За шэсць дзясяткаў гадоў, пражытых у літаратуры, аўтару гэтай кнігі, вядомаму пісьменніку Міколу Чарняўскаму, пашчасціла сустракацца, быць блізка знаёмым, творча супрацоўнічаць і сябраваць з многімі выдатнымі людзьмі Беларусі, якія занялі пачэснае месца ў роднай літаратуры. Гэта Янка Маўр і Артур Вольскі, Васіль Вітка і Уладзімір Дубоўка, Станіслаў Шушкевіч і Рыгор Барадулін і інш.
Літаратурныя партрэты і склалі змест гэтага зборніка. Напісаная жывой гутарковай мовай, не пазбаўленая гумару і прыгод, кніга адкрые чытачу шмат новага, сапраўды цікавага і пазнавальнага. Яна стане карысным дапаможнікам для выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.