Нядаўна 70-годдзе адзначыла адно з найбуйнейшых выдавецтваў краіны – «Народная асвета». Сфера яго дзейнасці – выданне навучальных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай і спецыяльнай школы на рускай і беларускай мовах, а таксама мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў. Тыражы кажуць самі за сябе: падручнікі выдаюцца ў колькасці больш як 100 тысяч экзэмпляраў. Меншыя лічбы, натуральна, у кніг для дзяцей – 800–1000 асобнікаў. Пра дасягненні і планы «Народнай асветы» ў юбілейны год пагутарылі з галоўным рэдактарам Аленай Ліцвіновіч, якая працуе ў выдавецтве амаль 35 гадоў.
20 студзеня 2021 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, на тэму «Кніжныя навінкі ад выдавецтва “Народная асвета”».