паэзіі.
Асноўная мэта навучання замежнай мове як вучэбнаму прадмету — развіццё іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі. Адзін з важных кампанентаў навучання — навучанне лексіцы, мэта якога заключаецца ў выпрацоўцы ўмення правільна разумець і ўжываць лексічныя адзінкі ў адпаведнасці з нормай мовы.
Вершы і рыфмоўкі, якія выкарыстоўвае настаўнік, уносяць пэўную разнастайнасць у вучэбны працэс, паколькі даюць магчымасць зрабіць працэс навучання замежнай мове цікавым, творчым і эфектыўным. У сувязі з недастатковасцю распрацовак паэтычных сродкаў для 9 класа ўзнікла неабходнасць стварэння такіх матэрыялаў у адпаведнасці з праграмным матэрыялам.
На думку Н.П.Дзячэнка, важна арганізаваць наступную паслядоўнасць дзеянняў пры рабоце з вершаванымі тэкстамі на ўроку:
1) знаёмства з вершам з дапамогай чытання яго настаўнікам;
2) зняцце магчымых цяжкасцей;
3) кантроль разумення зместу пры дапамозе пытанняў — адказаў;
4) інтанацыйная адпрацоўка верша;
5) запамінанне верша с пісьмовай апорай;
6) абмеркаванне твора;
7) чытанне тэксту на памяць;
8) праектная работа.
Методыка работы над вершам дапамагае ўдасканальваць і захоўваць навыкі нават у нямоўным асяроддзі — пры паўтарэнні і замацаванні вершаванага матэрыялу дома.
Разгледзім прымяненне вершаў падчас маёй педагагічнай дзейнасці пры навучанні англійскай мове. Так, на падрыхтоўчым этапе ўрока ў якасці маўленчай зарадкі для навучэнцаў 9-х класаў выкарыстоўваю напісаны мной верш.
Leisure
Leisure is such a lovely time,
Exciting minutes of happiness, pleasure,
Interesting hours in your routine life,
Surely, sometimes relaxing and measured,
Unusual hours and usual ones,
Refreshing hours and some restful hours,
Enriching your mind, enriching your life,
Leisure is always such an useful time…
Навучэнцам было прапанавана разгадаць словы з пераблытанымі літарамі ў кожным радку. Затым на экране ў прэзентацыі з’явіўся поўны верш, які дзеці змаглі прачытаць. Далей яны былі ўцягнуты ў гутарку, дзе кожны растлумачыў, якім можа быць правядзенне вольнага часу.
На асноўным этапе ўрока пры рабоце над раздзелам “Школьнае жыццё” для ўвядзення і рэцэптыўнага засваення фразеалагічных зваротаў пра школу быў выкарыстаны верш School Rap (дадатак 1).
На этапе ўвядзення і азнаямлення з дзеясловамі-сінонімамі to suit/to match/to fit і to teach/to study/to learn навучэнцам былі прапанаваны вершы You Look Wonderful! і English Lessons. Навучэнцы выбіралі патрэбныя дзеясловы-сінонімы, ужываючы іх у неабходнай часавай форме. Адзін з іх — You Look Wonderful! — завучваўся на ўроках на памяць па ролях. Такім чынам, адпрацоўка лексічных навыкаў садзейнічала развіццю камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў.
На этапе ўвядзення і азнаямлення з устойлівымі выразамі, якія змяшчаюць дзеясловы do і make, пасля выканання трэніровачных пастановачных практыкаванняў па вучэбным дапаможніку вучням быў прапанаваны верш з гумарыстычным зместам Wishes (дадатак 2).
На асноўным этапе ўрока для замацавання лексічнага матэрыялу пры рабоце над раздзелам “Вольны час” выкарыстоўвала верш Museums. Адным з відаў практыкаванняў было запаўненне прапушчаных слоў пры ўспрыманні і разуменні гэтага паэтычнага тэксту на слых (дадатак 3).
Для ўвядзення ў атмасферу ўрока па тэме “Сямейныя ўзаемаадносіны” была праведзена форма работы пытанняў — адказаў над вершам Father and His Sons. Гэты верш меў немалаважную каштоўнасць і добры выхаваўчы момант, бо абагаціў духоўны свет маіх навучэнцаў.
Можна сумясціць некаторыя метады работы з разгледжанымі мной рыфмоўкамі з песнямі, калі пакласці некаторыя з іх на добра вядомыя навучэнцам і любімыя імі з дзяцінства мелодыі. На песеннай аснове лексічны матэрыял, безумоўна, запомніцца лягчэй і хутчэй. З гэтай мэтай на выніковых занятках па тэме “Школьнае жыццё” выкарыстоўвала ўласны пераклад вядомай песні “Вучаць у школе”, аўтарам рускага тэксту якой з’яўляецца У.Я.Шаінскі.
Выкарыстоўваліся наступныя прыёмы работы:
1) праслухоўванне знаёмай мелодыі;
2) чытанне песні настаўнікам;
3) запаўненне прапушчаных слоў на картках;
4) размеркаванне радкоў у патрэбнай паслядоўнасці;
5) злучэнне пачатку і канца радкоў пры чытанні;
6) выкананне песні.
Для зняцця стомленасці выкарыстоўвала верш A Wonder Tree. Навучэнцам было прапанавана заплюшчыць вочы і ўявіць карціны, апісаныя ў гэтым вершы.
A Wonder Tree
I’d like to grow a tree
That would feed my family.
The tree with oranges and plums,
With cherries, lemons, bubble gums!
The tree with apples and grapefruits,
The tree with lot of, lot of fruit!
This tree I’d water with fruit juice
To make it better with its use!
Выкарыстанне вершаў на ўроку — адзін з важных рэзерваў для ўключэння навучэнцаў у работу. У вершах ужо знаёмая лексіка сустракаецца ў новым кантэкстуальным асяроддзі, што дазваляе яе актывізаваць.
Па выніках работы склала зборнік аўтарскіх вершаў “Англійская мова — праз рыфмы” для работы па раздзелах, прадугледжаных праграмай для 9 класа.
Крыніца: «Настаўніцкая газета»?
«Народная асвета» рекомендует:
Грамматика английского языка
Л. В. Хведченя
Настоящий учебник включает теоретический и практический курс грамматики современного английского языка. Он имеет широкий читательский адрес и предназначен для студентов высших учебных заведений, слушателей курсов повышения квалификации, абитуриентов, а также всех желающих самостоятельно углубить свои знания по грамматике. В учебнике имеются приложения, куда включены отрицательные префиксы прилагательных, таблица неправильных форм глаголов, а также ключи и список использованной литературы. Утверждено Министерством образования Республики Беларусь в качестве учебника для студентов учреждений высшего образования.
47.44 руб.