У сваім рамане сусветна вядомы кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў раскрый багата духоўны свет простага чалавека – чыгуначнага рабочага Едыгея. У лёсе галоўнага героя і іншых персанажаў твора адбіўся лёс савецкай краіны – рэпрэсіі, Вялікая Айчынная вайна, цяжкая пасляваенная праца. Дзеянне рамана развіваецца ў двух напрамках: зямныя падзеі перасякаюцца з касмічнымі. Важнае месца ў творы займае легенда пра маці Найман-Ану і яе сына, які па волі злых людзей стаў манкуртам – бессэнсоўнай і жорсткай істотай, што не памятае сваіх каранёў.