У лютым 2023 года стартуе рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Кокурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў»; «Жывая крыніца талентаў роднага краю». З патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца тут.
Мерапрыемства пройдзе ў чатыры этапы:
- першы (адборачны, люты – красавік) – ва ўстановах адукацыі;
- другі (адборачны, май – ліпень) – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
- трэці (адборачны, жнівень – кастрычнік) – абласны, Мінскі гарадскі;
- чацвёрты (заключны, лістапад) – рэспубліканскі.
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікі – дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
па матэрыялах сайта https://nchtdm.by
Крыніца: НІА
«Народная асвета» рекомендует:
С чего начинается моя Беларусь
Д. Н. Дубинина
Дорогие девочки и мальчики! Как вы думаете, с чего начинается Родина? Вы можете ответить на этот вопрос? Родина, дорогие ребята, — это всё самое родное и близкое, это тот мир, который нас окружает с детства, это прежде всего мама и папа, семья, место, где мы родились и живём, где живут наши друзья, — это наша страна. Я написала эту книгу, чтобы рассказать вам о родном крае — нашей Беларуси, о традициях и культуре нашего белорусского народа.
Я надеюсь, что, прочитав эту книгу, вы поймёте, что живёте в прекрасной стране со славной историей, вековыми традициями, богатой культурой. И, конечно же, будете чувствовать уважение и гордость за Республику Беларусь, где вы родились и растёте.

24.59 руб.
Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу
С. Б. Холеў
У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

13.66 руб.
Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў
М. А. Маляўка
У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.
2-е выданне, перапрацаванае

25 руб.
Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі
І. У. Ягоўдзік
Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.
Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

17.50 руб.
Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках
І. А. Токарава
Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.
Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.
Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.


15.00 руб.
Прогулки по Минску. Город, который выбирают дети
М. П. Поздняков
В этом богато иллюстрированном издании маленькие минчане Максим и Даша приглашают читателей книги прогуляться по их родному, любимому городу Минску - столице Республики Беларусь. И не просто прогуляться, а представить себя историками, архитекторами, экскурсоводами... Вместе с героями книги, подготовленной к 950-летию Минска, вы побываете в самых важных и интересных местах города, узнаете об его истории, легендах и заглянете в будущее города, который выбирают дети.

14.69 руб.
Мая родная старонка: краязнаўства і этнаграфія Беларусі для дзяцей ад 5 да 7 гадоў
Д. М. Дубініна
Дапаможнік уключае адукацыйныя сітуацыі, якія можна канструяваць з выхаванцамі ад 5 да 7 гадоў у час нерэгламентаванай дзейнасцi.
Змест садзейнічае рэалізацыі задач адукацыйных галін «Дзіця і грамадства., «Дзіця і прырода», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Прызначаецца для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання і бацькоў.

8.94 руб.
Мая родная старонка: краязнаўства і этнаграфія Беларусі для дзяцей ад 5 да 7 гадоў
Д. М. Дубініна
Вучэбны наглядны дапаможнік уключае метадычныя рэкамендацыі і наглядны матэрыял для правядзення дыдактычных гульняў, накіраваных на фарміраванне элементарных краязнаўчых і этнаграфічных ведаў, развіццё ўспрымання, памяці, мыслення і маўлення ў дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў.
Змест садзейнічае рэалізацыі задач адукацыйных галін «Дзіця і грамадства», «Дзіця і прырода», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Прызначаецца для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і бацькоў.

16.19 руб.

