Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У другім сезоне праекта заяўкі на ўдзел падалі 144 каманды (720 чалавек). З іх 112 — каманды навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і 28 — студэнцкія (якія не з’яўляюцца студэнтамі юрыдычных факультэтаў, складаюцца з пяці чалавек).


Сёння гульні першага тура праекта прайшлі ў Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне, 21 красавіка адбыліся — у Магілёве і Мінску. А вось у Мінскай вобласці з пераможцамі ўжо вызначыліся — за перамогу ў фінале будзе змагацца каманда «Мудрыя Арлы» з Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа.

Правядзенне фінальнага тура гульні запланавана на 27 красавіка. Ён пройдзе на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта ў Мінску.

Тэставыя заданні, якія павінны выканаць юнакі і дзяўчаты ў першым і другім турах, сфарміраваны па тэмах: дзяржаўны лад і ўлада, суверэнітэт, прававыя асновы дзяржавы, гісторыя права, асноўныя дакументы пра правы дзіцяці і грамадзяніна, правы і абавязкі, адказнасць за правапарушэнні, грамадскія маладзёжныя аб’яднанні, маладзёжная палітыка, працаўладкаванне, грамадзянскае заканадаўства, сямейныя адносіны, адукацыя, міжнародныя арганізацыі па абароне дзяцінства.

Арганізатарамі праекта выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі пры падтрымцы Мінадукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Административно-деликтное право и административный процесс

А. З. Игнатюк

Пособие предназначено для изучения институтов административно-деликтного права и административного процесса на современном этапе развития законодательства, а также эффективного применения административно-правовых и административно-процессуальных норм в конкретных ситуациях.

Рекомендуется студентам, преподавателям и иным лицам, интересующимся вопросами административно-деликтного права и административного процесса.

27.24 руб.