Навіны

15 снежня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння (1921–1986) літаратуразнаўца, крытыка і публіцыста, доктара філалагічных навук Сцяпана Хусейнавіча Александровіча. Сорак год працаваў ён на ніве беларускай культуры і атрымаў шырокае, трывалае прызнанне як адзін з найбольш працавітых яе рупліўцаў, адкрывацель малавядомых імён у беларускай літаратуры, забытых фактаў і старонак яе гісторыі.

Сёння спаўняецца 80 гадоў таленавітаму беларускаму пісьменніку Міколу Маляўку.

Калектыў выдавецтва «Народная асвета» шчыра віншуе Мікалая Аляксандравіча з юбілеем і жадае моцнага здароўя, творчага натхнення, новых кніг, аптымізму і бадзёрасці!

Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!

Птушкай наступнага года выбрана патрыётка Палесся, паляшучка — белая сініца (рус. – белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ. Яна змяніла леляка – птушку 2021 года.

Чытаеш, бывае, кніжку – і так хочацца на ўласныя вочы ўбачыць тое, што апісваецца, прайсціся па адных сцежках з галоўнымі героямі...

Вось толькі пісьменнікі зазвычай змешваюць фантазію і рэальнасць, і няпроста трапіць на платформу 9 3/4, адкуль адпраўляецца цягнік на Хогвартс, хоць лонданскі вакзал Кінгс Крос, дзе Джаан Роўлінг размясціла гэтую платформу, вядомы ўсім.

Тым не менш падарожжа з кнігай у руках зладзіць магчыма. Надышло лета, самы час спазнаваць родную Беларусь і яе літаратуру. Да вашай увагі – топ-9 мясцін, дзе вы трапіце на старонкі твораў беларускіх пісьменнікаў.

Нядаўна 70-годдзе адзначыла адно з найбуйнейшых выдавецтваў краіны – «Народная асвета». Сфера яго дзейнасці – выданне навучальных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай і спецыяльнай школы на рускай і беларускай мовах, а таксама мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў. Тыражы кажуць самі за сябе: падручнікі выдаюцца ў колькасці больш як 100 тысяч экзэмпляраў. Меншыя лічбы, натуральна, у кніг для дзяцей – 800–1000 асобнікаў. Пра дасягненні і планы «Народнай асветы» ў юбілейны год пагутарылі з галоўным рэдактарам Аленай Ліцвіновіч, якая працуе ў выдавецтве амаль 35 гадоў.