Кніга расказвае чытачам пра славутых людзей Бацькаўшчыны, якія пакінулі прыкметны след у яе гісторыі, незвычайна ўзбагацілі культурную спадчыну нашага народа. Які дар пакінуў нашчадкам паэт Алесь Гарун? Па якіх чытанках вучыліся маленькія беларусы на пачатку ХХ стагоддзя? Які верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы любіў чытаць у маленстве першы касманаўт планеты Юрый Гагарын?.. Пра гэта і многае іншае чытачы даведаюцца з раздзела "Слова роднае – вечнасці след". Другі раздзел "Ёсць дзіва, адвечнае дзіва..." пазнаеміць з гісторыяй Лідскага замка, правядзе хвалюючае падарожжа па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і інш. У трэцім раздзеле прапануюцца цікавыя загадкі.