Кніга вядомага беларускага пісьменніка складзена з паэтычных твораў пра рэкі і азёры роднай Беларусі і ўпрыгожана фотаздымкамі прыроды Беларусі, зробленымі выдатным майстрам. Лірычныя вершы і легенды падаюцца побач з энцыклапедычнымі звесткамі, што будзе карысным як школьнікам, так і іх настаўнікам. Кнігу можна выкарыстоўваць на ўроках геаграфіі, беларускай мовы і літаратуры. Адрасуецца школьнікам і ўсім, хто цікавіцца прыродай і літаратурай роднага краю.