У Мінску назвалі імёны школьнікаў, якія перамаглі ў лінгвістычным конкурсе «Гульня слоў» БДУ. Спаборніцтва сабрала на філалагічным факультэце больш за 300 чалавек са 128 устаноў адукацыі Беларусі, паведамілі БелТА у прэс-службе БДУ.
Лепшых вызначалі сярод 9, 10 і 11-класнікаў. З ліку дзевяцікласнікаў перамогу атрымалі навучэнцы Ганна Ганец (СШ № 2 Барысава), Вольга Дзячук (Гімназія № 1 Барысава), Маргарыта Кавалеўская (СШ № 118 Мінска).
Сярод дзесяцікласнікаў перамога дасталася Ганне Еўтухоўскай (СШ № 145 Мінска), Юліі Кудзінай (Нававескаўская сярэдняя школа Стаўбцоўскага раёна), Аліне Сенакосавай (СШ № 210 Мінска).
У тройку фіналістаў лінгвістычнага спаборніцтва сярод адзінаццатых класаў увайшлі Сафія Красоўская (Уздзенская раённая гімназія), Таццяна Майсюк (Бараўлянская сярэдняя школа № 2), Сафія Осіпава (СШ № 1 Копішча).
Юным філолагам было неабходна за 90 хвілін выканаць 15 заданняў аналітычнага характару па рускай і беларускай мовах.
Узнагародзяць пераможцаў 25 лютага. У цырымоніі паўдзельнічае дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік.
Арганізатарам інтэлектуальнага спаборніцтва выступіў філалагічны факультэт БДУ.
Крыніца: «Звязда»
«Народная асвета» рекомендует:
Беларуская мова, 8 клас
З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя
Вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

22.70 руб.

