Нядаўняе пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, створанага пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, яшчэ раз засведчыла ўважлівае і адказнае стаўленне дзяржавы да дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».
Для іх створаны ўсе ўмовы, каб яны паспяхова вучыліся ў школе, атрымлівалі спецыяльную адукацыю, маглі адаптавацца ў навакольным асяроддзі і будаваць сваю прафесійную кар’еру. Пра стан спраў, які складваецца сёння ў сістэме спецыяльнай адукацыі нашай краіны, расказаў на пасяджэнні Кансультатыўнага савета міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Як адзначыў кіраўнік міністэрства, за апошнія 20 гадоў сетка ўстаноў спецыяльнай адукацыі не пашырылася, а скарацілася ўдвая, што пацвярджае выкарыстанне новых форм навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, укараненне новых відаў устаноў адукацыі, інтэграванне ў навучанні і выхаванні. Але наогул адмовіцца ад спецыяльных устаноў нельга, таму што там знаходзяцца дзеці, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах навучання і выхавання, падкрэсліў міністр.
Сёння ў нашай краіне дзейнічаюць 237 устаноў спецыяльнай адукацыі, сярод іх цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання, спецыяльныя дзіцячыя сады, спецыяльныя школы і школы-інтэрнаты. Ужо доўгі час у нас функцыянуюць спецыяльныя класы і групы інтэграванага навучання, дзе вучыцца каля 70% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР). У школах сталіцы такая катэгорыя дзяцей складае да 14% ад агульнай колькасці навучэнцаў. Ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі вучыцца 2712 асоб з інваліднасцю і 902 з АПФР. Прынцып інклюзіі стаў асновай дзейнасці з асаблівай катэгорыяй дзяцей, што ў выніку прывяло амаль да 100% ахопу спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай дзяцей з асаблівасцямі.
Сёння, на жаль, спектр парушэнняў у развіцці дзяцей даволі разнастайны. Гэта патрабуе выкарыстання асаблівых педагагічных тэхналогій, спецыяльных падыходаў у стварэнні адпаведнага адукацыйнага асяроддзя. Андрэй Іванец адзначыў, што каля 40 тысяч педагогаў сёння займаюцца інтэграваным навучаннем і выхаваннем, аказваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу дзецям з лёгкімі парушэннямі развіцця. З іх 11,9 тысячы чалавек з’яўляюцца настаўнікамі-дэфектолагамі, якія непасрэдна ажыццяўляюць навучанне і выхаванне дзяцей з АПФР. Працэнт укамплектаванасці такімі кадрамі дасягае 100%, што дазваляе на дастатковым узроўні арганізаваць адукацыйны працэс. Псіхалагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу забяспечваюць 4,1 тысячы педагогаў-псіхолагаў.
Сёння пастаўлена задача, каб кожны педагог умеў працаваць з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці. Трэба імкнуцца да таго, каб забяспечыць гатоўнасць звычайнага педагога правільна і эфектыўна вырашаць задачы, звязаныя з навучаннем дзяцей з асаблівасцямі, у тым ліку з расстройствамі аўтыстычнага спектра. Да пачатку новага навучальнага года плануецца перагледзець прыкладныя вучэбныя планы па ўсіх педагагічных спецыяльнасцях.
Будучых настаўнікаў-дэфектолагаў рыхтуюць 6 устаноў вышэйшай адукацыі, асноўной з іх ужо шмат гадоў застаецца Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. З мінулага года падрыхтоўка па новай спецыяльнасці на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Педагагічнае суправаджэнне” (кваліфікацыя “выхавальнік”) упершыню арганізавана ў Мінскім гарадскім педагагічным каледжы, Ваўкавыскім каледжы. Але сёння пастаўлена задача, каб кожны педагог умеў працаваць з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці. Трэба імкнуцца да таго, каб забяспечыць гатоўнасць звычайнага педагога правільна і эфектыўна вырашаць задачы, звязаныя з навучаннем дзяцей з асаблівасцямі, у тым ліку з расстройствамі аўтыстычнага спектра. Да пачатку новага навучальнага года плануецца перагледзець прыкладныя вучэбныя планы па ўсіх педагагічных спецыяльнасцях.
На думку міністра, па магчымасці адукацыйны працэс для дзяцей з асаблівасцямі трэба арганізоўваць па месцы жыхарства. Кожная ўстанова адукацыі павінна рыхтавацца да прыходу асаблівага дзіцяці, а гэта значыць, забяспечыць яму належнае суправаджэнне, працоўнае месца, стварыць неабходную адукацыйную прастору, прадаставіць сродкі навучання. Толькі за апошнія 3 гады выдадзена 76 вучэбных дапаможнікаў для дзяцей з АПФР, у тым ліку 18 — на аснове рэльефна-кропкавага шрыфту Брайля. Пытанні ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі і забяспечанасці спецыяльнымі сродкамі навучання рэалізуюцца ў рамках дзяржаўных праграм “Адукацыя і маладзёжная палітыка” і “Сацыяльная абарона” да 2025 года. Сёння элементы даступнага асяроддзя маюць каля 60% устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Так, у 2022 годзе толькі на вырашэнне задачы па стварэнні даступнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі зрасходавана 788 891,52 рубля са сродкаў мясцовых бюджэтаў і ўласных сродкаў устаноў. Трэба прызнаць, што сёння ў навучэнцаў школ не сфарміраваны паўнацэнныя навыкі ўзаемадзеяння з аднагодкамі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Неабходна распрацаваць сістэму псіхолага-педагагічнага суправаджэння з ухілам на талерантнае стаўленне навучэнцаў да дзяцей з асаблівасцямі. Міністэрствам адукацыі сумесна з міністэрствамі аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны падпісана дарожная карта ўдасканалення міжведамаснага ўзаемадзеяння пры аказанні дапамогі асобам з АПФР, інваліднасцю і іх сем’ям.
Ала КЛЮЙКО
Фота БелТА
Крыніца: «Настаўніцкая газета»
«Народная асвета» рекомендует:
Пособия по инклюзивному образованию
Дети с инвалидностью: пути интеграции в социум
Т. В. Лисовская, А. Р. Маллер
Авторы книги делятся с читателями своим теоретическим и практическим опытом, интересными методическими находками в работе с детьми с инвалидностью (с выраженными нарушениями психофизического развития).
Рекомендуется педагогам, студентам педагогических специальностей, будущим учителям-дефектологам, работникам социальной сферы, родителям, тьюторам.
20.16 руб.
Воспитание толерантности. Модели инклюзивных практик
Т. В. Жук
Данное пособие является практикоориентированным и адресовано широкому кругу читателей: педагогическим работникам, студентам педагогических специальностей, работникам культуры, социальным работникам, представителям общественных организаций, тьюторам, волонтерам и всем тем, кто неравнодушен к проблеме толерантности.
17.44 руб.
Обучение математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью
В. П. Гриханов, Т. В. Лисовская, М. Е. Скивицкая
Учебно-методическое пособие представляет собой основные содержательные линии, которые отражают сущность компетентностной основы обучения математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью: коррекционные возможности содержания, методы и приемы обучения, использования электронных средств обучения математике; примерный перечень практических заданий, примерное планирование учебного материала.
16.00 руб.
Профилактика и коррекция дискалькулии
Н. С. Цырулик
В пособии раскрываются психолого-педагогические и организационно-методические основы профилактики и коррекции дискалькулии. Пособие адресуется студентам, обучающимся по специальности «Логопедия», учителям-дефектологам, слушателям курсов переподготовки по специальности «Логопедия», педагогическим работникам учреждений дошкольного и общего среднего образования, также может быть использовано студентами по специальностям профиля «Педагогика».
33.70 руб.
Учимся рассказывать и говорить правильно
И. К. Боровская
Учебное наглядное пособие «Учимся рассказывать и говорить правильно» разработано с учётом инновационных подходов к воспитанию и обучению детей дошкольного возраста. Задания разного уровня сложности учитывают жизненный опыт ребёнка и призваны способствовать не только коррекции речи, но и развитию произвольного внимания, памяти и мышления.
В пособие включены также задания, способствующие развитию мелкой моторики и подготовке руки к письму.
14.50 рублей.
Формирование жизненных компетенций у детей с инвалидностью
Т. В. Жук и другие
Данное пособие знакомит педагогов и всех заинтересованных лиц с педагогическими основами формирования жизненных компетенций у детей и подростков с инвалидностью, обучающихся в центрах коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Авторы делятся с читателями практическим опытом, интересными находками в работе с очень сложной, неоднородной по составу категорией детей и подростков — детьми с тяжелыми множественными нарушениями.
23.00 рублей.
Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью
А. Н. Коноплева, Т. Л. Лещинская
В пособии представлены: методика коррекционной работы по развитию познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью; дидактические сценарии и примерное тематическое планирование коррекционных занятий.
Пособие рекомендуется учителям-дефектологам, педагогам, работающим в учреждениях дошкольного образования с детьми, имеющими интеллектуальную недостаточность, родителям, студентам факультетов специального и инклюзивного образования.
20.16 рублей.
Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1
Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова
Рабочая тетрадь. Учебное пособие для 2 класса специальных общеобразовательных школ для детей с нарушением слуха. В двух частях. Часть 1.
Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.
Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала. Задания можно выполнять как на уроках, так и дома.
13.70 руб.
Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2
Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова
Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.
Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала.
Задания можно выполнять как на уроках, так и дома.
12.23 руб.
Заказ можно сделать:
в интернет-магазине издательства «Народная асвета»: http://narasveta.by/;
непосредственно в издательстве по адресу: г.Минск, пр.Победителей, 11, 10-й этаж, к. 1019, тел.: +375 (17) 203-89-25, 203-84-44, +375 (29) 395-00-26 Viber; по электронной почте: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;
в интернет-магазине ОАО «Белкнига»: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тел.: 8 (017) 396-47-72, 8 (029) 606-85-85;
во всех розничных магазинах ОАО «Белкнига» по всей стране – около 100 магазинов во всех регионах, тел. справочной службы: 8 (017) 399-73-80; список магазинов ОАО «Белкнига» размещен на сайте: https://belkniga.by/contacts/stores/;
в интернет-магазине и розничном магазине РУП «Академкнига»: https://akademkniga.by/, г. Минск, пр. Независимости, 72.