У сталіцы Азербайджана Баку завяршыўся міжнародны турнір па боксе сярод юніёраў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Гейдара Аліева, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.


Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 100 спартсменаў з 11 краін: Беларусі, Азербайджана, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Грузіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля і Малдовы.

Юніёрская каманда нашай краіны была прадстаўлена чатырма баксёрамі, з якіх два сталі прызёрамі спаборніцтваў. У катэгорыі да 80 кг Андрэй Румянцаў атрымаў перамогу, а ў вазе звыш 80 кг Станіслаў Жылянін заваяваў бронзавы медаль. Усяго на турніры ў Баку былі разыграны 13 камплектаў узнагарод.

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Приключения Мячиков и их друзей

И. А. Токарева

Книга Ирины Токаревой продолжает серию «Шкаф» для самых маленьких читателей — от 2 до 6 лет.

 5.59 руб.