Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У падарожжа на цягніку Памяці адправяцца 200 дзяцей з чатырох краін. Стартуе састаў у Брэсце 21 чэрвеня, а завершыцца тур у ліпені, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

— Адметнасць сёлетняга праекта “Цягнік Памяці” — удзел у ім, акрамя расійскіх і беларускіх старшакласнікаў, школьнікаў з Арменіі і Кыргызстана, — расказвае арганізатар акцыі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Дзмітрый Туронак. — Гэта праект культурна-адукацыйны, ініцыіраваны Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і спікерам Савета Федэрацыі Расіі Валянцінай Мацвіенка. Галоўная мэта — каб дзеці помнілі подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Нам сёння як ніколі трэба выхоўваць патрыётаў, а без памяці пра тыя страшныя падзеі зрабіць гэта немагчыма. Як кажуць, народ без памяці асуджаны на знікненне. Вельмі важна таксама наладжваць зносіны паміж моладдзю.

Выпадковых пасажыраў на цягніку няма. Атрымаць права пры­няць удзел у праекце было не так проста: лепшых дзесяцікласнікаў адбіралі па выніках рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, хаця жадаючых былі тысячы. На цягніку Памяці паедуць дзеці, якія маюць найвышэйшыя паказчыкі ў вучобе, спорце, удзельнікі грамадска-патрыятычных праектаў, вучні кадэцкіх класаў, члены маладзёжнага парламента.

— Заяўкі падалі 11 300 школьнікаў з 2075 устаноў адукацыі, — удакладняе Дзмітрый Туронак. — Конкурс праходзіў з лістапада па люты. У  пасажыраў будзе спецыяльная экіпіроўка. Яна ўключае лагатып цягніка Памяці, які ў гэтым годзе змяніўся: зараз на ім 4, а не 2 сцягі. Усіх дзяцей размяркуюць па 4 атрадах (яны будуць фарміравацца з прадстаўнікоў розных краін), і ў кожнага будзе свой колер формы.

Гэты тур Памяці для ўсіх экскурсантаў стане адначасова і займальным, і выхаваўчым: дзеці больш даведаюцца пра па­дзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра трагедыю нашых народаў. Дарэчы, фармат падарожжа на цягніку для такога праекта аптымальны. Ён дазваляе паміж прыпынкамі паразважаць над убачаным, абмеркаваць інфармацыю, падзяліцца думкамі са спадарожнікамі, знайсці новых сяброў. Усяго плануецца праехаць каля 15 гарадоў Беларусі і Расіі. У кожным пункце школьнікі наведаюць памятныя месцы, музеі, знакавыя мемарыяльныя комплексы, культурныя аб’екты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.

Ва ўсіх рэгіёнах Расіі і Беларусі, куды завітае цягнік Памяці, для дзяцей рыхтуюць пазнавальныя экскурсіі. Моладзь прыме ўдзел у шматлікіх акцыях, мітынгах Памяці.

— Я ездзіла на цягніку Памяці ў мінулым годзе — эмоцыі неперадавальныя, на ўсё жыццё, — расказвае старшыня Гомельскай абласной арганізацыі БРПА педагог-арганізатар Гомельскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Аксана Сіраж. — Нізкі паклон стваральнікам гэтага праекта. Немагчыма забыць слёзы дзяцей, калі мы наведвалі музейны комплекс “Дарога памяці. 1418 крокаў да Перамогі” ў Падмаскоўі ці мемарыяльны комплекс на месцы канцлагера ў вёсцы Чырвоны Бераг у Жлобінскім раёне.  У гэтым го­дзе мне, як і дзецям, вельмі цікава паглядзець новы маршрут. Доб­ра, што ў адным вагоне побач будуць ехаць школьнікі з Чукоткі, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гомеля, Мінска… Падчас паездкі яны пазнаёмяцца, многія стануць сапраўднымі сябрамі.

Лізавета МІЦКЕВІЧ

Крыніца: «Настаўніцкая газета»?

 

"Это поезд большой дружбы". Крутой напутствовал участников "Поезда Памяти"

 

Торжественные проводы участников молодежной патриотической акции "Поезд Памяти" из России, Армении и Кыргызстана состоялись в ночь на 21 июня на Белорусском вокзале Москвы. Около 13 часов они прибудут в Брест, где к ним присоединятся белорусские старшеклассники и где будет дан официальный старт этой акции, сообщает корреспондент БЕЛТА.

"Это не только "Поезд Памяти" - это поезд большой дружбы. Вы на самом деле сейчас прикасаетесь к чему-то очень большому, очень важному и очень нужному. Брест - это героический город, который первым встретил натиск страшного врага - фашиста и в первые дни Великой Отечественной войны проявил потрясающий героизм, который, собственно, и задал тон остальным сражениям и стал предвестником нашей общей Великой Победы", - напутствовал участников акции посол Беларуси в России Дмитрий Крутой. Он выразил уверенность, что эту поездку ребята запомнят на всю жизнь.

"Поезд Памяти" - это обращение к нашей истории, истории подвига народа единой страны, когда Беларусь, Армения, Казахстан, Украина, Кыргызстан, Грузия и другие республики единого Советского Союза сплотились для того, чтобы победить и стать сильнее. Ценой огромных усилий единый народ одержал эту победу", - подчеркнул на торжественной церемонии государственный секретарь Союзного государства Дмитрий Мезенцев.

Вице-спикер Совета Федерации Федерального собрания РФ, сопредседатель оргкомитета акции Константин Косачев выразил уверенность, что участники "Поезда Памяти" получат незабываемые впечатления. "Вам предстоит проделать путешествие от самой западной точки тогдашней границы СССР - Бреста до середины тогдашнего Советского Союза - до Уральских гор. Вам предстоит увидеть потрясающие места, связанные с историей Великой Отечественной войны и современностью двух государств - России и Беларуси, которые создали Союзное государство", - сказал он.

Посол Армении в России Вагаршак Арутюнян признался, что по-доброму завидует тем, кто отправляется на "Поезде Памяти". "Я вам желаю, что бы вы проехали этот путь, постигая историю, завязывая новые знакомства, но самое главное - когда вы вернетесь домой, расскажите своим сверстникам об этой удивительной акции", - призвал дипломат.

"Память о Великой Победе объединяет наши народы. Нет ни одной семьи, которой не коснулось бы жестокое дыхание этой войны. И эта память не будет предана забвению", - выразила уверенность временная поверенная в делах Кыргызстана в России Айдай Омуркулова.

Впервые проект "Поезд Памяти" был реализован в 2022 году по инициативе председателя Совета Республики Натальи Кочановой и спикера Совета Федерации Валентины Матвиенко под эгидой верхних палат парламентов Беларуси и России. В период с 22 июня по 4 июля 2022 года около 200 старшеклассников из Беларуси и России в специализированном железнодорожном составе совершили путешествие по 7 городам Беларуси (Брест, Гродно, Витебск, Орша, Могилев, Гомель Минск) и 7 городам России (Смоленск, Вязьма, Ржев, Москва, Санкт-Петербург, Великий Новгород, Псков). Также участники проекта посетили парк "Патриот" в Московской области. А во время памятных мероприятий в Мемориальном комплексе "Курган Славы" 3 июля с участниками акции пообщался Президент Беларуси Александр Лукашенко.

В нынешнем году решением президентов Беларуси и России проект получил статус мероприятия Союзного государства. В свою очередь Совет глав государств СНГ поддержал предложение расширить в 2023 году формат проекта до уровня ЕАЭС, а в дальнейшем - до уровня СНГ. В этот раз к участникам акции из Беларуси и России присоединятся 20 старшеклассников из Армении и Кыргызстана. В дальнейшем организаторы рассчитывают, что к проекту подключатся и другие страны. 

В нынешнем году продолжительность акции увеличена на 2 дня: она продлится до 6 июля.

В каждом городе по пути следования "Поезда памяти" запланированы памятно-мемориальные мероприятия, связанные с Великой Отечественной войной и другими важными историческими датами Беларуси и России, возложения венков и цветов к памятникам погибшим воинам, митинги, встречи с ветеранами и представителями органов власти, культурно-развлекательные мероприятия. В частности, запланировано посещение мемориального комплекса "Брестская крепость-герой", памятника детям - жертвам Великой Отечественной войны в Жлобинском районе, мемориала "Буйничское поле", мемориального комплекса "За нашу Советскую Родину" в Орше, Кургана Славы, мемориального комплекса "Хатынь".

Генеральным партнером проекта является ОАО "Российские железные дороги", которое предоставляет новый современный комфортабельный поезд с двухэтажными вагонами-купе, соответствующий всем современным санитарным нормам и требованиями безопасности. В дороге участников будут сопровождать опытные педагоги, вожатые, медицинские работники, представители СМИ.

Источник: БЕЛТА

 

Цягнік па маршруце Памяці. Прадстаўляем удзельнікаў з розных рэгіёнаў

21 чэрвеня ў Брэсце стартуе «Цягнік Памяці». Першы маршрут гэтага інтэграцыйнага праекта быў апрабаваны летась, і ўжо тады стала зразумела: закладваецца добрая традыцыя. Праект патрыятычнай накіраванасці і, што галоўнае, — разлічаны менавіта на моладзь. Падрабязна пра яго нам расказала Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:

— Сумесны беларуска-расійскі культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» быў ініцыіраваны Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і Старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенкай і ўпершыню рэалізаваны летась. Сёлета да нас далучыліся яшчэ дзве краіны — Кыргызстан і Арменія. Усяго ў праекце возьмуць удзел 200 навучэнцаў з Расіі, Беларусі, Кыргызстана і Арменіі.


Старт будзе дадзены ў Брэсце ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Кожны дзень удзельнікаў будзе напоўнены мноствам патрыятычных акцый, адукацыйных сустрэч, культурна-асветных мерапрыемстваў.

Праграма праекта вельмі насычаная, у тым ліку ў ёй ёсць месца для інтэрактыўных пляцовак, камандных гульняў і іншага. Нам бы хацелася расказаць удзельнікам «Цягніка...» як мага больш пра нашы краіны, пра іх гісторыю, пра падзеі і людзей.

Дзеці наведаюць памятныя мясціны: музеі летапісу і абароны Брэсцкай крэпасці, мемарыяльны комплекс у Красным Беразе, прысвечаны дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, Буйніцкае поле, «Лінію Сталіна», Курган Славы, помнік «Вызваліцелям Полацка». На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі запланавана наведванне Піскарэўскіх мемарыяльных могілак у Пецярбургу, мемарыяльнага комплексу «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане, экскурсійная праграма па «Партызанскай вёсцы», наведванне Музея Перамогі ў Маскве.

Праект таксама ўключае ў сябе і азнаямленне ўдзельнікаў з культурай і сучаснасцю нашых краін. Так, сёлета запланавана наведванне Трафімавай крыніцы, гісторыка-краязнаўчага музея ў Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, замкаў Гродна, музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора ў Полацку. Увазе школьнікаў будзе прапанаваны прагляд спектакляў «Васіль Цёркін» і «Гісторыя роду Талстых — гісторыя Расіі».

Варта адзначыць, што «Цягнік Памяці» стаў знакавым праектам, ён адыгрывае важную ролю ў рабоце з моладдзю, выхаванні яе ў духу патрыятызму. Бо патрыятызм — гэта перш за ўсё духоўны стан асобы, які выяўляецца ў яе светапоглядзе, маральных ідэалах і нормах паводзін. Патрыятызм праяўляецца ў адносінах да гісторыі, культуры, дзяржавы, уключае сістэму асноўных каштоўнасцяў.

Таму так важна, каб у памяці ўдзельнікаў праекта захаваліся сіла народнага супраціўлення, нязломная воля, подзвігі воінаў, якія змагаліся за свабоду ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў імя будучых пакаленняў. Гэта яшчэ раз пераканае іх у значнасці незалежнасці краіны, каштоўнасці міру на Зямлі.

Нашы карэспандэнты пазнаёміліся з удзельнікамі праекта з розных рэгіёнаў Беларусі і пераканаліся: на «Цягніку Памяці» сапраўды едуць самыя дастойныя.


«Упэўнена, што вярнуся іншым чалавекам»

Дзесяцікласніца з Ельска конкурснае эсэ пісала аб прадзеду і прабабулі.

У падарожжа на цягніку памяці адправіцца і вучаніца 10 класа Ельскай раённай гімназіі Ксенія Баранкевіч — фіналістка абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны».

На працягу ўжо некалькіх гадоў Ксенія прымае актыўны ўдзел у конкурсах прамоўніцкага майстэрства, чытання вершаў. Яе любімыя творы для прачытання — паэзія Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Ясеніна і Уладзіміра Маякоўскага.

— Калі рыхтуюся да конкурсаў, стараюся не звяртацца па дапамогу ні да педагогаў, ні да бацькоў. Прапрацоўваю ідэі выступленняў самастойна, — адзначае вучаніца. — Калі рыхтавалася да конкурсаў на патрыятычную ваенную тэматыку, арыентавалася на інфармацыю ў шматтомніку «Памяць». У выданні, на маю думку, вельмі поўна пададзены звесткі пра воінаў, якія ваявалі ў Вялікую Айчынную вайну.

Сярод творчых спаборніцтваў, на якіх школьніца з годнасцю прадстаўляла свой Ельскі раён, — штогадовы Гомельскі абласны конкурс прамоўніцкага майстэрства. Ксенію асабліва ўразіла заданне скласці апавяданне-імправізацыю.

— Тэмы агучваюцца непасрэдна на конкурсе, і нельга загадзя дома падрыхтавацца. На апошнім конкурсе абрала выступленне-разважанне над афрыканскай мудрасцю: «Нават калі рака высахне, яе выток будзе заўжды памятаць яе імя...». Я вельмі люблю вывучаць гісторыю. Цікаўлюся ваеннай гісторыяй Беларусі і роднага Ельскага раёна. Таму расказвала аб героях Вялікай Айчыннай вайны, імёны якіх назаўжды будуць помніць на маёй малой радзіме. На абласным этапе гэтага конкурсу заняла другое месца. Вельмі было прыемна і нечакана, што ў раёне мяне за гэту работу падтрымалі прэміяй.

Сёлета вучаніца Ельскай раённай гімназіі ўпершыню паспрабавала свае сілы ў конкурсе «Я патрыёт сваёй краіны» ў межах беларуска-расійскага патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта «Цягнік Памяці».

— Праходзіў вельмі сур’ёзны адбор. Першым этапам конкурсу былі эсэ і відэапрэзентацыі. Неабходна было зняць ролікі аб сваім родным населеным пункце, аб сабе. Я раней ніколі гэтым не займалася, так што гэта быў своеасаблівы выклік, — патлумачыла Ксенія. — Эсэ пісала пра сваіх прабабулю і прадзеда, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод заданняў таксама быў творчы нумар: чытала верш. На другім этапе праходзіла інтэлектуальную віктарыну «Квіз» і рыхтавала ўжо зноў новую візітоўку і творчы нумар. Для адказу на кожнае пытанне «Квізу», напрыклад, давалася 30 секунд. Пытанні былі даволі складаныя. У залежнасці ад тураў яны тычыліся дзейнасці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ведання кінастужак, гісторыі Беларусі. Загадзя ўвогуле не была вядома тэматыка гэтых заданняў.

Пры адборы ў конкурсе «Я патрыёт сваёй краіны» ўлічвалася ў тым ліку паспяховасць школьнікаў, іх удзел у грамадскай рабоце. Ксенія распавяла, што ўпершыню будзе прадстаўляць на праекце «Цягнік Памяці» свой раён.

— Еду адна ад нашага раёна, і гэта вельмі хвалююча, бо ўвогуле ўпершыню буду прымаць удзел у выязным мерапрыемстве такога фармату. Думаю, для мяне гэта выпрабаванне не толькі эмацыянальнае, але і фізічнае. Цяпер настройваюся псіхалагічна. Упэўнена, што вярнуся з праекта адназначна ўжо іншым чалавекам. Бо гэта будзе неверагодны не толькі пазнавальны, але і жыццёвы вопыт. У плане і сацыялізацыі, і агульнай дзейнасці з аднагодкамі, — падзялілася Ксенія.

Наталля КАПРЫЛЕНКА


«Чакаю як знакавую падзею ў сваім жыцці»

Брастаўчанка,  якая ведае свае карані.

Марына Велясніцкая адна такая ў сваёй паралелі ў гімназіі № 6 Брэста: дзясяты клас дзяўчына скончыла з сярэднім балам «10». Яна вучыцца ў класе эканамічнага профілю, але аднолькава любіць гісторыю, літаратуру, матэматыку і па ўсіх прадметах мае дзясяткі. Кажа, што яшчэ не выбрала, куды будзе паступаць пасля школы — на гуманітарны факультэт ВНУ ці ўсё ж аддасць перавагу дакладным навукам. Наперадзе — амаль год, ёсць час падумаць.

Некалькі гадоў запар Марына ўдзельнічае ў алімпіядным руху розных кірункаў: ходзіць на алімпіяды як па матэматыцы, так і па рускай мове. Любіць сумленнае спаборніцтва. Магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе за склад будучай каманды «Цягніка Памяці» Марына ўспрыняла з асаблівым энтузіязмам. І ўсе яго этапы прайшла паспяхова. Напрыклад, адрасам конкурснага праекта «Мая малая радзіма» выбрала не горад, у якім нарадзілася і вырасла, які любіць, а вёску свайго бацькі — Гарадную Столінскага раёна. У Гарадной жыве бабуля, там Марына бывае кожнае лета і даўно ўспрымае населены пункт як свой родны кут. Пра Гарадную дзяўчына можа гаварыць доўга і цікава. Яна і расказвае ў сваім відэасюжэце аб працавітых людзях Палескага краю. Распавядае аб традыцыях ганчарства, даўнейшых майстрах тутэйшай зямлі, а таксама іх нашчадках, якія не забыліся дзедаўскую справу, адрадзілі яе і цяпер навучаюць сваіх дзяцей ляпіць гаршкі, гладышы, іншы посуд.

У сачыненні-эсэ пра подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Марына расказала адну з гісторый сваёй сям’і. Яе прадзед па матулінай лініі Мікалай Фёдаравіч Драгункін, 1912 года нараджэння, вайну прайшоў ад званка да званка. Прабабуля Антаніна, калі муж пайшоў на фронт, пакінула на сваякоў маленькае дзіця і служыла ў ваенных абозах, каб быць побач з мужам. Яны былі франтавікамі, засталіся жыць, пражылі дастойна і застаюцца служыць прыкладам для нашчадкаў. «Амаль у кожнай сям’і ёсць падобная гісторыя, — лічыць Марына, — трэба толькі цікавіцца, распытваць бабуль, прабабуль, з іх дапамогай пісаць свой сямейны летапіс».

Многа новага спадзяецца даведацца, адкрыць для сябе дзяўчына падчас паездкі па гарадах Беларусі і Расіі. У расійскіх гарадах Маскве і Санкт-Пецярбургу яна бывала і раней, калі дзіцячы ансамбль народнага танца «Праменьчык» удзельнічаў у розных конкурсах і канцэртах. Марына танцавала ў калектыве некалькі гадоў. «Але там былі дзіцячыя ўражанні. А цяпер мы будзем у розных гарадах наведваць музеі, помнікі, памятныя мясціны. Цікава, што з намі едуць аднагодкі з Расіі, Арменіі і Кыргызстана. Гэта ж новыя знаёмствы, незабыўныя сустрэчы, уражанні. Чакаю як знакавую падзею ў сваім жыцці», — сказала Марына Велясніцкая.

Святлана ЯСКЕВІЧ


«Хочацца пабачыць іншыя гарады і знайсці верных сяброў»

Дзяўчына са Слаўгарада выдатна вучыцца і займаецца валанцёрствам.

Фота з архіва Ангеліны СТРУКАЧОВАЙ

Фота з архіва Ангеліны СТРУКАЧОВАЙ

Слаўгарадчанка Ангеліна Струкачова як толькі даведалася, што ўвайшла ў каманду тых, хто будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць у праекце «Цягнік Памяці», ужо жыла прадчуваннем будучай паездкі. 

Расказвае, што дзякуючы свайму куратару — педагогу-арганізатару Слаўгарадскай школы № 2 Жанне Белавусавай — яна ўжо два гады адсочвае інфармацыю па гэтым праекце. Яго ўдзельнікі так захапляльна апісваюць падарожжа, што Ангеліна заразілася іх настроем. 
Ужо нават пасябравала з некаторымі з тых, з кім будзе ехаць. 

Пакуль завочна, але для людзей з агульнымі інтарэсамі межаў не існуе.

За права ўвайсці ў лік шчасліўчыкаў прыйшлося пазмагацца спачатку на раённым узроўні, потым абласным. Дзяўчына лічыць, што ёй вельмі пашчасціла.

— Я зрабіла відэаролік пра Слаўгарад, паспрабавала перадаць у ім свае эмоцыі і пачуцці і ён спадабаўся журы, — расказвае яна. — На абласным этапе сваю візітоўку я прадстаўляла на фоне відэароліка. Удзельнікі былі вельмі моцныя, было страшна, хвалююча — вельмі хацелася выйграць. Нас было 18 чалавек, і ўсе хацелі трапіць у гэты праект. Я была на сёмым небе, калі ўсё атрымалася.

Ангеліна лідар па прызванні, прывыкла быць у цэнтры падзей. Кажа, што гэта ў яе ад бацькоў. Маці на ўсе рукі майстар, добра спявае. Тата — будаўнік, любіць арганізоўваць вясёлыя сямейныя мерапрыемствы. У Слаўгарадзе жыве шмат радні — усе вельмі дружныя і кампанейскія: і працаваць, і адпачываць прывыклі талакой. Гэты вопыт Ангеліна перанесла і на сваю сяброўскую аўдыторыю. Яна камандзір валанцёрскага атрада «Божыя кароўкі». З усмешкай успамінае, што, калі прыдумвалі назву атраду, убачылі на сайце інтэрнэт-крамы касцюм багоўкі. «Эўрыка! Гэта ж цудоўная назва для каманды!» — агучыла Ангеліна ідэю. І сябры пагадзіліся. А каб было крэатыўна, сабралі грошы на той касцюм і набылі яго. Нельга без слёз успамінаць, як рэагаваў на іх сюрпрызы шасцігадовы хлопчык, вучань іх школы, калі валанцёры прыйшлі павіншаваць яго з Новым годам. Няўрымслівых дзяўчат і хлопцаў, якія разумеюць патрэбу людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў шчырым сэрцы і цёплых словах, добра ведаюць у слаўгарадскім аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў і забеспячэнні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Яны там частыя госці. А яшчэ наводзяць парадак у месцах грамадскага карыстання. У Ангеліны ёсць падзяка ад мітрапаліта Веніяміна за ўдзел у акцыі па ачыстцы крынічкі ў Пацяраеўцы — аграгарадку Слаўгарадскага раёна. Летам дзеці ездзяць на веласіпедах на Блакітную крыніцу, дапамагаюць наводзіць чысціню там. Добрых спраў у скарбонцы Ангеліны шмат. І гэта не перашкаджае яе галоўнай справе — вучобе. Яна скончыла 10 класаў Слаўгарадскай сярэдняй школы № 2, прычым выключна на выдатна. Такі яна чалавек. Калі за нешта бярэцца, у яе руках усё гарыць. І словы на вецер не кідае. Як кажуць настаўнікі, калі Ангеліна нешта паабяцала, можна не сумнявацца — выканае.

Нэлі ЗІГУЛЯ


«Патрыётам быць павінен кожны»

Школьніца з Лёзна марыць насіць пагоны.

Фота «Витебские вести»

Фота «Витебские вести»

У «Цягніку Памяці» ад Віцебскай вобласці бяруць удзел восем навучэнцаў 10-х класаў устаноў сярэдняй адукацыі. Сярод іх — Юлія Сомава, вучаніца 10 «А» класа сярэдняй школы № 1 імя Героя Савецкага Саюза М. В. Акцябрскай г. п. Лёзна.

Удзельнічаць у патрыятычным праекце Саюзнай дзяржавы школьніцы вельмі пачэсна, яна чакае ад «Цягніка» новых сяброў і яркіх эмоцый. А яшчэ лічыць, што гэта каштоўны шанц для абмену маладзёжнымі ініцыятывамі.

Юлія — актыўны член Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, удзельніца валанцёрскага атрада «Добрае сэрца», нязменна бярэ ўдзел у дабрачынных акцыях «Ветэран жыве побач», «Алімпійскае сэрца». Дзяўчына шмат гадоў займаецца спортам: бег, плаванне, стральба, лыжы. У скарбонцы ўзнагарод дзесяцікласніцы захоўваецца нямала медалёў раённага і абласнога маштабаў, залаты значок «Гатовы да працы і абароны», а яшчэ Юлія Сомава прадстаўляе школу на спаборніцтвах «Абаронца Айчыны» нараўне з хлопцамі!

Ужо шосты год дзяўчына з’яўляецца пастаянным членам школьнай каманды юных інспектараў руху «Кола», якая чацвёрты год запар становіцца пераможцам рэспубліканскага этапу конкурсу. З камандай юная жыхарка Лёзна была і на Міжнародным злёце ЮІР у Анапе, адкуль прывезла перамогу ў намінацыі «Міс ЮІР».

З прафесіяй будучая выпускніца ўжо вызначылася — Юлія абірае вучобу ў ВНУ сілавых структур. У якой канкрэтна — пакуль невядома, але дзяўчына даўно імкнецца да запаветных пагонаў, і не толькі дзеля прыгажосці. «Я смела называю сябе патрыётам сваёй краіны і лічу, што кожны з маіх суайчыннікаў павінен быць ім. Менавіта таму і абіраю будучую прафесію, звязаную са служэннем сваёй краіне. Тым больш што мая энергія не дазваляе сядзець на месцы», — падкрэсліла школьніца.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА


«Гэта паездка дасць новы вопыт у патрыятычнай рабоце»

Маргарыта Крупіца з Гродна лічыць важным наведаць памятныя мясціны Саюзнай дзяржавы.

Фота аўтара

Фота аўтара

Вучаніца ваенна-патрыятычнага класа не хавае сваіх эмоцый. І сапраўды, адправіцца на цягніку ў такое цікавае падарожжа выпадае далёка не ўсім. Маргарыце, можна сказаць, пашанцавала. Яна разам з дзесяццю прадстаўнікамі Гродзенскай вобласці апынулася ў складзе ўдзельнікаў міжнароднага праекта «Цягнік Памяці».

Дзесяцікласніца Маргарыта Крупіца, як і ўсе вучні ваенна-патрыятычных класаў СШ № 3 імя В. Усава, носіць спецыяльную форму і нават мае ўмоўнае званне — старшы сяржант. Вучыцца сюды прыйшла мэтанакіравана, ёй па душы гэты кірунак дзейнасці. 

І, трэба сказаць, яе партфоліа ўжо даволі значнае. Сёлета стала стыпендыятам абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, пераможца патрыятычнай кадэцкай змены вучняў Саюзнай дзяржавы ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня», намеснік старшыні рэспубліканскага Маладзёжнага парламента. Дарэчы, вопыт удзелу ў парламенцкай дзейнасці лічыць вельмі карысным.

— Гэта жывы орган, пляцоўка для рэалізацыі сваіх задумак, ідэй, магчымасць праявіць лідарскія якасці. Члены Маладзёжнага парламента прапаноўваюць свае цікавыя праекты, мы аналізуем работу сваіх камісій, праводзім тэматычныя сустрэчы, — паведаміла дзяўчына.

Летась Маргарыта ўжо брала ўдзел у акцыі, якая дала старт праекту «Цягнік Памяці». Праўда, толькі ў складзе сваёй школы. Вучні разам з пасажырамі цягніка ўскладалі кветкі да Вечнага агню. Тады і з’явілася гэта мара — самой далучыцца да праекта. У школе яе імкненне з вялікай ахвотай падтрымалі.

— У мінулым годзе нашы вучні сустракалі цягнік у Гродне, сумесна кветкі ўскладалі, а сёлета наша школа мае і свайго дэлегата на «Цягнік Памяці», — зазначае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 Ірына Шайко. — Мы дапамаглі падрыхтавацца да конкурсу, які праходзіў у рэспубліцы пад назвай «Я патрыёт сваёй краіны». Для прэзентацыі быў зроблены відэаролік, эсэ і візітоўка. Гледачы вельмі цёпла прынялі творчы нумар па матывах кінафільма «А досвіткі тут ціхія». Па выніках абласнога конкурсу наша вучаніца Маргарыта Крупіца атрымала пуцёўку на ўдзел у міжнародным праекце «Цягнік Памяці».

На думку прадстаўніка адміністрацыі, паездка мае патрыятычны ўхіл і гэта сугучна з канцэпцыяй школы, якая з 1984 года носіць імя Героя Савецкага Саюза, камандзіра пагранічнай заставы Віктара Усава. Тут заключаны дагавор супрацоўніцтва з Гродзенскай пагранічнай групай і Інстытутам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусі. Многія вучні школы становяцца ў будучыні прафесійнымі пагранічнікамі.

Аб ваеннай кар’еры задумвалася і Маргарыта. І невыпадкова. Яе бацька служыць у органах унутраных спраў, прадзеды — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх не вярнуўся з поля бою. Памяць аб іх шануюць у сям’і Маргарыты. А яна сама расцэньвае паездку па месцах баявой славы як набыццё новага вопыту ў сваёй ваенна-патрыятычнай дзейнасці.

— Я думаю, гэта пашырыць мае веды, дасць новы вопыт у будучай патрыятычнай рабоце. Мне давялося пабываць у многіх памятных мясцінах Беларусі, а цяпер змагу наведаць такія месцы ў Расіі. Для мяне як вучаніцы ваенна-патрыятычнага класа гэта вельмі важна. Варта памятаць, ведаць гэтыя мясціны, іх гісторыю. Як сваёй краіны, так і Саюзнай дзяржавы, — кажа дзяўчына. — Да таго ж неабходна наладжваць сяброўскія сувязі з моладдзю іншых краін. І такія крокі мы ўжо робім — стварылі тэлеграм-канал з прадстаўнікамі Расіі, Арменіі, Кыргызстана, якія прымаюць удзел у праекце, пазнаёміліся завочна, чакаем сустрэчы і падарожжа.

Гродзенка кажа, што маршрут вельмі змястоўны. Як па тэрыторыі Беларусі, так і Расіі. Вандроўка расцягнецца амаль на два тыдні і абяцае нямала ўражанняў, якімі падарожнікі, вядома, будуць шчыра дзяліцца.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Помним их имена. Герои военных лет

Составитель Т. С. Юдчиц

Прекрасной традицией в Беларуси стало присвоение имен известных людей учреждениям образования. Эта книга посвящена героям военных лет, чьими именами названы гимназии и школы в разных уголках Беларуси.

Помним их имена. Герои военных лет

20,94 руб.

Книжные новинки

Разработано Ext-Joom.com

Партнеры

Мы находимся

Адрес:
Издательское республиканское унитарное предприятие "Народная асвета"
г. Минск, пр. Победителей, 11
10 этаж