Гэта кніга аўтарскіх вершаваных загадак раскажа дзіцяці пра навакольны свет, з'явы прыроды, жыццё чалавека, сродкі перамяшчэння, дзікую і свойскую жывёлу, птушак, расліны і г.д. Бацькі змогуць гэтымі загадкамі змястоўна, весела і карысна разнастаіць часіны адпачынку сваіх дзяцей, настаўнікі і выхавальнікі знойдуць у іх добрага памочніка для правядзення заняткаў, свят, конкурсаў, віктарын. Загадкі Анатоля Клышкі перакладаліся на рускую, літоўскую, польскую і іншыя мовы.