У вучэбна-метадычным дапаможніку раскрываецца сутнасць метадаў і сродкаў навучання арфаграфіі, апісваюцца асаблівасці іх прымянення ў дачыненні да канкрэтных арфаграфічных тэм курса беларускай мовы ў 2—4-х класах.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.