Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Пасяліць высакароднага аленя ў Беларусі, скласці атлас аблокаў і стварыць унікальны матэрыял — выбар навуковых даследаванняў і экалагічных праектаў школьнікаў надзвычай шырокі. Гэта прадэманстраваў галоўны конкурс юных эколагаў. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Пра чыстую вадзіцу і не толькі

Лепшыя праекты былі прадстаўлены на XXXIV Рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. Толькі ў фінал трапілі больш за 100 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У склад журы традыцыйна ўвайшлі прадстаўнікі вядучых універсітэтаў і навуковых устаноў краіны.

Канкурсанты абаранялі свае праекты ў 10 навуковых секцыях. Адна з іх — “Мала­дзёжная навука” — была аб’яўлена ўпершыню, і ў ёй прадстаўляліся праекты, выкананыя школьнікамі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ці ў лабараторыях навуковых арганізацый і ўстаноў вышэйшай адукацыі. Абарона работ у намінацыі “Інавацыі для зялёнай будучыні” праходзіла на англійскай мове, а яе пераможцы ўвайшлі ў склад каманды Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах, конкурсах і канферэнцыях экалагічнай накіраванасці. Пераможцы ўсіх 10 секцый будуць заахвочаны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Як захаваць рэдкія расліны і не даць запаланіць нашы тэрыторыі агрэсіўным інвазійным раслінам, як ператварыць дрэвы-старажылы ў парках у гордасць краіны і як шум дрэў можа паглынуць шум мегаполіса — гэтым і іншым пытанням прысвяцілі свае даследаванні ўдзельнікі секцыі “Экалогія раслін і рэсурсы расліннага свету”. Уплыў мікрафлоры паветра на арганізм чалавека, стварэнне атласаў аблокаў і іншыя цікавыя даследаванні сталі тэмамі праектаў у секцыі “Паветранае асяроддзе і змяненне клімату”.

Прадэманстравалі сваё адказнае стаўленне да рэсурсаў Зямлі ўдзельнікі намінацый “Устойлівае развіццё і землекарыстанне”, “Экалогія чалавека і зялёная эканоміка”. Сярод іх, напрыклад, пераможцай стала Дар’я Вярыга, навучэнка Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (кіраўнік І.А.Русскіх). Яна даказала, што грыбы трыхадэрма могуць стаць біялагічнай аховай супраць грыбоў, якія выклікаюць цяжкія захворванні ў раслін, жывёл і нават чалавека (у тым ліку і COVID-19).

Сёлета асабліва разнастайнай па тэматыцы стала секцыя, прысвечаная вывучэнню жывёл. Асаблівасці экалогіі сарокі і галкі, гнездаванне ластаўкі і бусла — гэтыя і іншыя тэмы былі ўзняты юнымі даследчыкамі. Па меркаванні журы, лепшай у гэтай секцыі стала работа Дзяніса Ленскага з гімназіі Веткі (кіраўнік — настаўнік біялогіі і хіміі Г.А.Сушко). Аб’ектам яго даследавання сталі жвавыя яшчаркі і тое, як на іх морфафена­логію ўплывае навакольнае асяроддзе.

Падобнае даследаванне, толькі з рыбамі, правяла Аліна Роля, навучэнка гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава і Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Гэтая работа стала лепшай у секцыі “Водныя рэсурсы і экасістэмы”.

“Мы бралі рыбу верхаводку з розных месцаў рэк і па змяненнях у яе марфалогіі рабілі высновы наконт забруджанасці вады ў ва­даёмах, бо гэтая рыба вельмі адчувальная да змяненняў навакольнага асяроддзя. У прыватнасці, пасля даследаванняў рыбы з Заходняй Дзвіны мы зрабілі выснову, што гэтая рака вельмі брудная. Рыба адтуль асіметрычная, у яе розная колькасць промняў у плаўніках, часта адно вока большае за другое, у рыб няправільна развіваюцца ўнутраныя органы”, — тлумачыць праблему Аліна.

Дзяўчына не толькі даказала ўплыў забруджвання вады на рыб, але і стараецца гэтую праблему вырашыць — наводзіць парадак на берагах і ўздоўж іх, вылоўлівае пластыкавае смецце з вады. Дзесяцікласніца займаецца гэтай тэмай усяго 2 гады, але збіраецца і далей распрацоўваць гэтую тэматыку. У прыватнасці, у будучыні яна бачыць сябе супрацоўнікам санэпідэмстанцыі.

Дарэчы, навучэнцы Віцебшчыны павезлі дадому ажно 9 дыпломаў. З іх тры — дыпломы пераможцаў і 4 — дыпломы ІІ ступені. Прывезла на конкурс зорную каманду Вераніка Пішчэліна, загадчык сектара біялогіі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, які і аб’яднаў навукай школьнікаў. На базе гэтай установы з дзецьмі працуюць 5 педагогаў, але яны ў тым ліку вядуць работу з навучэнцамі з усёй вобласці.

“Традыцыйна ў лістападзе мы праводзім і свой абласны конкурс навуковых эколага-біялагічных работ. Я сама праслухоўваю кожнага канкурсанта, праглядаю іх прэзентацыі, і за перыяд з лістапада да сакавіка ў нас ёсць час нешта падправіць, дапоўніць, удасканаліць прэзентацыю і тым самым давесці работы абласнога этапу да рэспубліканскага ўзроўню. І такі добры вынік на рэспубліцы ў нас ужо трэці год запар”, — адзначыла В.У.Пішчэліна.

Сакрэт яна бачыць у дасканалым падыходзе да работы і ў дзяцей, і ў педагогаў: “Кожнае дзіця ідзе на педагога. І калі педагог зможа зацікавіць дзіця сваім кірункам, адчыніць для яго дзверы ў вялікі свет навукі, то і дзіця будзе матывавана, будзе з захапленнем займацца. Таму тут усё залежыць ад педагога, ад таго, ці зможа ён з дзіцем працаваць ва ўнісон. Калі ты фанат сваёй справы, вакол цябе абавязкова збяруцца такія ж захопленыя дзеці і надоўга. Так, нашы пераможцы займаюцца не першы год. Большасць з іх прыйшлі да нас у класе 7-м, а да 10—11-га яны ўжо вырастаюць амаль у прафесіяналаў”.

Захаваем, што маем, і створым новае

Шмат праектаў было накіравана на захаванне біяразнастайнасці. Напрыклад, настаўнік геаграфіі Дубайскай сярэдняй школы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці М.І.Дзямко разам са сваёй навучэнкай Ганнай Давыдоўскай засяродзіўся на “палескай прапісцы” для аленяў.

“Высакародны алень — абарыгенны від. Ён тысячагоддзямі вадзіўся на Палессі, а потым быў амаль вынішчаны. Да 2025 года па праграме “Беларускі лес” плануецца ўсяліць у Беларусь каля 90 тысяч асобін высакароднага аленя. І якраз у заходне-цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесся (Століншчына, Піншчына, Лунінеччына, Іванаўшчына) — мінімальная шчыльнасць (менш як 1 асобіна на 1 тысячу га), таму прынята рашэнне акліматызаваць аленяў якраз у нас, і ўжо ў Дубайскім лясніцтве ператрымліваюцца алені. Мы даследавалі ўмовы нашай тэрыторыі для іх пражывання і распрацавалі практычныя рэкамендацыі для паляпшэння рэкліматызацыі ў нашых умовах”, — гаворыць Мікалай Дзямко.

Перспектывы школьнай даследчай навукі — паднімаць невядомыя да гэтага факты, выяўляць зусім новыя прадукты, матэрыялы, рабіць свае адкрыцці, якія могуць стаць штуршком да самых сур’ёзных распрацовак для вучоных.

Сапраўдны фурор выклікала ў вучоных вынаходства васьмікласніка Арцёма Юргеля з сярэдняй школы № 23 імя Ф.П.Гудзея Гродна. Разам са сваёй настаўніцай біялогіі М.С.Белагаловай хлопец знайшоў унікальны матэрыял для лёгкай прамысловасці з саломы, раслінных рэшткаў і торфу, які па ўсіх параметрах не саступае льняной тканіне. Гэты матэрыял можна выкарыстоўваць для вырабу сумачак і кошыкаў, капялюшыкаў, паласаў, дэкаратыўных падставак пад гарачае, гіпаалергенных вусцілак у абутак і інш. Можа ён выкарыстоўвацца і як напаўняльнік у цацках, матрацах, для ацяплення памяшканняў замест драўніны і для ўзвядзення сцен дома (са спрасаваных блокаў). За гэтую распрацоўку, натуральна, Арцёму прысудзілі перамогу, але эксперты лічаць, што гэтай узнагародай справа не скончыцца.

“Гэты кірунак — развіццё інавацыйнай творчасці навучэнцаў — задаваўся на працягу некалькі апошніх гадоў. Педагогі пры­слухоўваюцца да надзённых патрэб эканомікі развіцця зялёнай гаспадаркі, рэцыркулярнай эканомікі і ўжо актыўна працуюць у гэтым кірунку. І вынаходства матэрыялу Арцёмам — самае яркае таго пацвярджэнне. Падобныя распрацоўкі даюць ідэі для вялікай навукі. Нездарма мы ў якасці членаў журы запрашаем спецыялістаў з Акадэміі навук, з розных інстытутаў, з універсітэцкай навукі, каб яны ўзялі тут нешта для развіцця сваіх буйных інавацыйных праграм у далейшым, — гаворыць Іван Анатольевіч Русскіх, загадчык лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, член журы. — Ці вось яшчэ прыклад: школьнікі з Рэчыцы выпрабоўвалі розныя расліны для барацьбы з вельмі небяспечным і каранцінным шкоднікам — белым амерыканскім матыльком — і высветлілі, што папулярная хатняя расліна дыфенбахія ўтрымлівае ў сабе рэчывы, якія прыводзяць да гібелі вусеняў гэтага матылька.

А што, калі вялікая навука зможа вылу­чыць пэўнае рэчыва, якое знішчальна паўплывае на гэтага шкодніка? А можа, нават яго ўдасца сінтэзаваць хімічным шляхам, каб павялічыць маштабы вытворчасці такога прыроднага інсектыцыду? А можа, ён будзе дзейсным і супраць іншых небяспечных шкоднікаў раслін? Вось у гэтым і перспектывы школьнай даследчай навукі — паднімаць невядомыя да гэтага факты, выяўляць зусім новыя прадукты, матэрыялы, рабіць свае адкрыцці, якія могуць стаць штуршком да самых сур’ёзных распрацовак для вучоных. Менавіта ў гэтым каштоўнасць сёлетніх конкурсных работ. А значыць, мы ўзялі правільны курс у развіцці даследчай дзейнасці навучэнцаў. І наперадзе, упэўнены, нас чака­юць новыя адкрыцці”.

Святлана НІКІФАРАВА
Фота аўтара

 

Школьники из Витебской области стали лидерами среди регионов на главном конкурсе юных экологов

На XXXIV Республиканском конкурсе научных биолого-экологических работ (проектов) учащихся учреждений общего среднего образования и дополнительного образования детей и молодежи школьники из Витебской области завоевали 9 дипломов в разных номинациях, из них 3 победы и 4 диплома II степени, сообщает корреспондент «Настаўніцкай газеты».

 

Привезла на конкурс свою звездную команду Вероника Пищелина, заведующий сектором биологии Витебского областного Дворца детей и молодежи, который и объединил наукой школьников. На базе этого учреждения с детьми работают пять педагогов, но они в том числе ведут работу с учащимися из всей области.

– Традиционно в ноябре мы проводим и свой областной конкурс научных эколого-биологических работ. Я прослушиваю каждого участника, просматриваю их презентации, и за период с ноября до марта у нас есть время что-то подправить, дополнить, усовершенствовать и тем самым довести работы областного этапа до республиканского уровня. Такой хороший результат на республике у нас уже третий год подряд, – отметила В. Пищелина.

Секрет собеседница видит в совершенном подходе к работе и у детей, и у педагогов:

– Если педагог сумеет заинтересовать ребенка своим направлением, открыть для него дверь в большой мир науки, то и ребенок будет мотивирован заниматься. Поэтому здесь всё зависит от педагога, от того, сможет ли он с ребенком работать в унисон. Если ты фанат своего дела, вокруг тебя обязательно соберутся такие же увлеченные дети, и надолго. Да, наши победители занимаются не первый год. Большинство из них пришли к нам в классе 7-м, а к 10–11-му они уже вырастают почти в профессионалов.

В. Пищелина советует коллегам не стесняться обращаться в областные учреждения дополнительного образования, так как там могут предоставить помощь консультанта из УВО.

– Конечно, простому учителю в школе гораздо труднее, но с поддержкой ученых многие проблемы снимаются. Ученые – люди открытые, они всегда откликаются, идут навстречу школам. И тогда детское исследование выходит и на республиканский, и на международный уровень.

Рекорд витебчан смогли превзойти только столичные школьники, большинство из которых проводили свои научные исследования на базе Республиканского центра экологии и краеведения и под руководством его педагогов. У них 13 дипломов.

Светлана НИКИФОРОВА

По материалам https://nastgaz.by/.
 
 

«Народная асвета» рекомендует: 

Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

 С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

13.66 руб. 

 

Чудо-корни

Г. В. Трафимова, С. А. Трафимов

В этой книге Дед Природовед даст ответы на вопросы, которые заинтересуют многих читателей. Вы узнаете, кого фикус-душитель своими корнями душит. Зачем моркови толстый корень? Почему кричит мандрагора? Из чьих корней на Руси мазюлю делали? Какими удивительными свойствами обладает «человек-корень»? Почему левзею называют «маральим корнем»? Зачем людям «кошачий корень»? Чьи корни мыло заменяют? В чём секрет корней цикория?

А «Игротека Деда Природоведа» предложит интересные задания, которые помогут юным читателям проверить свою наблюдательность и смекалку.

5.78 руб. 

 

Какие секреты реки хранят

Г. В. Трафимова, С. А. Трафимов

В этой книге Дед Природовед даст ответы на вопросы, которые заинтересуют многих мальчиков и девочек. Где начинаются реки? Куда реки текут? Бывают ли реки, которые никуда не впадают? Почему реки ниже по течению становятся шире? Как на реках образуются водопады? Какое чудо природы сотворила река Колорадо? Почему Амазонка полноводна круглый год? 

А «Игротека Деда Природоведа» предлагает интересные задания, которые помогут юным читателям проверить наблюдательность и смекалку.

5.72 руб.

 

15 открытий сделать не хотите ли?

 В. П. Круковский

Это не обычные сказки, а сказки-открытия для юных читателей, которые любят и хотят изучать природу. О видимой и невидимой жизни живых организмов, которые обитают рядом с нами, рассказывается в этой книге. Каждая сказка — ваше маленькое открытие.

Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.

10.79 руб. 

 

Птушка года Беларусі 2000—2020

 Віктар Гардзей

Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў.

Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.

21.50 руб. 

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

17.50 руб. 

 

Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму

 И. А. Токарева

Читая эту книгу, ты попадаешь в настоящий фильм ужасов. Землю пытается захватить монстр Сорму (Мусор). Он распространяется по Земле, загрязняет почву, воздух, воду. Сорму — мутант, который состоит из несоединяемых предметов и материалов. Его можно победить, если разделить мусор на составляющие части. Тим и его друзья узнают эту тайну и спасают город от Сорму. Им помогают умные контейнеры — «Стекло», «Бумага», «Пластик».

Прочитав эту книгу, ты научишься беречь окружающую среду, разделять мусорные отходы и станешь настоящим экологом.

Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.

 Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму

6.50 руб.