Одной из самых успешных составляющих национальной системы общего среднего образования является олимпиадное движение в Республике Беларусь. Именно в интеллектуальном соревновании учащиеся развивают свои творческие способности, демонстрируют теоретические знания и практические умения, вместе с наставниками поднимаются по ступенькам науки.

Победному выступлению учащихся на республиканской олимпиаде способствуют и такие условия конкурентоспособности ребят, как коммуникабельность, умение быстро оценить новую информацию и сконцентрироваться на выполнении поставленной задачи.

В период с 27 по 31 марта 2023 года проходил заключительный этап республиканской олимпиады по 18 учебным предметам, в котором приняли участие 1505 учащихся из всех регионов Республики Беларусь и государственного учреждения образования «Лицей Белорусского государственного университета».

Победителями заключительного этапа олимпиады стали 681 участник. Наибольше количество дипломов завоевали учащиеся г.Минска.

Олимпиады принимали такие города, как Брест (история, обществоведение), Гомель (белорусский язык и литература), Витебск (английский, немецкий, французский, испанский, китайский языки), Гродно (информатика), Минск (физика, астрономия, трудовое обучение), Бобруйск (русский язык и литература), Молодечно (физическая культура и здоровье), Пинск (биология, химия,), Борисов (география), Слоним (математика).

Педагоги и иногородние участники отметили высокий уровень организации мероприятия, включая проживание, питание, техническое сопровождение туров олимпиад. Для юных знатоков учебных дисциплин была организована и увлекательная культурная программа.

На церемониях торжественного закрытия олимпиад в каждом из 10 городов, которые принимали участников интеллектуального соревнования, состоялось вручение дипломов I, II, III степени и призов Министра образования.

В соответствии с Инструкцией о порядке проведения олимпиад по учебным предметам (в ред. от 9 февраля 2022 г. № 27) участники заключительного этапа награждены похвальными отзывами по каждому учебному предмету по классам.

В текущем учебном году участникам заключительного этапа республиканской олимпиады по учебным предметам, проведенной Министерством образования, награжденным похвальным отзывом, при поступлении на наиболее востребованных экономикой специальностей, перечень которых устанавливается ведомством по согласованию с Министерством экономики и Министерством труда и социальной защиты, применяются льготы при зачислении в учреждения высшего образования.

Поздравляем знатоков учебных дисциплин с достойными победами! Желаем всем учащимся уверенности в своих силах и новых успехов на пути знаний.

Источник: Пресс-центр Министерства образования

 

Над якімі заданнямі разважалі ўдзельнікі заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы адбылася ў гімназіі № 16 Мінска, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

У спаборніцтвах, якія праходзілі ў сценах гэтай установы адукацыі, прынялі ўдзел 119 навучэнцаў 9–11-х класаў, сярод іх 16 дзяўчынак, а 54 вучні ў мінулым годзе ўжо з’яўляліся прызёрамі гэтай алімпіяды. У выніку школьнікі атрымалі 11 дыпломаў І ступені, 16 – ІІ ступені, 27 – ІІІ ступені і 4 пахвальныя водгукі.

У склад журы ўвайшлі 15 чалавек – прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны, у тым ліку доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Зыкуноў з Гомеля, шэсць кандыдатаў навук, школьныя настаўнікі. Упершыню да работы журы былі прыцягнуты два студэнты, у мінулым алімпіяднікі.

Ад чалавека да зорак – такой была разбежка ў тэматыцы алімпіядных заданняў. Пра гэта расказаў старшыня журы – загадчык кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Анатоль Слабадзянюк. У кожным класе было прапанавана па тры тэарэтычныя і два эксперыментальныя заданні.

– Некалькі месяцаў работы, затрачаныя аўтарамі заданняў на іх складанне, не прайшлі дарма, вучні справіліся з імі за 4–5 гадзін, – адзначыў А. Слабадзянюк. – Тэарэтычныя заданні атрымаліся даволі прыгожымі, са сваімі адметнасцямі, прывязкай да жыцця. Напрыклад, у 11 класе задача заключалася ў тым, каб на падставе медыцынскіх даных прааналізаваць ток крыві ў арганізме чалавека. Некалькі задач па змесце набліжаліся да астраноміі. Адну з вельмі прыгожых задач, звязаных з оптыкай, на жаль, ніхто са школьнікаў не рашыў, хоць патрабавалася выканаць усяго адно дзеянне. Некалькі задач для дзевяцікласнікаў атрымаліся прыгожымі з пункту гледжання матэматыкі. Адна з іх зводзілася да рашэння квадратнага ўраўнення, у якім не ўсе фізічныя параметры былі зададзены. Пры рашэнні ўраўненняў атрымліваліся два карані. Трэба было выбраць адзін, зыходзячы з фізічнага сэнсу.

Не занадта складаны з пункту гледжання абсталявання атрымаўся эксперымент. Адна даволі традыцыйная задача для дзевяцікласнікаў была звязана з электрычным токам. Законы працякання току вучні правяралі эксперыментальна і прапаноўвалі па некалькі варыянтаў рашэнняў, якія адрозніваліся ад аўтарскага. Журы прызнала іх правільнымі. Вельмі незвычайная задача была звязана з мылам, якое пры слізгаценні па гуме праяўляе цікавыя ўласцівасці. Ціск насычаных пароў вады адзінаццацікласнікі вывучалі на школьным абсталяванні. Чамусьці не вельмі добра яны рашылі нескладаную задачу, прысвечаную эфектам, якія можна назіраць без прыбораў, да якіх прыводзіць тое, што Сонца мае канчатковыя памеры. У прыватнасці, трэба было патлумачыць, чаму самалёт, які ляціць нізка, пакідае цень на зямлі, а калі ўзнімаецца вышэй, то цень знікае. Прапаноўвалася таксама заданне, дзе ў якасці абсталявання выкарыстоўваліся толькі лінейка, лісток паперы, драўляны брусок і цыліндрык. Але гэтае заданне было вельмі глыбокім па змесце.

Дыпломы І ступені пераможцам уручыў дэкан фізічнага факультэта БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Міхаіл Ціванаў. Акрамя дыпломаў і памятных падарункаў, удзельнікі алімпіяды атрымалі спецыяльныя прызы. Так, спецыяльным прызам ад старшыні Мінскага гарвыканкама ўзнагароджана вучаніца 11 класа сталічнай сярэдняй школы № 94 і ўладальніца дыплома І ступені Настасся Плясункова. За лепшы вынік у 11 класе – абсалютнае 1-е месца – прыз міністра адукацыі ўручаны навучэнцу 11 класа ліцэя БДУ Глебу Галкіну.

– Я доўга і даволі паспяхова займаўся шахматамі, у 2021 г. выйграў першынства Беларусі па шахматах сярод юнакоў і дзяўчат, – расказаў Глеб. – Алімпіядным рухам зацікавіўся ў 9 класе, калі вучыўся ў гімназіі № 29 Мінска і дзе любоў да прадмета мне прывіла настаўніца Настасся Бандаровіч. У ліцэі я займаюся з Арцёмам Піваварчыкам і Уладзіславам Клімашонкам. З гэтымі педагогамі мы не проста вучым формулы, а адчуваем фізіку, пранікаем углыб прадмета. Падчас алімпіяды складаным мне здаўся эксперыментальны тур, бо дрэнна здымаліся даныя. Але я вельмі добра напісаў тэорыю. У выніку набраў 171 бал з 220 магчымых. Планую паступаць на фізічны факультэт БДУ. У будучыні бачу сябе фізікам-эксперыментатарам.

Лепшай у 10 класе стала вучаніца Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аліна Палонская. На думку журы, яна паставіла своеасаблівы рэкорд за апошнія 10 гадоў, набраўшы 168 са 174 балаў. У працэнтных суадносінах гэта самы высокі вынік (амаль 100%).

– Фізікай я пачала ўсур’ёз займацца летась, да гэтага захаплялася матэматыкай, удзельнічала ў рэспубліканскім этапе алімпіяды. Але ж фізіка перамагла, бо мне хацелася прыкладаць матэматычныя формулы да рэальных з’яў. Гэтаму паспрыяў і мой настаўнік Валерый Барашкаў. Падчас алімпіяды асаблівых цяжкасцей у мяне не было, хіба што адчувала напружанасць з-за недахопу часу. Куды паступаць пасля ліцэя, пакуль не вызначылася.

Абсалютнае 1-е месца ў 9 класе заняў вучань гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага Гродна Адрыян Раўкоўскі. Следам за ім у рэйтынгу вучань 9 класа гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны Мінска, таксама ўладальнік дыплома І ступені Цімафей Данілевіч:

– Для мяне алімпіядны рух пачаўся з 7 класа. Настаўніца Хрысціна Шалатоніна заўважыла, што я добра спраўляюся з задачамі па фізіцы, і запрасіла на школьную алімпіяду. Першы раз прыняў у ёй удзел проста так, дзеля цікавасці, бо быў вольны час на канікулах. Так усё і закруцілася. На алімпіядзе складанай здалася тэарэтычная задача, якая патрабавала шматлікіх разлікаў. А ў эксперыментальным туры – заданне, дзе неабходна было здымаць значэнні, якія часам не сходзіліся. З наступнага года планую працягнуць навучанне ў ліцэі БДУ.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота аўтара

Крыніца: Настаўніцкая газета

 

Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры аб’яднаў 119 юных мовазнаўцаў

Сто дзевятнаццаць юных мовазнаўцаў аб’яднаў заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”. Месцам сустрэчы інтэлектуалаў стаў Бабруйск, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

На справе прадэманстраваць свае веды ўдзельнікі алімпіяды маглі праз шэраг заданняў. У першым туры яны пісалі водгук на лірычныя творы знакамітых рускіх паэтаў. Адзінаццацікласнікам быў прапанаваны для аналізу верш Андрэя Вазнясенскага “Маці”. Дзесяцікласнікі працавалі з тэкстам “Ціхі шум” Ула­дзіміра Набокава, а вучні 9-х класаў разбіралі твор Мікалая Рубцова “Ноч на радзіме”.

— Тэксты сёлета былі няпрос­тыя. Напрыклад, на першы погляд здаецца, што верш Андрэя Вазнясенскага пра яго маці. Аднак ён паўсюдна пранізаны яшчэ і прыкметамі савецкага часу. Чытачы, якія з’яўляюцца сучаснікамі паэта, іх бачаць. А вось цяперашнім дзецям гэтыя рысы могуць быць не зусім зразумелыя, бо з савецкім перыядам яны знаёмы толькі па гістарычных крыніцах і апавяданнях. Вельмі прыемна, што ўдзель­нікі алімпіяды змаглі разгле­дзець гэтыя моманты і правільна іх інтэрпрэтаваць. Навучэнцы заўважылі і прамы сэнс твора, і яго падтэкст. У сваіх водгуках яны паказалі не проста веданне тэорыі літаратуры і асаблівасцей верша­складання, а і шырокую агульнакультурную эрудыцыю, — паведаміў старшыня журы алімпіяды, начальнік навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар Васіль
Русецкі.

У другім туры навучэнцы выконвалі комплексную работу, якая ахоплівала ўсе раздзелы школьнага курса рускай мовы. Прысутнічала і літаратурная частка. Усяго было дванаццаць заданняў, і з усімі навучэнцы паспяхова справіліся. Некаторыя вучні нават наблізіліся да максімальнай колькасці магчымых балаў.

— Пытанні ўяўлялі сабой лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя задачы. Так, у адным з заданняў для 11 класа па літаратуры трэба было па апісанні адгадаць гістарычны персанаж, які звязаны з рускай літаратурай. Для правільнага адказу патрабавалася добрае веданне не проста мастацкага твора, а і кантэксту рускай літаратуры, — адзначыў Васіль Фёдаравіч.

Самім удзельнікам заданні спадабаліся. Па словах вучаніцы 10 класа гімназіі № 2 Бабруйска Ганны Свірскай, было цікава (на фота).

 Цяжкасцей заданні не выклікалі. Было і новае, і тое, што ўжо знаёма. Я даўно прымаю ­ўдзел у алімпіядах і зразумела, што галоўнае — старанна рыхтавацца. Вельмі ўдзячна свайму педагогу Вользе Аляксандраўне, з якой мы рыхтуемся да алімпіяд з 5 класа. Дзякуючы яе падтрымцы, у мяне ўсё атрымліваецца, — падзялілася дзяўчына.

 Ганна — своеасаблівая зорачка нашай установы. Яна творчая, сама піша вершы, бліскуча праяўляе сябе ў конкурсах. Летась на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды заваявала дыплом ІІІ ступені. Рыхтаваліся карпатліва, мэтанакіравана, і вось зноў заслужаная перамога — дыплом ІІ ступені, — расказала настаўніца гімназіі № 2 Бабруйска Вольга Наркевіч.

Дарэчы, па выніках алімпіяды былі ўручаны 53 прызавыя дыпломы. Абсалютнымі пераможцамі, уладальнікамі першых месцаў, сталі Вікторыя Шадзько з сярэдняй школы № 1 імя П.А.Акуцыёнка г.п.Шуміліна, Ганна Алейнікава з гімназіі № 2 Віцебска, Марыя Таскаева з сярэдняй школы № 1 Круглага, Алеся Астроўская з гімназіі № 16 Мінска, Юлія Сайко і Кацярына Зайцава з Ліцэя ВДУ імя П.М.Машэрава, Ірына Прышчэпава з гімназіі № 3 Магілёва, Таццяна Каляда з сярэдняй школы № 19 Гродна, Ксенія Барэйка з гімназіі № 2 Ваўкавыска, Лізавета Палубок з сярэдняй школы № 24 Брэста і Таццяна Войчанка з сярэдняй школы № 16 Полацка.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота Аляксандра АНТАШКЕВІЧА

Крыніца: Настаўніцкая газета

 

«Народная асвета» рекомендует: