Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Лицеисты БГУ завоевали 65 дипломов на республиканской олимпиаде по учебным предметам

На счету старшеклассников 10 дипломов первой степени, 23 - второй и 32 - третьей. Также два лицеиста удостоены похвальных отзывов. "В нынешнем году учащиеся Лицея БГУ выступили в олимпиаде по 11 учебным предметам: английскому, белорусскому и русскому языкам и литературам, истории, обществоведению, биологии, химии, математике, информатике, физике и астрономии. За 33 года участия в этих интеллектуальных состязаниях лицеисты всегда показывали высокие результаты. К слову, за этот период ребята завоевали 1897 дипломов различного достоинства", - проинформировали в пресс-службе.

Заключительный этап общереспубликанского интеллектуального состязания прошел с 27 по 31 марта по 18 учебным предметам. Всего его участниками стали 1508 учащихся из всех регионов Беларуси. Победители республиканской олимпиады представляются для поощрения в совет специального фонда Президента Беларуси по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов. Также учащиеся, показавшие лучшие результаты, представляют Беларусь на международных предметных олимпиадах и конкурсах.

Источник: БЕЛТА

 

Лепшых знаўцаў гісторыі і грамадазнаўства сярод школьнікаў вызначылі ў горадзе над Бугам

Лепшых знаўцаў гісторыі і грамадазнаўства сярод школьнікаў вызначылі ў горадзе над Бугам. Заключны этап рэспуб­ліканскай алімпіяды па гэтых прадметах праходзіў на базе Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава і сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Інтэлектуальныя спаборніцтвы па гісторыі сабралі 72 удзельнікі, а па грамадазнаўстве — 77. Сярод іх былі не толькі старшакласнікі, але і вучні 8—9 класаў.

 Алімпіяда па гісторыі складалася з двух тураў (тэарэтычнага і практычнага), на якія адводзіліся 4 і 3 гадзіны адпаведна, — расказаў старшыня журы Рэс­публіканскай алімпіяды па грамадазнаўстве, загадчык кафедры паліталогіі і сацыя­логіі БрДУ імя А.С.Пушкіна, кандыдат палітычных навук Яўген Скакун. — Тэарэтычны тур для дзесяцікласнікаў уключаў заданні, звязаныя з палітыкай, эканомікай, сацыяльнай структурай грамадства і светам культуры, а для адзінаццацікласнікаў — заданні, якія тычыліся ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, навукі і адукацыі, эканамічнай і інфармацыйнай сферы грамадства, палітычных ідэалогій і асноў права. Найбольшыя цяжкасці ў алімпіяднікаў выклікалі заданні па сацыяльнай структуры грамадства і асновах права. Так, школьнікі добра ведаюць фармулёўкі з падручнікаў, але не заўсёды разумеюць іх сутнасць. Не ўсе змаглі вызначыць тэндэнцыі ў зменах сацыяльнай структуры беларускага грамадства. Што да практычнага тура, які прадугледжваў рашэнне тэставых задач і задач на суадносіны паняццяў, то з ім вучні справіліся даволі паспяхова. У прынцыпе школьных ведаў для алімпіяды было дастаткова, хіба за невялікім выключэннем.

Дыпломы І ступені атрымалі дзесяцікласнікі Руслан Карэва з сярэдняй школы № 15 Ліды, Андрэй Казлоў з гімназіі № 7 Мінска і Ганна Ганчар з гімназіі Петрыкава, адзінаццацікласнікі Валянцін Шыдлоўскі з сярэдняй школы № 204 Мінска, Міхаіл Апарын з гімназіі № 4 Магілёва і Захар Аўчыннікаў з Віцебскага кадэцкага вучылішча.

— У тэарэтычным туры алімпіяды па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі ўдзельнікам патрабавалася за 4 гадзіны выканаць заданні на пошук, аналіз і прычынна-выніковую сувязь розных гістарычных з’яў, выяўленне і тлумачэнне заканамернасцей гістарычнага развіцця, параўнанне і абагульненне гістарычных з’яў і працэсаў, веданне пэўнай факталогіі і кірункаў развіцця культуры, а таксама на праверку навыкаў работы з гістарычнымі крыніцамі, што выклікала найбольшыя цяжкасці ў многіх, — паведаміў старшыня журы Рэс­публіканскай алімпіяды па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса”, кандыдат педагагічных навук Аляксандр Корзюк. — У практычным туры неабходна было за 3 гадзіны выканаць тэставыя заданні рознага тыпу: на суадносіны гістарычных падзей і пабудову іх храналагічнай паслядоўнасці, на валоданне паняційным апаратам, расшыфроўку абрэвіятур, адпаведнасць візуальных крыніц, вызначэнне працягласці па­дзей. Алімпіяднікі часцей за ўсё дапускалі недакладнасці ў азначэннях паняццяў, памыляліся ў расшыфроўцы абрэвіятур і храналагічнай паслядоўнасці падзей.

Найбольшая колькасць атрыманых дыпломаў на рахунку гімназістаў і ліцэістаў. Сярод пераможцаў — дзесяцікласнікі Раман Рудамінаў з сярэдняй школы № 12 Жлобіна, Андрэй Несцер з сярэдняй школы № 2 Бярозаўкі і Ганна Рыбалка з гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна, адзінаццацікласнікі Мікалай Леанавец з сярэдняй школы № 1 Пінска, Раман Якута з сярэдняй школы № 4 імя П.І.Батава Слоніма і Аляксандр Лешка з гімназіі № 1 Ваўкавыска. Спецыяльныя прызы ад рэдакцыі “Беларускага гістарычнага часопіса” дасталіся дзевяцікласніку Івану Быліне з гімназіі № 1 Наваполацка і адзінаццацікласніку Антону Сяліцкаму з сярэдняй школы № 1 Ліды.

Журы выказала вялікую падзяку за прафесійную арганізацыю алімпіядных спаборніцтваў, іх суправаджэнне і цікавую культурную праграму гарадскому аддзелу па адукацыі і галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, абласному ІРА і ўстановам адукацыі, на базе якіх праходзіў інтэлек­туальны марафон.

Адзінаццацікласнік Мікалай Леанавец з сярэдняй школы № 1 Пінска ў алімпіядным руху з 6 класа. Юнак захапіўся гісторыяй выпадкова, а потым, як кажуць, уцягнуўся, прычым вельмі паспяхова: у заключным этапе мінулагодняй і сёлетняй прадметнай алімпіяды стаў уладальнікам дыпломаў І ступені. Гэта вынік сумеснай плённай работы з настаўнікам Аляксандрам Вайтовічам, якому ўдалося пабудаваць эфектыўны фармат падрыхтоўкі на аснове даверу і сістэмнасці (на фота).

Алімпіядныя заданні падаліся хлопцу лягчэйшымі за леташнія. Адзінае, над чым давялося папацець, дык гэта над апісаннем уменняў лю­дзей на розных эвалюцыйных этапах іх развіцця.

У алімпіядным руху Мікалая прыцягваюць спаборніцкі дух і магчымасць праверыць веды, як, дарэчы, і ў лёгкай атлетыцы, якой юнак захапляецца не менш, чым гісторыяй. У планах — стаць студэнтам гістфака БДУ.

Дзевяцікласнік Дзяніс Маменчыкаў з сярэдняй школы № 8 Магілёва ўдзельнічаў у інтэлектуальных спаборніцтвах на роўных з дзесяцікласнікамі. Упершыню хлопец далучыўся да алімпіяднага руху яшчэ пяцікласнікам, калі дзеля цікавасці вырашыў праверыць эрудыцыю ў рускай, беларускай і англійскай мовах. Спадабалася настолькі, што цяпер Дзяніс не ўяўляе жыцця без пастаянных трэніровак і новых выпрабаванняў. Юнаком рухаюць азарт і цікаўнасць.

Васьмікласнікам ён пачаў сур’ёзна рыхтавацца да алімпіяды па грамадазнаўстве, бо ўжо зараз плануе звязаць далейшую прафесійную дзей­насць з сацыягуманітарнай сферай. Дзяніс лічыць узровень прапанаваных заданняў цалкам пасільным, паколькі яны пераважна не выхо­дзяць за межы школьнай праграмы. Праўда, не абышлося і без закавырыстых пытанняў, звязаных з паліталогіяй.

Юнак вельмі ўдзячны сваёй настаўніцы Ліліі Манкевіч, з якой мэтанакіравана і без уліку часу рыхтаваўся да алімпіяды. У сваю чаргу педагог не хавае гордасці за дапытлівага, стараннага і працавітага выхаванца.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ
Фота аўтара

Крыніца: Настаўніцкая газета

 

У заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы прынялі ўдзел 160 чалавек

160 чалавек прыехалі ў Слонім для ўдзелу ў заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Матэматыка”, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Алімпіяда для навучэнцаў 8—11-х класаў праходзіла ў два туры, у кожным трэба было выканаць 4 заданні. Пяць насычаных дзён доўжыўся матэматычны марафон, які вызначыў дыпламантаў трох ступеней, а таксама тых, хто працягне спаборніцтвы на міжнародных матэматычных алімпіядах. Усяго было ўручана 13 дыпломаў І ступені, 23 — ІІ і 38 — ІІІ ступені. Чатыры навучэнцы адзначаны пахвальнымі водгукамі.

Прыз Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымаў навучэнец 9 класа гімназіі № 41 Мінска імя В.Х.Сярэбранага Міхаіл Райхман як абсалютны пераможца сярод навучэнцаў 9-х класаў. Атрымаў падарунак і навучэнец гімназіі № 2 Віцебска Мацвей Арэшчанка. Яго павіншавалі з днём нараджэння, які быў 27 сакавіка.

Як паведаміла галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Іванова, навучэнцы 9—11 класаў, якія паказалі высокія вынікі на алімпіядзе, прымуць удзел у вучэбных зборах, па выніках якіх будзе сфарміравана каманда для ўдзелу ў 64-й Міжнароднай алімпіядзе. У гэтым годзе яна пройдзе ў Японіі.

Дыпламантамі І ступені сталі навучэнцы 11-х класаў Мікіта Шутро і Мацвей Зарко з Ліцэя БДУ, Аляксандр Сыцін (гімназія № 1 Слуцка), Уладзіслаў Максіменкаў (гімназія № 2 Віцебска), навучэнцы 10-х класаў Іван Коршунаў (гімназія № 2 Віцебска), Мацвей Вылягжанін і Веслаў Красненка (гімназія № 41 Мінска імя В.Х.Сярэбранага), Павел Цітоў (гімназія № 51 Гомеля), навучэнцы 9-х класаў Міхаіл Райхман (гімназія № 41 Мінска імя В.Х.Сярэбранага), Максім Манастырскі (гімназія № 2 Віцебска), сярод навучэнцаў 8-х класаў — Марыя Нарбіна (гімназія № 41 Мінска імя В.Х.Сярэбранага), Яўгенія Масленнікава (гімназія № 3 імя В.І.Соламавай Гродна), Дзяніс Вістуноў (сярэдняя школа № 12 Наваполацка).

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ, Настаўніцкая газета

 

Новая традыцыя: на алімпіядзе па інфарматыцы ўручылі пераходны кубак камандзе з найбольшай колькасцю пераможцаў

Сучасныя навукі ў сучасным месцы — заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” прайшоў у навукова­-тэхналагічным парку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Перад навучэнцамі стаяла вельмі адказная задача — не толькі прадэманстраваць свае веды, але і паспяхова выступіць за свой  рэгіён. Забягаючы наперад, скажам, што сёлета на алімпіядзе па інфарматыцы адбылася падзея, якая стане традыцыяй, — уручаць пераходны кубак камандзе з найбольшай колькасцю пераможцаў. У гэтым годзе кубак адправіўся ў Гомель. Усяго ў алімпія­дзе прынялі ўдзел 120 навучэнцаў у складзе 8 каманд з усіх абласцей Беларусі, Мінска і Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як паведаміў старшыня журы старшы выкладчык кафедры дыс­крэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі, удзельнікі ў кожным туры рашалі па 4 алгарытмічныя задачы на працягу 5 га­дзін.

Начальнік галоўнага ўпраў­лення адукацыі Гро­дзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык падкрэсліў, што для навучэнцаў алімпіяда — гэта вельмі важны этап, таму што з’яўляецца адной з прыступак уступнай кампаніі для адзінаццацікласнікаў. Перамога і нават прызавое месца ў алімпіядзе — гэта залог гарантаванага паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. І такія гарантыі ўжо ёсць ва ўладальнікаў дыпломаў І ступені навучэнцаў 11-х класаў Дзмітрыя Анташкевіча з гімназіі № 2 Магілёва, Станіслава Полыня і Рыгора Кошмана з Цэнтра юных пажарных Мазыра, Уладзіміра Мароза­ва і Арцёма Савіча з Ліцэя БДУ, Арцёма Бельскага з гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава, Дзмітрыя Барчука з гімназіі № 2 Віцебска.

Навучэнцы 10-х класаў з гімназіі № 8 Віцебска Андрэй Сабаленка і Артур Рубіш, Дзмітрый Гарбатоўскі з гімназіі № 51 Гомеля таксама адзначаны дыпломам І ступені.

Самым малодшым сярод узнагароджаных дыпломамі І ступені ўдзельнікаў алімпіяды па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” стаў навучэнец 8 класа сярэдняй школы № 27 Гомеля Міхаіл Брэль. Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе Міхаіл быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. А самым малодшым сярод усіх удзельнікаў стаў шасцікласнік сярэдняй школы № 11 Гомеля Генадзь Марцынкевіч. Таксама былі ўручаны 16 дыпломаў ІІ ступені і 27 дыпломаў ІІІ ступені.

Некалькі вельмі напружаных дзён выпала перажыць удзельнікам алімпіяды. Але арганізатары стварылі ўмовы не толькі для паспяховай работы, але і для якаснага адпачынку. Як расказала метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу Цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ГрАІРА Марына Ярома, для навучэнцаў былі арганізаваны экскурсіі ў Гро­дзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Стары замак і па славутых месцах горада.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ, Настаўніцкая газета

 

«Народная асвета» рекомендует: