Максім Гарэцкі – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя.
Нарадзіўся М. Гарэцкі 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне. У Максіма рана абудзілася любоў да мастацкага слова. Знаёмства з творамі класікаў рускай і ўкраінскай літаратур, беларускіх пісьменнікаў адыграла значную ролю ў станаўленні светапогляду будучага літаратара.
У 1912 годзе ў газеце «Наша ніва», якая выдавалася ў Вільні, пачалі з’яўляцца карэспандэнцыі, допісы, нататкі Гарэцкага, а 25 студзеня 1913 года там жа пад псеўданімам Максім Беларус было апублікавана яго першае апавяданне «У лазні».
Многія творы Гарэцкага прысвечаны перажытай ім Першай сусветнай вайне. Антываенны настрой пісьменніка, антыгуманны, антынародны характар імперыялістычнай вайны знайшлі сваё яркае адлюстраванне ў такіх творах ваеннага часу як «Літоўскі хутарок», «Генерал», «Палонны», «На этапе», «Рускі», «Прысяга», а запіскі Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» (1914–1919) дазваляюць даследчыкам лічыць яго адным з пачынальнікаў ваеннай дакументалістыкі ў беларускай прозе.
У 1920 годзе напісаў і выдаў першую «Гісторыю беларускай літаратуры», якая доўгі час была адзіным падручнікам для школ і вышэйшых навучальных устаноў. У кнізе аўтар на навуковым грунце прасачыў развіццё беларускага пісьменства ад старажытнасці да першых паслякастрычніцкіх гадоў. Былі тут закранутыя ім пытанні ўтварэння беларускай народнасці, фармавання беларускай літаратурнай мовы.
М. Гарэцкі таксама склаў некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў. Збіраў беларускі фальклор, перакладаў з польскай, рускай, старажытнарускай моў («Слова аб палку Ігаравым»). Творы Гарэцкага перакладзены на балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую і ўкраінскую мовы.
У 1938 годзе Максім Гарэцкі быў рэпрэсіраваны, а яго творы, якія да 1930 года актыўна выдаваліся, чыталіся і разглядаліся ў навучальных установах, былі ўзорам для пісьменнікаў-пачаткоўцаў, аказаліся забароненымі на некалькі дзесяцігоддзяў. Толькі ў 1960-я гады яго творчасць пачала вяртацца ў літаратурны працэс: з’яўляліся кнігі навукоўцаў Дзмітрыя Бугаёва, Алеся Адамовіча, Міхася Стральцова, прысвечаныя творчасці і лёсу пісьменніка.
Яго імем названы бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Мінску, Мсціславе, Горках. У Мінску і Вязьме класіку беларускай літаратуры пастаўлены помнікі. Вобраз Максіма Гарэцкага ўвасоблены ў дакументальных стужках. Яго творчасць знаходзіцца пад пільнай увагай літаратуразнаўцаў. Рэгулярна арганізуюцца Гарэцкія чытанні, выдаюцца яго творы. Літаратурны талент Максіма Гарэцкага прызнаны ва ўсім свеце. Культурнай грамадскасцю шырока адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, у тым ліку і ў рамках ЮНЕСКА.
Крыніца: НІА
Возвращение к наследию

В зале белорусской литературы Национальной библиотеки Беларуси с 17 февраля по 30 марта проходит юбилейная выставка «Возвращение к наследию», приуроченная к 130-летию со дня рождения белорусского писателя, литературоведа, публициста, переводчика, лексикографа, фольклориста, критика, общественного деятеля Максима Горецкого (1893–1938).
В развитии белорусской художественной прозы, публицистики, критики и исторического литературоведения значительная роль принадлежит Максиму Ивановичу Горецкому. Сегодня наследие выдающегося писателя стало частью классического фонда белорусской литературы. Все творчество юбиляра проникнуто чувством любви к Родине, ее истории, традициям, национальной культуре. Он понимал и чувствовал огромную духовную мощь белоруса, его нераскрытую моральную силу.
Вниманию посетителей выставки в разделе «Из созвездия классиков» представлены прижизненные издания, такие как сборник рассказов «Рунь» (1914), драматизированная повесть «Антон» (1919), рассказ «У чым яго крыўда?» (1926), сборник рассказов «Досвіткі» (1926), повести «Дзве душы» (1919), «Ціхія песні» (1926), доработанное и расширенное издание под названием «Ціхая плынь» (1930), документально-художественные записки «На імперыялістычнай вайне» (1926), драматические образки «Атрута» (1927), «Мутэрка» (1921), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1928) и др. В этом же разделе экспонируется много изданий М. Горецкого в области литературоведения, языкознания, критики и фольклористики: «Гісторыя беларускай літаратуры» (1921, 1924, 1926), литературно-критическая работа «“Маладняк” за пяць гадоў, 1923–1928» (1928), «Хрэстаматыя беларускай літаратуры, XI век – 1905 г.» (1922), «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік» (1919, 1921), «Маскоўска-беларускі слоўнік» (вместе с Г. Горецким, 1920), «Беларуска-расійскі слоўнічак» (1925), «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (с Н. Байковым, 1924) и также сборник «Народныя песні з мелодыямі» (в соавторстве с композитором А. Егоровым, 1928) и др.
В разделе «Сокровища души человеческой» представлены переводы Максима Горецкого на белорусский язык произведений В. Арсеньева, Ю. Либединского, А. Фадеева, М. Горького и др. Значительное место в экспозиции занимают работы М. Горецкого, переведенные на разные языки народов мира. Также на полках выставки – книга «Выпісы з беларускай літаратуры» (1925, ч. 1, составители М. Горецкий, Вл. Дзержинский и П. Каравай); сборники «Дэкламатар» (1921), «Зборнік беларускіх ведамасцей» (1921, № 1, 3), в которых Максим Горецкий представлен как редактор-издатель.
Материалы, размещенные в заключительном разделе «Многоголосие жизни», рассказывают о жизненном и творческом пути юбиляра.
Материал предоставлен отделом обслуживания специализированными фондами.
Источник: Национальная библиотека Беларуси




