Хто з дзяцей не чуў пра Бабу Ягу? Але наўрад ці яны ведаюць, што тая лятала ў космас. А хіба не цікава даведацца пра ката, які ўмее працаваць на камп'ютары? На старонках кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча чакаецца сустрэча і з іншымі адметнымі героямі. Узяць хоць бы Зайца Парванае Вуха ці Лісу Былую Красу. А дзе яшчэ напаткаеш малога янота Грышу, які добраахвотна ператварыўся ў ката, - адно задавальненне. І пасмяяцца можна, і паперажываць. Дый чарговы раз задумацца над тым, што казка - нязменна жыццю падказка.