Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


22–23 лютага 2023 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных предметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура». Мерапрыемства пройдзе з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій.

У заключным этапе конкурсу прымуць удзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў –з усіх рэгіёнаў краіны: абласных цэнтраў, Асіповічаў, Баранавічаў, Бабруйска, Бялынічаў, Веткі, Жабінкі, Жодзіна, Жыткавічаў, Калінкавічаў, Капыля, Клецка, Лепеля, Ліды, Любані, Маладзечна, Мастоў, Навагрудка, Наваполацка, Нясвіжа, Пастаў, Пінска, Полацка, Рагачова, Светлагорска, Скідзеля, Слоніма, Старых Дарог, Турава, Брэсцкага, Быхаўскага, Валожынскага, Воранаўскага, Жыткавіцкага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Іўеўскага, Камянецкага, Капыльскага, Мядзельскага, Слаўгарадскага, Чавускага і Чачэрскага раёнаў.

22 лютага конкурсныя іспыты адбудуцца па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» (секцыя «Гісторыка-культурная спадчына і сучаснасць»), «Грамадазнаўства» (секцыя «Чалавек і сучаснае грамадства»).

23 лютага ўдзельнікі конкурсу прадставяць свае даследчыя работы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» (секцыя «Лінгвістыка») і «Беларуская літаратура» (секцыя «Літаратуразнаўства»).

Праграма правядзення і спісы ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных предметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале па спасылцы: https://adu.by/ru/uchitelyu/konkurs-rabot-issledovatelskogo-kharaktera-po-uchebnym-predmetam-belaruskaya-mova-belaruskaya-litaratura-obshchestvovedenie-vsemirnaya-istoriya-istoriya-belarusi.html.

Фармат работы секцый (прадстаўленне работ) – выступленне з дакладам з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі.

Вынікі работы секцый «Гісторыка-культурная спадчына і сучаснасць» і «Чалавек і сучаснае грамадства» будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале 23 лютага, «Лінгвістыка» і «Літаратуразнаўства» – 24 лютага.

Крыніца: НІА

 

«Народная асвета» рекомендует:

Беларуская мова, 8 клас

З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя

Вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Беларуская мова, 8 клас

22.70 руб.