У доме фальклору аграгарадка Міханавічы прайшла вельмі вясёлая, дасціпная і песенна-танцавальная презентацыя кнігі кіраўніка ўзорнага ансамбля “Калыханка” Ларысы Рыжковай.
Павіншаваць аўтарку гэтага метадычнага дапаможніка прыехалі фалькларысты і музыканты ігры на народных інструментах са сталіцы, з далёкай Любані прыехаў вядомы дзеяч адраджэння і папулярызацыі старажытнай культуры Сяргей Выскварка са сваімі заўсёднымі этнамузынкантамі. Але самае запамінальная і кранальнае для Ларысы Мікалаеўны і ўсіх прысутных была сустрэча з першым складам калектыва, які яшчэ ў пачатку дзевяностых гадоў заклаў падмурак знакамітага гурта.
У выкананні першых “калыханцаў” гучалі народныя песні-шматгалоссі, якім іх навучыла клапатлівая і апантаная выхавацелька Ларыса Рыжкова. Сваё майстэрства паказалі ўдзельнікі і апошняга складу “Калыханкі”, якіх, нажаль, цяпер няшмат.
У сваім дапаможніку аўтар апісала вострае светаадчуванне і досвед, як трэба развіваць здольнасці ў дзяцей з малога ўзросту, матываваць іх да песенна-гульнявой культуры, раскрыла пытанне методыкі, у аснове якой ляжыць сістэма Станіслаўскага.
Праца адрасуецца кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, супрацоўнікам устаноў культуры і адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца народнымі спевамі і трацыдыйнай культурай.
У гэтага выдання былі рэцэнзенты – вядомыя людзі: мастацкі кіраўнік абластнога драмтэатра Валерый Анісінка і кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, а навуковым рэдактарам выдання была кандыдыт мастацтвазнаўства Тамара Варфаламеева.
У паліграфічным выданні, а яно нагадвае невялікі ілюстраваны фотаальбом, прыняло ўдзел “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”.
Мне пашэнціла здымаць “Калыханку” напрацягу амаль трыццаці гадоў – на розных фестывалях, канцэртах, ігрышчах, абрадах і гульнях – калыханцы заўсёды былі жаданымі артыстамі і гасцямі. Гэтым разам, у маленькім па плошчы доме фальклору я больш звяртаў увагу на тое, з якой цікавасцю глядзяць былыя “калыханцы” на рэтрафота ў кнізе і знаходзяць сябе, з задавальненнем пазіруюць з новай кнігай перад аб’ектывам.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
ФОТАРЭПАРТАЖ
Наша дасье.

Анатоль Кляшчук нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 г. на Случчыне Мінскай вобласці. Выпускнік факультэта журналістыкі БДУ (1986). Фотарэпарцёр старэйшай беларускай газеты «Звязда» (з 1993), загадчык аддзела фотаілюстрацый (з 2007). Адзін з заснавальнікаў і сябра Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў (з 2004). Аўтар больш чым 30 персанальных фотавыстаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (2006), штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Нью-Ёрк, 2001, 2006), Палацы Нацый (Жэнева, 2003), будынку Еўрапарламента (Брусель, 2001, 2006), галерэі Willy-Brandt-Haus (2006) і Бундэстагу (2011; абедзве – Берлін). Мае высокія ўзнагароды: спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне журналістыкі (2001), званне «Лепшы фотамастак кнігі» на нацыянальных конкурсах «Мастацтва кнігі» (2009 і 2016), знак «Выдатнік друку Беларусі» (2012), Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2017) і Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2007).
Анатоль Кляшчук – аўтар шэрагу фотаальбомаў, у тым ліку «Пад небам Беларусі», «Карагод беларускіх абрадаў», «Чарнобыль» (у суаўтарстве з Ігарам Бышнёвым і Дзянісам Раманюком).

У 2012 годзе, да 130-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, пабачыў свет фотальбом Анатоля Клешчука «Беларусь. Зямля песняроў». Фатаграфіі да яго аўтар рыхтаваў на працягу некалькіх гадоў. Каб стварыць фотаздымкі «з настроем», успамінаў у адным з інтэрв’ю фатограф, яму даводзілася зноў і зноў прыязджаць у родныя мясціны Купалы і Коласа ў розныя поры года і ў рознае надвор’е.
А зусім нядаўна, да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў, у выдавецтве «Народная асвета» пабачыла свет кніга «Бацькоўскі дар» – зборнік твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Старонкі кнігі аздобленыя выдатнымі здымкамі Анатоля Клешчука – фатаграфіямі купалаўскіх і коласаўскіх мясцін.
«Народная асвета» рэкамендуе:
Бацькоўскі дар
Янка Купала, Якуб Колас
У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.
Фота А. В. Клешчука.
19.54 руб.

