Вы любіце матэматыку? Тады кніга “Колькі дзе чаго” для вас! У ёй змешчаны не проста загадкі, а загадкі-задачкі. Некаторыя з іх зусім нескладаныя: варта толькі пры чытанні ці слуханні загінаць пальчыкі. У іншых трэба складаць, аднімаць, множыць, дзяліць. А ёсць і такія задачкі, дзе патрабуецца сканцэнтраванасць, уважлівасць і кемлівасць. Хочаце праверыць сябе? Што ж, разгортвайце кнігу - і спрабуйце.