Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вучняў VІІI–XІ класаў Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у ІV Навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства адбудзецца 3 сакавіка 2023 года.

Праца канферэнцыі будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

2023 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Канстанцыі Буйло (130 гадоў), Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (215 гадоў), Максіма Гарэцкага (130 гадоў), Францішка Аляхновіча (140 гадоў), Паўлюка Пранузы (105 гадоў), Янкі Маўра (140 гадоў), Уладзіміра Карызны (85 гадоў), Андрэя Мрыя (130 гадоў), Браніслава Спрынчана (95 гадоў), Анатоля Грачанікава (85 гадоў), Ніны Мацяш (80 гадоў), Сяргея Грахоўскага (110 гадоў), Уладзіслава Сыракомлі (200 гадоў), Эдзі Агняцвет (110 гадоў), Язэпа Драздовіча (135 гадоў), Яўгеніі Янішчыц (75 гадоў), Піліпа Пестрака (120 гадоў), Адама Міцкевіча (225 гадоў), Анатоля Вялюгіна (100 гадоў).

Арганізатары прапануюць у сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2023 года.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (у фармаце адсканаванага дакумента за подпісам дырэктара і пячаткай установы) і тэкст даклада неабходна даслаць да 20 лютага 2023 г. уключна на электронную пошту музея: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з пазнакай у тэме пісьма «Заяўка на ўдзел у канферэнцыі».

З патрабаванням да афармлення дакладаў можна азнаёміцца тут.

НІА
па матэрыялах сайта
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Крыніца: НІА

 

Издательство «Народная асвета» предлагает обратить внимание на переводческую деятельность писателей — членов Союза писателей Беларуси.

В серии «Замежная клаcіка — дзецям» вы найдете занимательные переводы на белорусский язык классической зарубежной детской литературы мэтров белорусской литературы:
Михаила Позднякова, Николая Малявко, Николая Чернявского: