Дэвіз фестывалю — «Больш, чым настаўнік!» Мэта мерапрыемства — трансляцыя інавацыйнага вопыту ў навучальнай і выхаваўчай дзейнасці, актуалізацыя ўнутранай матывацыі педагогаў да творчай і прафесійнай самарэалізацыі, стымуляванне актыўнай прафесійнай пазіцыі, развіццё прафесійнай супольнасці педагогаў краіны, далучэнне да праграмы «Настаўнік для Беларусі» новых школ-партнёраў і ўдзельнікаў.
У праграме фестывалю прадугледжана работа метадычных пляцовак «Больш, чым методыка», «Больш, чым урок», «Больш, чым супрацоўніцтва». Будуць дзейнічаць таксама куратарская пляцоўка «Больш рэсурсаў!», праектныя пляцоўкі «Больш натхнення!», «Больш ідэй!». Пройдуць майстар-класы па развіцці камунікацыйна-моўных кампетэнцый у сучасных школьнікаў, праектаванні сучаснага ўрока, прымяненні ў адукацыйным працэсе Сінгапурскай методыкі, укараненні перакуленага навучання і многія іншыя.
Удзельнікамі фестывалю стануць больш як 120 педагогаў.
Даведка:
Праграма «Настаўнік для Беларусі» рэалізуецца мясцовым адукацыйным фондам «Новая школа». Мэта праекта — запрасіць у школы ў невялікіх гарадах і населеных пунктах крэатыўных і неабыякавых настаўнікаў. Праграма разлічана на людзей, якія гатовыя мяняцца і змяняць свет вакол сябе, і на тых, хто не баіцца новага. На працягу двух гадоў удзельнікі вучаць і натхняюць, рэалізоўваюць праекты для мясцовай супольнасці, адкрываюць новыя напрамкі і вераць у патэнцыял кожнага дзіцяці, у магчымасці яго росту і развіцця. Праграма аказвае ўдзельнікам куратарскую, метадычную, праектную і фінансавую падтрымку, фарміруе актыўную супольнасць настаўнікаў-лідараў, рэалізуе адукацыйныя спецпраекты.
Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда
«Народная асвета» рекомендует:
- Учебные пособия для высшего образования
- Учебники и учебные пособия для общего среднего образования
- Учебно-методические пособия для общего среднего образования
- Учебные пособия для специального образования
- Учебно-методические пособия для специального образования
- Учебно-методические пособия для дошкольного образования
- Школьные словари
- Школьная энциклопедия