Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Дзясяткі тысяч старшакласнікаў удзельнічаюць у адборы патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці», паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, перадае БелТА.


Аляксандр Кадлубай нагадаў, што праект «Цягнік памяці» быў ініцыяваны спікерамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі — Наталляй Качанавай і Валянцінай Мацвіенка. «Па 100 школьнікаў 10-х класаў з Беларусі і Расіі праехалі па гарадах-героях дзвюх краін, наведалі мемарыялы, акунуліся ў гісторыю перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Па выніках праекта ў школах праводзіліся класныя інфармацыйныя гадзіны», — распавёў намеснік міністра.

Зараз праводзіцца конкурсны адбор на наступны этап праекта. «У адборы прымаюць удзел дзясяткі тысяч старшакласнікаў. Гэта тыя, хто пагрузіўся ў праект, ён ім цікавы, яны хацелі б паўдзельнічаць», — удакладніў намеснік міністра.

Адбор пройдзе ў некалькі этапаў. У тым ліку будзе ўлічвацца паспяховасць дзяцей і актыўны ўдзел у грамадскай рабоце.

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Вайна. Юнацтва. Подзвіг

 У. В. Вавула, М. М. Чарняўскі

У зборнік уключаны творы аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.

У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Унікальныя фотаматэрыялы з архіва У. В. Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў.                                                       

Вайна. Юнацтва. Подзвіг

24.00 руб.

 

Память народа. Хроника Минского гетто

Б. И. Герстен, В. В. Бокун

Книга рассказывает о трагических, страшных страницах нашей истории, о событиях, в которых погибли тысячи наших земляков. Вина этих людей перед врагами была только в их национальности. Фашистские захватчики, которые три года хозяйничали на белорусский земле, вынесли смертный приговор всем нашим землякам еврейской национальности.

Но наша книга не только о трагедии. Она и о героическом сопротивлении врагу, о белорусах, которые рисковали своей жизнью, спасая от гибели своих соседей, друзей и даже незнакомых людей.

19.34 руб.